
Цяпер мы і ў Viber! Чакаем вашых паведамленняў, тэлефанаванняў, меркаванняў і прапаноў
Прызнаемся, пакуль наш нумар Viber не разрываецца ад паведамленняў і тэлефанаванняў. Тым не менш, два тыдні яго работы не прайшлі дарма.
Прыемна, што самым першым паведамленнем стала падзяка, якую даслала Святлана Данілюк: «Цудоўная і цікавая газета. Пастаянна ўсе чытаем і выпісваем яе», – піша жанчына. Наш адказ: наперадзе шмат сюрпрызаў для вас, паважаныя чытачы, таму заставайцеся з «раёнкай». Ацаніў працу мясцовых журналістаў і Уладзімір Грошаў.
А першае тэлефанаванне паступіла ад Аляксандра Васільевіча Вайцяхоўскага. Жыхар Пружан хацеў бы прайсці экспрэс-тэсціраванне на каранавірус. З гэтай мэтай ён звяртаўся ў паліклініку, а таксама ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, але яму было адмоўлена. «Чаму так, калі толькі нядаўна газета пісала, што такая магчымасць ёсць?» – цікавіцца