Суббота, 24 октября 2020

День: 16.10.2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Гасцініца, бібліятэка, танцклас…

Гісторыя з фатаграфіяй. Гасцініца, бібліятэка, танцклас…

Год малой Радзімы, Культура
Шматлікія фатаграфіі, зробленыя на гарадскіх вуліцах у другой палове мінулага стагоддзя, захавалі будынкі, якіх ужо няма. Напрыклад, гэты дом па вуліцы Савецкай. Шмат гадоў тут размяшчалася гасцініца. Пэўны час у частцы яе пакояў, калі рамантавалі стары будынак «чырвонай» школы, займаліся вучні. Напачатку 1970-х у Пружанах пабудавалі новую гасцініцу «Мухавец» каля такога ж новага будынка райвыканкама, а ў старое памяшканне пераехала гарадская бібліятэка, а калі і для яе знайшлі больш зручнае месца, некаторы час тут займаліся танцоры са школы мастацтваў. Але перад «Дажынкамі-2003» пачалася буйная перабудова Пружан — і ўсе старыя дамы на гэтым баку Савецкай знеслі. Нават цяжка ўявіць цяпер, што не такая ўжо вялікая прастора паміж магазінам «Універсам» і Палацам культуры был
На Пружаншчыне з рабочай паездкай пабываў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч

На Пружаншчыне з рабочай паездкай пабываў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч

Новости
13 кастрычніка падчас чарговага візіту ў рэгіён сенатар працаваў у Мокраўскім сельсавеце. Работу Юрый Іосіфавіч пачаў з асабістага прыёму грамадзян: жыхары сельсавета атрымалі магчымасць задаць яму пытанні, якія іх хвалююць. Ю.І.Наркевіч абмеркаваў са старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудраўцом і старшынёй Мокраўскага сельвыканкама В.В.Грышкевіч перспектывы развіцця аграгарадка, бягучыя пытанні, якія стаяць на парадку дня ў сельсавеце. Асобная ўвага была нададзена Мокраўскаму ВПК д/с-СШ. Госця цікавіла база школы, умовы для арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу і аздараўлення дзяцей, тое, як выкарыстоўваюцца спартыўныя аб’екты. Сёння на базе Мокраўскага школьнага басейна арганізаваны рэгулярныя заняткі для вучняў яшчэ пяці школ раёна (праўда, ва ўмовах цяперашняй э
На вайсковых могілках каля Слабудкі прайшло перахаванне рэшткаў забітых падчас вайны

На вайсковых могілках каля Слабудкі прайшло перахаванне рэшткаў забітых падчас вайны

Великая Победа, Новости
Вялікая Айчынная вайна скончылася 75 гадоў таму. Але да гэтага часу яна раз-пораз нагадвае пра сябе праз небяспечныя знаходкі ваенных гадоў у выглядзе боепрыпасаў, праз выяўленыя безыменныя пахаванні. Сёлета на тэрыторыі раёна было знойдзена тры такія месцы: два паблізу вёскі Блізная і адно — побач з пахаваннем расстраляных мірных жыхароў в.Труханавічы. Як расказвае спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.С.Пракаповіч, інфармацыя пра гэтыя невядомыя пахаванні паступіла ў райваенкамат ад мясцовых жыхароў і з сельскіх выканаўчых камітэтаў. — За летні перыяд салдатам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і пошукавай групе «Бацькаўшчына» ўдалося праверыць тры месцы каля Блізной і Труханавіч, у якіх былі знойдзены аста
89 жанчын атрымалі падарункі ў Дзень маці падчас святочнага канцэрта ў Палацы культуры

89 жанчын атрымалі падарункі ў Дзень маці падчас святочнага канцэрта ў Палацы культуры

Актуально
Мілыя, пяшчотныя, ласкавыя. Усё гэта пра тых, хто дапамагае нам рабіць першыя крокі. Пра тых, хто раздзяляе радасць ад першага вымаўленага слова. Пра тых, хто не спіць начамі, перажываючы за сваіх дзяцей. Усё гэта пра нашых любімых і родных мам. У прыгожае свята, Дзень маці, у Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, на якім якраз і гучалі самыя цёплыя словы і добрыя песні для жанчын. Вядучая свята Алёна Жмайлік паведаміла, што падчас мерапрыемства заслужаныя ўзнагароды атрымаюць не толькі шматдзетныя мамы, але і тыя жанчыны, якія вырасцілі годных дзяцей, і тыя, якія з пачуццём глыбокай адказнасці выхавалі пляменнікаў і ўнукаў. Дарэчы, усяго на сцэну ў гэты дзень паднялося 89 прадстаўніц прыгожай палавіны чалавецтва. Жанчын павіншаваў намеснік старшыні райвыканкам
У Пружанах адкрыўся яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу

У Пружанах адкрыўся яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу

Актуально, Профессия
14 кастрычніка, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень маці, наваселле ў новым двухпавярховым катэджы, што па вуліцы Кастрычніцкай, адзначала вялікая сям’я Карачун: Ірына Вітальеўна і яе шасцёра прыёмных дзяцей. Павіншаваць навасёлаў прыйшлі шматлікія госці, сярод якіх былі і тыя, дзякуючы каму стала магчымым адкрыццё чарговага дзіцячага дома ў нашым раёне. Прадстаўнікі ўлады ўрачыста перарэзалі чырвоную стужку і ўручылі сімвалічны ключ ад новага жылля. Трэба сказаць, што Ірына Карачун выгадавала двух сваіх дзяцей — сына і дачку. Яны ўжо дарослыя, жывуць самастойна: сын — у Новых Засімавічах, дачка — у Расіі. Рашэнне паспрабаваць сябе ў якасці прыёмнай мамы і дапамагчы стаць на ногі дзецям, якія па той ці іншай прычыне засталіся без апекі бацькоў, жанчына прыняла невыпадкова.