Пятница, 4 декабря 2020

День: 30.10.2020

Каманда «Бліцкрыг» з СШ №5 перамагла на раённым этапе турніра па  «Што? Дзе? Калі?»

Каманда «Бліцкрыг» з СШ №5 перамагла на раённым этапе турніра па «Што? Дзе? Калі?»

Молодёжный клуб
Ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці прайшоў традыцыйны абласны сінхронны турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?». У Пружанах памерацца сваімі ведамі і эрудыцыяй, уменнем працаваць у камандзе сабралася 11 каманд з 9 устаноў адукацыі (усіх гарадскіх, а таксама Параслянскай, Слабадской, Хараўской школ і Навасёлкаўскага ВПК). Гульня праходзіла на базе сярэдняй школы №4, а яе арганізатарам таў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. У ролі вядучага турніру ўжо не першы раз выступіў капітан каманды «Лянота цюленя» (чэмпіён чатырох сезонаў інтэлектуальных гульняў «Гульні розуму») Андрэй Смоляр. Барацьба сярод інтэлектуалаў, як заўсёды, была напружанай. Яна паказала і шырыню далягляду, і ўважлівасць, і здольнасць удзельнікаў хутка і лагічна думаць. У кожным з трох тураў было па 12 пытання
Пра каго клапоціцца Чырвоны Крыж?

Пра каго клапоціцца Чырвоны Крыж?

Профессия
З-за распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі пакутуюць усе: дзяржава, бізнес, грамадства. А яшчэ — тыя, каму і ў звычайны час патрэбна старонняя дапамога: пажылыя людзі, людзі з інваліднасцю, людзі з хранічнымі захворваннямі. Не застацца сам-насам з бытавымі клопатамі і дрэннымі думкамі ім не даюць валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Чым ва ўмовах пандэміі дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа, расказвае старшыня раённай арганізацыі Людміла Лелікоўская. Формы работы памяняліся — Члены ініцыятыўнай групы «Ветэраны», якая дзейнічае пры нашым таварыстве, займаюцца валанцёрскай дзейнасцю не першы год, — падкрэслівае Людміла Аляксандраўна. — Вельмі дарэчы аказаўся вопыт, які яны ўжо набылі ў праекце «Кансалідацыя вопыту і развіццё праграмы Чырвонага Крыжа па здаровым і актыўным ст
Рэцэпты на Біс: хатні квас

Рэцэпты на Біс: хатні квас

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна ФПР «Прадтавары» №8 Святланы Валошынай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: цукар — 1 кг, кававы напой «Вітамір» — 1/2 пачка, дрожджы — 20 г, лімонная кіслата — 15 г, вада — 10 л. ПРЫГАТАВАННЕ Усе інгрэдыенты добра змяшаць і пакінуць напой настойвацца на суткі. Калі жадаеце зрабіць менш, проста гатуйце ў адпаведных прапорцыях. Напой не толькі смачны, але і карысны. Прыемнага піцця!
Былая настаўніца Вера Амяльянец: «Усё пачалося са старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў 1917 годзе»

Былая настаўніца Вера Амяльянец: «Усё пачалося са старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў 1917 годзе»

Культура
Гісторыі, падобныя на гэтую, што распавяла мне жыхарка Шарашэва Вера Іванаўна Амяльянец, даюць вельмі важны ўрок. І заключаецца ён у тым, што вельмі часта ахвяры аказваюцца маральна мацней і вышэй за сваіх катаў. Іх можна пазбавіць усяго, і нават жыцця, але нельга пазбавіць гонару, веры і сапраўднай свабоды выбару… — Усё пачалося з яе, старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў неспакойным 1917 годзе… Стагадовы пераплёт ужо рассыпаецца, а гравюры вядомага французскага мастака Дарэ, як бачыце, толькі злёгку пацямнелі ад часу: “Стварэнне свету”, “Выгнанне з раю”, а вось Маісей з дзесяццю запаведзямі: не ствары сабе куміра, не забівай, не распуснічай… Шануй бацькоў — і даўгавечны будзеш на зямлі. А бацькі мяне вучылі: маліся і паважай галоўнага Айца, Бога, і Ён нават у бядзе