
Пружанскі малочны камбінат вярнуўся з выставы
«Прадэкспа-2020» з чатырма ўзнагародамі!
Гран-пры, сярэбраны медаль і два дыпломы — такімі ўзнагародамі была адзначана прадукцыя і работа калектыву ААТ «Пружанскі малочны камбінат» на конкурсе, які прайшоў у рамках спецыя-лізаванай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2020», у Мінску на мінулым тыдні.
З узнагародамі, прывезенымі з «Прадэкспа-2020», начальнік сыраробнага цэха С.А.Казак, вядучы інжынер-тэхнолаг, мікрабіёлаг А.М.Баршчэўская, галоўны спецыяліст па збыце і забеспячэнні Л.П.Туціна, інжынер-тэхнолаг Т.У.Шопік, старшы майстар участка вытворчасці масла Н.М.Вакульская
Спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «Прадэкспа» сёлета праходзіла 26-ы раз. За чвэрць стагоддзя яна стала сур’ёзнай пляцоўкай для ключавых гульцоў на рынку харчовай індустрыі. Свае тавары на ёй прадстаўляла больш за 80 прадпрыемстваў мясамалочнай, хлебабулачн