Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 28.10.2020

Што будзе ў пабудаванай «гасцініцы»?

Што будзе ў пабудаванай «гасцініцы»?

Актуально
На вуліцы Заводскай ізноў кіпіць будоўля. Але гавораць, што гэты аб’ект ужо не будзе гасцініцай. Цікава, пад што збіраецца прыстасаваць будынак новы ўласнік?Са званка ў рэдакцыю. Як паведамілі ў райвыканкаме, сёння доўгабудоўля па адрасе: вул.Заводская, 15А знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Таму, як плануе выкарыстоўваць яго ўласнік — ПУП «Шэрман Тры», дакладна не вядома.Дырэктар ПУП «ШэрманТры» Аляксандр Радэня ўдакладніў, што аб’ект набываўся без умоў і прадпрыемства яго перапрафіліявала. — Пакуль магу сказаць толькі, што гэта будзе шматкватэрны дом. Памяшканні на ніжніх паверхах плануецца выкарыстоўваць пад аб’екты адміністрацыйнага прызначэння, гандлю, аказання паслуг. Астатнія паверхі — пад кватэры, — паведаміў Аляксандр Міхайлавіч.
Не ўсе аўтаматары любяць асфальтаваныя дарогі. Пагутарылі з удзельнікам трофі-рэйдаў Аляксандрам Кузьміным

Не ўсе аўтаматары любяць асфальтаваныя дарогі. Пагутарылі з удзельнікам трофі-рэйдаў Аляксандрам Кузьміным

Спорт
Між іншым, як высветлілася, — не ўсе аўтааматары, прыхільнікі асфальтаваных трас. Ёсць нямала і тых, каму больш падабаецца бездарожжа. Пры гэтым лепш за ўсё, калі яго вельмі складана пераадольваць.Гэта ўсё пра аматараў экстрэмальных гонак, трофі-рэйдаў, якія даволі папулярныя ў нашай краіне. Адным з заўзятых удзельнікаў, які на працягу апошніх пяці гадоў не прапусціў ніводнага падобнага спаборніцтва, з’яўляецца жыхар нашага горада Аляксандр Кузьмін. «Захварэў» ён на такія гонкі яшчэ ў дзяцінстве. — Мой тата працаваў у лясной гаспадарцы, і яму быў выдадзены службовы аўтамабіль — першы савецкі пазадарожнік «Ніва», на якім я асвойваў навуку ваджэння,— успамінае мой субяседнік.— Зразумела, што дзесяцігадоваму хлопцу сядаць за руль аўто нельга, то я вучыўся кіраваць машынай там, дзе не
Выхавацельніца Наталля Плеска: «Мая першая група запрасіла мяне на выпускны»

Выхавацельніца Наталля Плеска: «Мая першая група запрасіла мяне на выпускны»

Профессия
Любы педагог скажа, што адукацыя складаецца з двух кампанентаў — навучання і выхавання. І калі рэалізацыю першага мы традыцыйна звязваем са школай, то выхаванне – з дзіцячым садком. Сёння мы вырашылі расказаць пра тых, хто разам з бацькамі дапамагае дзеткам спасцігаць гэты чароўны свет. Кажуць, што чалавек павінен апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час. Выхавацельніца дзіцячага садка №9 г.Пружаны Н.М.Плеска — таму пацвярджэнне. Спачатку яна ніяк не магла вызначыцца з будучай прафесіяй, пакуль траюрадная сястра не пайшла працаваць у садок. Вядома ж, бывала там і Наталля Мікалаеўна. Зносіны з дзеткамі вельмі захапілі тады яшчэ васьмікласніцу, а калі адзін з малых назваў яе мамай, Наталля Мікалаеўна канчаткова вырашыла прысвяціць жыццё дашкольнаму выхаванню. Але бацькі пагадзіл