Суббота, 16 января 2021

День: 30.11.2020

Віншуем з высокай узнагародай інжынера аўтапарка №11 Ігара Вітальевіча Патапчука!

Віншуем з высокай узнагародай інжынера аўтапарка №11 Ігара Вітальевіча Патапчука!

Профессия
Пры падвядзенні вынікаў дзейнасці структурных падраздзяленняў УП «Белтэхагляд» за мінулы год кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі палічыла ўзорнай работу інжынера па допуску транспартных сродкаў станцыі дыягностыкі аўтапарка №11 І.В.Патапчука. На здымку: І.В.Патапчук і А.Ю.Праневіч Як зазначыў начальнік філіяла «Брэсттэхагляд» А.Ю.Праневіч, Ігар Вітальевіч — адзін з лепшых работнікаў у вобласці, у якога стабільна самыя высокія паказчыкі па правядзенні агляду і выдачы дазволаў на ўдзел у дарожным руху. І чарговая ўзнагарода (шостая за паўтара дзесяцігоддзі) поўнасцю заслужана спецыялістам. Тым больш, што прыпала яна якраз на дзень нараджэння: І.В.Патапчуку споўнілася 55 гадоў. Практычна ўся працоўная дзейнасць Ігара Вітальевіча звязана з аўтамабілямі. Нарадзіўся ён у Пружанах,
Рэйд ДАІ: паляванне  на «прывідаў»

Рэйд ДАІ: паляванне на «прывідаў»

Автобудни, Актуально, Новости
Наш горад нельга назваць буйным ні па плошчы, ні па колькасці жыхароў. Але, тым не менш, загружанасць аўтамабілямі і цэнтральных вуліц, і ўязнога кальца высокая. Акрамя мясцовых аўтааматараў хапае і «транзітных», бо геаграфічна наш райцэнтр размясціўся на скрыжаванні адразу некалькіх рэспубліканскіх трас. Гэтыя акалічнасці, відавочна, уносяць свае карэктывы ў аварыйную статыстыку. А зараз — асабліва: светлавая частка дня стала вельмі кароткай, а ў цемры рызыка дарожна-транспартнага здарэння істотна павялічваецца. Таму амаль кожны вечар нарады ДАІ раз‘язджаюць па пружанскіх вуліцах з намерам папярэдзіць аварыі.— Вельмі важна, каб у гэты перыяд усе ўдзельнікі руху без выключэння выкарыстоўвалі святловяртальныя элементы на адзенні, на гужавых павозках, веласіпедах,— зазначае старшы дз
Гісторыя з фатаграфіяй: дзіцячы магазін і яго наведвальнікі

Гісторыя з фатаграфіяй: дзіцячы магазін і яго наведвальнікі

Год малой Радзімы, Культура
Трапілі на вочы адразу два фота-здымкі, зробленыя ў адным месцы і прыкладна ў адзін час. Будынак, што стаіць па вуліцы Р.Шырмы насупраць гімназіі, узводзіўся напачатку 1960-х гадоў. Адразу на другім паверсе яго размясцілася сталоўка, а першы быў аддадзены пад магазін дзіцячых тавараў. Гэты магазін праіснаваў амаль два дзясяткі гадоў: калі быў рэканструяваны і значна пашыраны будынак універмага ў цэнтры Пружан, «Дзіцячы свет» перасяліўся сюды. Былое яго памяшканне заняў прадуктовы магазін-кулінарыя. Але зусім нядаўна — у сёлетнім кастрычніку, тут зноў загучалі дзіцячыя галасы: на радасць малым на першы паверх засяліўся фірменны магазін «Цацкі» Кобрынскай фабрыкі «Палессе».Зразумела, будынак зараз мае больш сучаснае аблічча, але галоўнае — значна змяніўся выгляд яго маленькіх наведва
Асцярожна, новае махлярства з пластыкавымі карткамі! Пацярпелыя з’яўляюцца кожны дзень!

Асцярожна, новае махлярства з пластыкавымі карткамі! Пацярпелыя з’яўляюцца кожны дзень!

