Месяц: Декабрь 2020
1 студзеня аўтобусы будуць працаваць па скарочаным графіку
У сувязі з рэзкім скарачэннем пасажырапатоку раніцай 1 студзеня 2021 г. філіял «Аўтамабільны парк №11 г.Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» паведамляе аб рабоце аўтобусаў у 1-ю змену на прыгарадных і гарадскіх маршрутах па скарочаным графіку згодна з пералікам:
Пружаны – Аранчыцы – 5.30, 6.40, 7.35, 8.00, 9.10, 10.35, 11.52,12.20,14.00.Пружаны – Хвалава – 10.45.Горад 4 (Засімавічы) – 5.25, 7.35, 12.05, 13.05.Горад 7 (Жадзены) – 6.30.Горад 6 (Засімавічы праз бальн.) — 6.35, 7.55, 9.15.Горад 8 (Засімавічы праз бальн.) — 10.40.
Работа аўтобусаў 2-й змены будзе арганізавана згодна з дзеючым раскладам.
Анатолий Лис о перспективных направлениях региональной политики
Ключевым пунктом Всебелорусского народного собрания станет обсуждение Программы социально-экономического развития страны на 2021–2025 годы. О перспективных направлениях региональной политики газете «7 дней» рассказал Анатолий Лис, председатель Брестского облисполкома:
– В новую пятилетку Брестская область вступает более чем с 260 инвестиционными договорами на общую сумму 2 млрд руб. В числе наиболее крупных проектов, которые будут реализованы в ближайшие годы, – завод слитков монокристаллического кремния («Силикон Материалз Инк.», США), комплекс по выпуску пластмассовых изделий (СООО «ПП Полесье»), корпус по выращиванию грибов (ООО «ЭлегмаИнвест»), а также туристический комплекс (СООО «ЭкоБел «Колбовичи»).Мы с оптимизмом смотрим в будущее, в том числе благодаря появлению новых мощн
Пружанскія дзяўчынкі трапілі на Галоўную ёлку краіны
Дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта прайшло на мінулым тыдні ў Палацы Рэспублікі. Традыцыйна на яго запрашаюць дзяцей-сірот і дзетак са шматдзетных сем’яў, а таксама пераможцаў шматлікіх конкурсаў і алімпіяд. Сёлета ўдзельнікамі свята стала 2,5 тысячы дзяцей з розных рэгіёнаў краіны.
Пабывалі на мерапрыемстве і жыхаркі нашага раёна: вучаніца СШ №5 Лізавета Сальнікава, якая выхоўваецца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, і гімназістка Дар’я Кавалевіч (на здымку) была запрошана на свята як выдатніца вучобы, удзельніца і пераможца конкурсаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Нажаль, трэцяй дзяўчынцы, вучаніцы СШ №1 Дар’і Ахрамчук, якую адзначылі за перамогі на лёгкаатлетычных спаборніцтвах, пабываць на свяце перашкодзіла хвароба.Кожны госць свята ў дадатак да незабыўных
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі падарункі
Дзед Мароз, Снягурка, сімвал надыходзячага 2021 года Бычок, а таксама іншыя казачныя персанажы ў мінулы чацвер сабраліся ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб падарыць навагоднюю казку выхаванцам.
Сёння на базе цэнтра спецыяльную адукацыю атрымлівае 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Звычайныя адукацыйныя ўстановы яны не могуць наведваць па розных прычынах: хтосьці — з-за парушэнняў рухальнай сістэмы, хтосьці — з-за цяжкіх парушэнняў мовы, хтосьці — па прычыне псіхічных адхіленняў. Таму свята з удзелам герояў казак, якіх некаторыя бачылі толькі на старонках кніг, стала для дзятвы сапраўдным цудам. Песні, гульні, карагоды… Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у навагоднім дзействе.
Павіншаваць выхаванцаў цэнтра прыйшлі і старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун
На ж/д переезде в д.Ткачи легковой автомобиль попал под поезд
27 декабря в 17.35 поступило сообщение ж/д станции Оранчицы, что на переезде д. Ткачи грузовой поезд сбил выехавшую на пути машину.
Установлено, что 16-летний молодой человек, который управлял автомобилем "Мерседес-Бенц 200 D", проехал на запрещающий сигнал светофора и допустил столкновение с двигающимся электровозом ВЛ8. В результате ДТП пострадавших нет. Задержка электровоза составила 1 час 21 минут. Проводится проверка.
По информации Пружанского РОВД.
