Пятница, 19 апреля 2024

День: 22.10.2020

Любоў, памножаная на пяць. Уладальніца ордэна Маці Вольга Рошчанка расказала пра сваю сям’ю

Любоў, памножаная на пяць. Уладальніца ордэна Маці Вольга Рошчанка расказала пра сваю сям’ю

З дзяцінства яна хацела дапамагаць усім, каму гэта патрэбна. Можа, таму спачатку марыла стаць урачом, пасля – настаўніцай, сёння ж працуе сацыяльным работнікам. А вось на першае месца заўсёды ставіла дом і сям’ю. Сёння Вольга Мікалаеўна Рошчанка – шчаслівая матуля і жонка. Дзень маці для яе – свята асаблівае, бо віншуюць з ім муж і пяцёра дзетак, якіх яна называе сваім жыццём, сваім адлюстраваннем і сэнсам… Сёлета да гэтых віншаванняў дадалася і высокая ўзнагарода – ордэн Маці. Пачынаецца ўсё з кахання… У выпадку з Вольгай Мікалаеўнай – з кахання школьнага. Пытаюся: “Няўжо за адной партай сядзелі?”. Аказалася, што разам з Юрыем яны вучыліся з першага класа, але ўвагу на хлопца дзяўчына звярнула толькі ў дзясятым. Раней і не было калі, бо з самага дзяцінства яна наведвала мноства с