Воскресенье, 26 сентября 2021

День: 23.10.2020

Рэцэпт на БІС: скумбрыя ў гарчычна-соевым соусе

Рэцэпт на БІС: скумбрыя ў гарчычна-соевым соусе

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна «Палявы» Аксаны Карповіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: скумбрыя — 800 г, смятана — 2 ст.л., соевы соус — 3 ст.л., гарчыца, цыбуля — 2-3 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Рыбу пачысціць, адрэзаць галаву, абсушыць папяровым ручніком, парэзаць на кавалкі (а можна гатаваць і цэлую). Змяшаць смятану, гарчыцу, соевы соус (не саліць), заліць рыбу і пакінуць у марынадзе на 20 мінут. Бляху заслаць пергаментнай паперай, змазаць алеем, выкласці парэзаную кольцамі цыбулю, а зверху — рыбу. Заліць усё соусам, які застаўся. Гатаваць у духавой шафе 25-30 мінут пры тэмпературы 190 градусаў. Смачна есці!
Гісторыя аднаго экспаната: прэс-пап’е

Гісторыя аднаго экспаната: прэс-пап’е

Культура, Палацык
Сёння гаворка пойдзе пра яшчэ адзін цікавы экспанат, які захоўваецца ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», — прэс-пап’е. Давайце разбяромся, што гэта такое і з чым яго «ядуць». Гісторыя прэс-пап’е (ад фр. presser — «націскаць» і papier — «папера») бярэ пачатак з перыяду вынаходніцтва чарніла і ручак з пёраў. Яго выкарыстоўвалі ў якасці грузу для лістоў паперы, каб тыя не разляталіся і не рассыпаліся. Прэс-пап’е першапачаткова ўяўляла сабой масіўную пліту з цяжкіх матэрыялаў, зверху ўпрыгожаную скульптурнымі фігуркамі. Потым настольнае прэс-пап’е пашырыла свае функцыі і змяніла свой знешні выгляд. Яго сталі вырабляць у выглядзе паўмесяца з ручкай і прымацаванай паперай. Падстаўка для паперы рабілася з дрэва, а верхняя частка ўпрыгожвалася металам, каштоўнымі камянямі, фігуркамі. Вы
Знаёмцеся: «Дзіця міру»  Леў Раманенка

Знаёмцеся: «Дзіця міру» Леў Раманенка

Актуально, Молодёжный клуб
Па добрай традыцыі немаўляты, якія з’явіліся на свет 21 верасня — у Міжнародны дзень міру, атрымліваюць статус «Дзіця міру». Сёлета на Пружаншчыне гэтае ганаровае сімвалічнае званне атрымаў хлопчык, які нарадзіўся ў сям’і Раманенка. Шчаслівыя бацькі Марына і Аляксей назвалі сына Львом. «Шчыра кажучы, спынілася на гэтым варыянце імені яшчэ незадоўга да родаў, — расказвае маладая мама. — А калі ў раддоме ўрач пацікавілася, як назаву сына, заўважыла, што імя Леў яму адпавядае з першых секунд жыцця. Справа ў тым, што хлопчык наш з’явіўся на свет не дробненькім немаўляткам: ростам 55 сантыметраў і вагой 4250 грамаў. А першымі яго гукамі быў не плач: ён закрактаў — быццам зароў, як леў». Між іншым, Леў — другое дзіця ў сям’і Раманенка: старэйшаму Даніілу ўжо шэсць, ён — першакласнік.
Сям’я Зубко: «Домік у вёсцы — адпачывай і зарабляй»

Сям’я Зубко: «Домік у вёсцы — адпачывай і зарабляй»

Новости
Некалькі гадоў таму, калі сямейная пара Зубко купляла гэтую вясковую сядзібу ў в.Палоннае Забалацце, 17, планавалася тут і адпачываць, і працаваць… з фінансавай карысцю. І тэрыторыя, плошчай звыш 30 сотак, дазваляла рабіць гэта. За зусім кароткі прамежак часу на сядзібе быў наведзены выключны парадак, і яна набыла нетыповы для вёскі «еўрапейскі» выгляд. Адрамантавалі і пафарбавалі дыхтоўны драўляны домік, прыбудавалі летнюю тэрасу, разбілі шыкоўны кветнік, дзеля зручнага забеспячэння вадой прабілі ўласную свідравіну. Проста непазнавальна змяніўся двор, які ўпрыгожылі пушыстыя туі, а таксама ранейшы вясковы агарод, што займае палову тэрыторыі. Замест старых яблынь чатыры гады таму быў закладзены малады сад з пяцідзесяці пладовых дрэў: адборных груш, яблынь, сліваў, чарэшань
В воскресенье свой профессиональный праздник отметят работники автомобильного транспорта и дорожного хозяйства

В воскресенье свой профессиональный праздник отметят работники автомобильного транспорта и дорожного хозяйства

Актуально, Профессия
За апошнія некалькі гадоў вадзіцелі нашага раёна, а таксама транзітнікі сталі сведкамі глабальных дарожных рэканструкцый. Істотна змяніла свой выгляд дарожная сетка ў пасёлку Ружаны і каля яго. А сёлета была праведзена капітальная рэканструкцыя гарадскога кальца. Гэта зараз абмяркоўваецца ў шафёрскім асяроддзі: ёсць тыя, хто абураецца змяненнямі, а некаторыя, наадварот, іх адабраюць. Кропку над «і» паставіць час… Аднак, як зазначае начальнік філіяла ДЭУ-25 У.І.Пунько, у любым выпадку пакідаць кальцо ў тым стане, што назіраўся дагэтуль, было нельга. За вытворчасцю наглядаюць прараб І.А.Бык, начальнік будаўнічай лабараторыі Д.В.Міхееў і майстар Я.Ю.Грышкевіч. — Апошні раз капітальны рамонт кальцавой развязкі на ўездзе ў райцэнтр праводзіўся ў 1999 годзе,— гаворыць Уладзімір Іванавіч.—