Прыміце віншаванні з каталіцкімі Калядамі!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!На парозе святаў Божага Нараджэння і Новага года жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага промыслу ў будаванні лепшай будучыні. Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму адкрыць для сябе нешта новае і добрае. Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым, глыбокім сэнсам. Няхай таксама і нам таямніцы калядных святаў дапамогуць адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнімі.
Няхай Бог, які стаў Чалавекам, зробіць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразе і падабенстве. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а галоўнае — любіў Бога і створаны Ім Сусвет. Няхай Сын Божы прынясе дав
19 пружанцаў прынялі ўдзел у дабрачынным забегу «Бягучыя сэрцы»
Для таго, каб некаму дапамагчы, зусім не трэба быць чараўніком. Аказваецца, дастаткова ўсяго толькі… выйсці на прабежку. Не верыце? А менавіта так зрабіла 19 пружанцаў – удзельнікі дабрачыннага забегу “Бягучыя сэрцы”. Гэтыя людзі не проста зрабілі крок да паляпшэння ўласнага здароўя, а яшчэ і дапамаглі дзеткам з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Упершыню самы міласэрны забег сабраў нераўнадушных жыхароў раёна тры гады таму. Падчас двух першых забегаў пружанцы дапамагалі дзецям-сіротам. Сёлета змяніўся не толькі адрасат, але і фармат мерапрыемства. Зразумела, віной гэтаму стаў каранавірус. Калі раней удзельнікаў збіралі ў гарадскім парку і прапаноўвалі розныя дыстанцыі на выбар, то “Бягучыя сэрцы – 2020” не абмяжоўвалі ўдзельнікаў: зручную дыстанцыю трэба было
Беларускі Чырвоны Крыж запускае кампанію «Ёлка жаданняў»
Да 15 студзеня 2021 года Беларускі Чырвоны Крыж запрашае прыняць удзел у дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў». «Ёлка жаданняў» — гэта штогадовы навагодні праект па зборы падарункаў для дзяцей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, для тых дзяцей, якія звычайна не атрымліваюць падарункі ў навагоднія святы.
Сёлета такіх дзяцей у краіне каля 10 тысяч.Для таго, каб падарыць дзецям свята, арганізацыі па ўсёй краіне ўсталююць навагоднія ёлкі. Яны будуць стаяць у гандлёвых цэнтрах, бізнес-цэнтрах, гатэлях, кінатэатрах і на іншых пляцоўках, спіс якіх размешчаны на сайце Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа — redcross.by/elka. На ёлках будуць размешчаны невялікія паштоўкі з жаданнямі і сюрпрызамі. Кожны жадаючы, убачыўшы такую ёлку, можа купіць падарунак, які паказаны ў паштоўцы. П
Якім быў год адыходзячы і якія спадзяванні на будучы, запыталіся ў жыхароў Лінова і Аранчыц
Час ляціць. Не верыцца, што літаральна праз тыдзень мы перагарнем старонку календара адыходзячага года і ўвойдзем у год новы. Між тым, 2020 прынёс многа праблем і турбот, хваляванняў і няўдач. Нядзіўна, што яго ўжо назвалі адным з самых цяжкіх у бягучым стагоддзі. А якім быў дваццаты для жыхароў Лінова і Аранчыц, і чаго чакаюць людзі ад года наступнага? Адказы ў нашым апытанні.
Таццяна Аляксееўна:
– Адыходзячы год быў не з лёгкіх. Ва многім гэта звязана з цяжкай хваробай, якую ён нам прынёс. Асабіста я пакуль не хварэла, але сын, які жыве ў Расіі, перанёс каранавірус у вельмі цяжкай форме, а дачка перанесла хваробу на нагах. Як бы складана ні было, трэба жыць. Самае галоўнае – гэта спакой на зямлі і хлеб на стале, а яшчэ – здароўе. Гэта разумею яшчэ і таму, што працую сацработні
Нядаўна энергетыкі адзначылі прафесійнае свята. Расказваем, як ідуць справы ў спецыялістаў Пружанскіх электрасетак
2020-ы год для філіяла Руп «Брэстэнерга» Пружанскія электрасеткі меў свае адметнасці: як расказвае дырэктар прадпрыемства А.А.Усік, пружанскім энергетыкам, акрамя выконвання асноўнай задачы па павышэнні надзейнасці электразабеспячэння, неабходна было працаваць і над прывядзеннем дзеючых сетак у той стан, які дазваляе ўладкоўваць электраацяпленне.