Актуально, Происшествия
«Можа табе яшчэ даць ключ ад кватэры, дзе грошы ляжаць?» — пытаўся вялікі камбінатар Астап Бэндэр у вулічнага папрашайкі. Да гэтага часу мы смяёмся над яго прыгодамі і адначасова пускаем сучасных «бэндэраў» — махляроў і ашуканцаў — калі не ў сваю кватэру, то ў віртуальны кабінет карыстальніка банкаўскай карткі.Яшчэ некалькі гадоў таму для трымальніка пластыкавай карткі самым страшным, напэўна, было згубіць яе: а раптам гэтым скарыстаюцца нячыстыя на руку людзі? Хаця, па сутнасці, не ведаючы пін-код, знайсці прымяненне картцы нялёгка. Але злодзеі ідуць у нагу з часам і прыдумваюць новыя, усё больш дасканалыя спосабы крадзяжоў сродкаў з картак. Справы па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі» сёння сталі займаць ільві
Дыялогавыя пляцоўкі: заўвагі, прапановы, пытанні і адказы

Дыялогавыя пляцоўкі: заўвагі, прапановы, пытанні і адказы

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
Дзе жыць і як наладзіць свой быт, якія гарантыі даюць дзяржава і працадаўца і ці можна разлічваць на пэўныя льготы?Вось далёка не поўны спіс пытанняў, з якімі даводзіцца сутыкацца выпускніку навучальнай установы, які зараз знаходзіцца на адпрацоўцы. Гэтыя нюансы ўвогуле хвалююць моладзь. Яны і сталі тэмай другой па ліку дыялогавай пляцоўкі, што прайшла ў аўторак у гарадскім Палацы культуры і сабрала тых, хто ўжо атрымаў запаветны дыплом і працуе, і тых, хто толькі рыхтуецца да паступлення. Маладым спецыялістам – асаблівая ўвага Каб дапамагчы маладым людзям ва ўсім разабрацца, для ўдзелу ў дыялогу запрасілі прадстаўнікоў рай- і аблвыканкамаў, якія выступілі ў ролі спікераў.Дарэчы, сёлета на Пружаншчыну прыбыло больш за 200 маладых спецыялістаў. Найбольшая іх колькасць традыцыйна
Дэвіз страйняшак: «Быць здаровым — гэта модна, быць модным — гэта здорава!»

Дэвіз страйняшак: «Быць здаровым — гэта модна, быць модным — гэта здорава!»

Здоровье, Новости, Спорт
Пад такім дэвізам вось ужо трэці год у Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе аматарскае аб’яднанне “Фітнес-клуб “Страйняшкі”, якое аб’яднала жанчын розных узростаў і прафесій у адзіным жаданні — быць здаровай, прыгожай, а значыць, і шчаслівай. Ля вытокаў стварэння “гуртка прыгажосці”, як яго любяць называць удзельніцы, стаяла Таццяна Шчурко, якая цяпер працуе медсястрой у Шарашоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. З яе лёгкай рукі для дасягнення жаданай мэты — нармалізацыі вагі і агульнага аздараўлення арганізма — настаўніцы, выхавальніцы, работніцы сельскай гаспадаркі і хатнія гаспадыні самастойна закупілі дыванкі, скакалкі, абручы, гумкі і іншы неабходны для заняткаў інвентар. І пачалі асвойваць комплексы спецыяльных практыкаванняў. Калі кіраўніцтва ўзяла на с
Каштоўная парада ад шарашоўскага выхавацеля: «Лічы зоркі і загадвай жаданні»

Каштоўная парада ад шарашоўскага выхавацеля: «Лічы зоркі і загадвай жаданні»

Актуально, Профессия
На гэтую жанчыну мы звярнулі ўвагу яшчэ падчас святкавання юбілею Шарашэва. Ірына Юр’еўна Ніжывінская сярод іншых жыхароў пасёлка падымалася на сцэну, каб атрымаць узнагароду ад сельвыканкама і падарунак ад калег за сваю 30-гадовую працу ў якасці выхавальніцы. У той момант узнялася такая хваля апладысментаў ад дарослых і дзяцей, што адразу стала зразумела: перад намі асаблівы чалавек. — Так і ёсць. Спагадлівы, чулы, высокаінтэлектуальны, інтэлігентны і культурны, — падцвердзіла загадчыца Шарашоўскага дзіцячага садка Таццяна Васільеўна Півень. – Ірына Юр’еўна — майстар сваёй справы, яна вельмі хутка знаходзіць агульную мову з любымі выхаванцамі. Загадчыца садка кажа, што бацькі вельмі радуюцца, калі іх дзеці трапляюць у групу да Ірыны Ніжывінскай. І запрашае пазнаёміцца з жанчына