
Правізар Яўгенія Трапязон: «Паступіць складана, а вучыцца…»
Атрымаць спецыяльнасць фармацэўтычнага профілю можна толькі ў дзвюх беларускіх ВНУ і трох каледжах. Штогод Беларускі дзяржаўны медыцынскі і Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэты, якія рыхтуюць правізараў, патрабуюць ад абітурыентаў выдатных ведаў. Напрыклад, сёлета, каб трапіць на бюджэтнае навучанне, трэба было набраць 364 балы для паступлення на вучобу ў сталіцу і 356 — для паступлення ў Віцебск. Як адважыцца паступаць на такую рэйтынгавую спецыяльнасць і чым займаецца фармацэўт-правізар, нам расказала намеснік загадчыка Пружанскай ЦРА №7 Яўгенія Трапязон.
— Як ты прыйшла да выбару прафесіі? — З першых урокаў мне спадабаліся такія прадметы, як біялогія і хімія. Яны мне лёгка даваліся і былі заўсёды цікавымі. Калі ў старэйшых класах давялося выбіраць профіль, я, не задумваю