— Электрычныя катлы ацяплення сталі даволі папулярнымі, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ў выглядзе льготных тарыфаў,— зазначае Аляксандр Аляксандравіч.— У выніку павялічваецца колькасць жадаючых абаграваць сваё жыллё пры дапамозе таннай электра-энергіі, чаму павінны адпавядаць і лініі энергазабеспячэння з улікам росту спажывання. Вось менавіта гэтыя дзве задачы і стаялі перад пружанскімі энергетыкамі на працягу бягучага года.На сённяшні дзен
У новым годзе ў Беларусі пачнецца выдача нацыянальных пашпартоў новага ўзору — ID-карты і біяметрычнага пасведчання асобы
З пачатку наступнага года запланавана арганізаваць выдачу нацыянальных пашпартоў новага ўзору — ID-карты і біяметрычнага пасведчання асобы. Дагэтуль праводзілася даволі няпростая работа па распрацоўцы заканадаўчай базы, па ўзгадненні магчымых выпадкаў прымянення новых дакументаў у паўсядзённым жыцці. Асаблівай увагі патрабавала стварэнне Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы як платформы, якая павінна забяспечыць функцыянал для ID-картаў.Як будзе выглядаць працэс «укаранення» біяметрычных пашпартоў у наступным годзе? Як доўга будуць дзейнічаць старыя пасведчанні асобы? Мы пацікавіліся аб гэтым у начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райаддзела міліцыі Д.М.Касюка.
— Дзмітрый Мікалаевіч, няўжо эпоха папяровых пашпартоў заканчваецца і з «шырокіх калашын» цяпе
У раёне працягваюць працаваць «грамадскія прыёмныя»
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт паведамляеЗ мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця Рэспублікі Беларусь, унясення прапаноў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і партыйнага будаўніцтва, павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай сферы, эканомікі.
Будзе весціся прыём у “грамадскай прыёмнай”:—у г. Пружаны:29 снежня 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін у будынку Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (вул. Р.Шырмы, 17, вялікая зала, 1-ы паверх), таксама з 15.00 да 17.00 гадзін прапановы можна выказаць па тэлефонах: 2-18-78, 9-10-54,31 снежня 2020 г. з 14.00 да 16.00 гадзін прапановы прымаюцца толькі па тэлефонах: 2-18-78, 9-10-54;
—у г.п. Ружаны:30 снежня 2020 г. з 15.00 да 18.00 гадзін у будынку Ружанскага сельскага выканаўч
У Пружанах адкрыўся магазін з нізкімі цэнамі «Мегаопт»
Днямі ФПР «Прадтавары» адкрыў гандлёвую кропку новага для спажыўкааперацыі фармату з назвай, якая гаворыць сама за сябе: «Мегаопт».
Меншза тыдзень спатрэбілася ФПР «Прадтавары» для таго, каб перапрафіляваць магазін №5 «Журавінка» па вуліцы Горына-Каляды, што побач з цэнтральным рынкам. А адкрыла дзверы гандлёвая кропка ўжо ў абноўленым фармаце. Як расказала дырэктар філіяла Таццяна Жук, у сістэме «Белкаапсаюза» распрацаваны новы брэнд магазінаў — «Мегаопт». У Пружанах гэта першы ў нашым раёне і шосты на Брэстчыне.
— Нашы пастаўшчыкі пайшлі насустрач і прапанавалі тавар са скідкамі, каб цэны былі канкурэнтнымі. Усё-такі «Мегаопт» — гэта магазіны нізкіх цэн, якія маюць фармат складоў, — удакладняе Таццяна Аляксандраўна. — У іх прысутнічаюць як прамысловая, так і харчовая групы тав
Аджалі па поўнай. У раёне прайшоў аматарскі чэмпіянат па жыме лежачы
У мінулую нядзелю трэнажорная зала Воднага палаца аб’яднала дужых людзей, якія любяць пацягаць жалеза. Упершыню ў нашым раёне прайшоў аматарскі чэмпіянат па жыме лежачы.
З ініцыятывай сабраць на адной пляцоўцы аматараў паўэрліфцінгу выступіў спартсмен-аматар Алег Рабчук. Ідэю патрымалі ў раённым фізкультурна-спартыўным клубе “Мухавец”. І хоць аб’ява пра чэмпіянат была размешчана ў групе клуба “УКантакце” літаральна за тыдзень да яго правядзення, цікавасць да мерапрыемства была вельмі вялікая.
Як расказала дырэктар клуба “Мухавец” Вікторыя Шаманава, першапачаткова на ўдзел у турніры было пададзена больш за 20 заявак. Паказаць свой спрыт хацела нават некалькі жанчын, але ў апошні момант яны адмовіліся спаборнічаць. У выніку за права насіць званне мацнейшага змагалася 17 мужчын з П