
Віншуем з высокай узнагародай інжынера аўтапарка №11 Ігара Вітальевіча Патапчука!
Пры падвядзенні вынікаў дзейнасці структурных падраздзяленняў УП «Белтэхагляд» за мінулы год кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі палічыла ўзорнай работу інжынера па допуску транспартных сродкаў станцыі дыягностыкі аўтапарка №11 І.В.Патапчука.
На здымку: І.В.Патапчук і А.Ю.Праневіч
Як зазначыў начальнік філіяла «Брэсттэхагляд» А.Ю.Праневіч, Ігар Вітальевіч — адзін з лепшых работнікаў у вобласці, у якога стабільна самыя высокія паказчыкі па правядзенні агляду і выдачы дазволаў на ўдзел у дарожным руху. І чарговая ўзнагарода (шостая за паўтара дзесяцігоддзі) поўнасцю заслужана спецыялістам. Тым больш, што прыпала яна якраз на дзень нараджэння: І.В.Патапчуку споўнілася 55 гадоў.
Практычна ўся працоўная дзейнасць Ігара Вітальевіча звязана з аўтамабілямі. Нарадзіўся ён у Пружанах,