Суббота, 16 января 2021

День: 24.11.2020

Увага! 28 лістапада —«прамая тэлефонная лінія» з Р.В.Супруновічам

Увага! 28 лістапада —«прамая тэлефонная лінія» з Р.В.Супруновічам

Новости
Паважаныя жыхары г. Пружаны і Пружанскага раёна!28 лістапада 2020 года з 9.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне 9-03-14 правядзе «прамую тэлефонную лінію»намеснік старшыні райвыканкамаСУПРЫНОВІЧ Руслан Васільевіч,які курыруе пытанні сацыяльнай сферы (адукацыя, медыцына, сувязь, спорт, турызм і інш.) і ідэалогіі.
Таксі выклікалі? Або як мы прывыкаем да масачнага рэжыму

Таксі выклікалі? Або як мы прывыкаем да масачнага рэжыму

Актуально, Здоровье, Новости
Паміж словамі “пажадана” і “трэба” – адзін крок, і гэты крок быў зроблены 18 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, у тым ліку і на Пружаншчыне, у адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама, быў уведзены абавязковы масачны рэжым. Вядома, хтосьці прыняў гэтую неабходнасць, як патрэбную рэч, хтосьці незадаволены, але падпарадкоўваецца правілам. Тым не менш, некаторыя працягваюць жартаваць з каранавірусам — нібы гуляюць з агнём. А як абстаяць справы ў тых, хто аказвае паслугі таксі? Журналіст «раёнкі» прыняла ўдзел у кантрольным рэйдзе, арганізаваным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з ДАІ. Але аб усім па парадку. Сумесны рэйд пачаўся каля бальніцы і адразу выявіў адну заканамернасць: вадзіцелі таксі, якія прыязджалі ці ад’язджалі ад установы аховы здароўя,
Сям’я Пухнарэвічаў: «Гарадское жыццё — не для нас»

Сям’я Пухнарэвічаў: «Гарадское жыццё — не для нас»

Актуально, Год малой Радзімы
Вялікія шматлюдныя вёскі, за выключэннем аграгарадкоў, сёння, бадай, з’яўляюцца рэдкасцю. Шмат выміраючых вёсак і на Ружаншчыне. Абсалютна пустая вуліца, закінутыя дамы, ніводнай машыны і чысцейшае паветра. З некалькіх дзясяткаў хат, што налічваліся ў пяцідзясятых-шасцідзясятых гадах мінулага стагоддзя ў Буцьках, сёння святло гарыць не больш як у пяці. Ды і ў тых жывуць толькі пенсіянеры. У адной з іх — сям’я Пухнарэвічаў.Прыгожы вясковы домік, дагледжаны падворак. На парозе сустракаюць гаспадары. Здзіўленыя нечаканым гасцям, сціпла гавораць пра сябе:— Мы ж нічым не вылучаемся ад іншых. Дзень пражылі — і тое добра. Вера Мікалаеўна і Уладзімір Міхайлавіч з простых сялянскіх сем’яў, дзе на кавалак хлеба зараблялі цяжкай працай на зямлі. Яна — з суседніх Калазубаў. Ён усё сваё жыццё п
26 лістапада сваё 70-годдзе адзначыць народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая!

26 лістапада сваё 70-годдзе адзначыць народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая!

Год малой Радзімы, Культура
Хто самая вядомая нянька на свеце? Дарослыя, напэўна, адкажуць, што Арына Радзівонаўна, якая выхоўвала Пушкіна. А вось у нашых дзяцей на гэты конт іншае меркаванне: яны скажуць, што яе завуць Марыя Мікалаеўна Кулецкая, якая выхавала не адно пакаленне таленавітых пружанцаў. 26 лістапада народны майстар Рэспублікі Беларусь адзначыць сваё 70-годдзе. Днямі Марыя Кулецкая прымала віншаванні ад самых адданых сваіх сяброў – удзельнікаў вакальнай групы “Забава” Пружанскага аўтаклуба і чытачоў раённай дзіцячай бібліятэкі, у якой працавала на працягу 15 год. Менавіта тут у поўнай меры раскрыўся талент Марыі Мікалаеўны як мастака-афарміцеля, здольнага зрабіць прыгажосць з простых падручных матэрыялаў. Яе рукамі ў бібліятэцы створаны знакаміты “Чароўны куфэрак”, казачны Гулівер з кнігамі д
Беражы сукенку знову, а гонар — змоладу? Што наконт гэтага думаюць пружанцы

Беражы сукенку знову, а гонар — змоладу? Што наконт гэтага думаюць пружанцы

Молодёжный клуб
Ці сапраўды гэтая прымаўка страціла сваю актуальнасць у грамадстве і мы ставімся да яе, як да архаізма? Пра гэта журналісты запыталіся на вуліцах горада. Алена:— Лічу, што не трэба нікога асуджаць і не трэба нікога вучыць, акрамя сваіх дзяцей. У кожнага чалавека свой шлях да шчасця і свае памылкі ў жыцці, многія з якіх, праўда, грамадства не даруе. Маладым людзям трэба памятаць, што слова “рэпутацыя” невыпадкова прыдумалі і лепш яе не псаваць. Шлейф любоўных прыгод цягнецца за чалавекам вельмі доўга. Нават калі ён спыніцца ў сваім сексуальным пошуку і створыць сям’ю, усё адгукнецца так ці інакш, і не лепшым чынам. Алена:— Адназначна, гульні ў “казаноў” і “гейш” да дабра не даводзяць і не могуць спрыяць стварэнню моцнай сям’і. Хто дасць гарантыю, што чалавек, які да вяселля м
Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч: «Трэба проста ставіць мэту і ісці да яе»

Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч: «Трэба проста ставіць мэту і ісці да яе»

Профессия, Спорт
Трэнер па хакеі Ілья Ільяшэвіч займаецца з пружанскімі хлопчыкамі ў ДЮСШ №2 толькі з верасня, але сама лядовая пляцоўка яму вельмі добра знаёмая: менавіта тут ён сам вырас як спартсмен. Наша чарговая размова сёння пра тое, як дзіцячае захапленне дало спецыяльнасць, навучыла паспяхова сумяшчаць спорт і вучобу, дапамагло выпрацаваць спартыўныя якасці. — Як ты прыйшоў да выбару прафесіі?— Пачынаць трэба з самага дзяцінства. Калі мне было восем гадоў, мой сябар запісаўся ў секцыю па хакеі. Зразумела, мне таксама захацелася і я адразу пайшоў угаворваць тату, а ўжо праз паўгадзіны мы з ім імчалі ў Лядовы палац, куды паспелі да завяршэння трэніроўкі. З таго часу я ў спорце. У старэйшых класах пытанне аб месцы паступлення нават не ўзнімалася: я мэтанакіравана рыхтаваўся стаць студэнтам