Суббота, 24 октября 2020

День: 13.10.2020

Спрытнасць рук і ніякіх моўных бар’ераў! Пачытайце пра нашу зямлячку, якая з нараджэння амаль не чуе, але можа гаварыць з усім светам

Спрытнасць рук і ніякіх моўных бар’ераў! Пачытайце пра нашу зямлячку, якая з нараджэння амаль не чуе, але можа гаварыць з усім светам

Молодёжный клуб
Калі Юля размаўляе, здаецца, што яе рукі танцуюць пад вельмі прыгожую мелодыю: пальцы перабіраюць у паветры нешта нябачнае, хутка складваюцца ў цікавыя фігуры, заміраючы літаральна на імгненне, каб у наступны момант выдаць новае па. Яе рухі заварожваюць. Толькі іронія ў тым, што Юля амаль не чуе, і танец рук залежыць не ад мелодыі, а ад таго, якое слова трэба падабраць для суразмоўцы. Бадай, гэта ўсё, чым Юлія Куліч адрозніваецца ад сучаснай моладзі.   Сёння ў дзяўчыны ёсць работа, хобі і мноства сяброў па ўсім свеце. Толькі для ўсяго гэтага ёй трэба прыкладаць крышачку больш намаганняў, чым іншым. Тое, што ў дачкі праблемы са слыхам, бацькі зразумелі даволі хутка. Яны не ігнаравалі праблему, а адразу звярнуліся па дапамогу спецыялістаў. Гады працы далі выдатны вынік, і сён
«Скураны мяч» пакарыўся футбалістам з Драгічына

«Скураны мяч» пакарыўся футбалістам з Драгічына

Спорт
Напрыканцы мінулага тыдня гарадскі стадыён райцэнтра сабраў вялікую колькасць футбалістаў з чатырох раёнаў вобласці. Тут прайшлі матчы ў рамках занальнага этапу абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч-2020”. Турнір з багатай гісторыяй наш раён прымае не ўпершыню. Традыцыйна спаборніцтвы праводзяцца ў трох узроставых групах: малодшай (юнакі 2010-2011 г.н.), сярэдняй (2008-2009 г.н.) і старэйшай (2006-2007 г.н.). Для ўдзелу ў пружанскім этапе “Скуранога мяча” тры каманды выставіў Драгічынскі раён, па адной – Кобрынскі і Бярозаўскі. Гонар Пружаншчыны адстойвала таксама тры каманды – па адной у кожнай узроставай групе. На жаль, удача на гэты раз была не на баку пружанцаў. Па выніках матчаў перамогу ва ўсіх групах з даволі значным адрывам святкавалі драг
Наша апытанне: як вы называеце сваю «другую маму»?

Наша апытанне: як вы называеце сваю «другую маму»?

Новости
А вы ведалі, што ў англійскай мове словы “цешча” і “свякроў” гучаць аднолькава — mother-in-law, што літаральна перакладаецца, як “мама ў законе”? Можа, таму ніякіх анекдотаў у адрас цешчаў там ніхто не складае і страшных казак пра злую свякроў, якая зжывае нявестку са свету, ніхто не выдумвае. Цікава, а як называюць сваіх “другіх мам” нашы пружанцы? Ці гатовыя яны павіншаваць іх з Днём маці? Наталля: — Мне ў жыцці пашанцавала: у мяне дзве свекрыві. А чаму ўсміхаецеся? Я сур’ёзна. Проста так атрымалася, што з першым мужам мы разышліся. А вось з яго мамай працягваю падтрымліваць зносіны, больш за тое, сябрую. Цяперашнюю свякроў называю па імені па бацьку, вельмі яе паважаю і ўдзячна за сына. Фаіна Віктараўна — жанчына мудрая і тактоўная. Заўсёды добрым словам падтрымае, доб
«Лебядзінае возера» на пружанскі лад. Культработнікі ярка адзначылі прафесійнае свята

«Лебядзінае возера» на пружанскі лад. Культработнікі ярка адзначылі прафесійнае свята

Актуально, Культура, Профессия
У мінулым нумары мы абяцалі расказаць пра святкаванне Дня работнікаў культуры. Калі ласка, чытайце! У супрацоўнікаў культустаноў работа такая – здзіўляць. Вось і афіша святочнага капусніку, што прайшоў у мінулую пятніцу ў Палацы культуры, была па-сапраўднаму інтрыгуючай: балет, ды яшчэ і “Лебядзінае возера”! Вялікая зала пачала запаўняцца задоўга да пачатку пастаноўкі. Пакуль дзеючыя асобы хваляваліся за кулісамі, гледачы ўважліва вывучалі праграмку. Яна і дала падказку: будзе весела і цікава! Прэамбула. «Калі ідэй няма — пішыце сцэнарый»Сёлета культработнікі вырашылі не проста даць справаздачны канцэрт з нагоды прафесійнага свята, а «прасвятліць» пружанцаў. Магчымыя ідэі абмяркоўваліся на адпаведнай «пяцімінутцы», відэа з якой таксама паказалі гледачам. Дырэктар Палаца
У Беларусі праходзіць Тыдзень маці

У Беларусі праходзіць Тыдзень маці

Актуально
Яўгенія Францэвіч не думала, што стане шматдзетнай маці. Але гэта ёй, відаць, было наканавана лёсам. Старэйшай Алінцы ўжо дванаццаць. Яна — маміна апора і памочніца. Калі тры гады таму ў яе з’явіліся адразу і брацік, і сястрычка, дзяўчынка літаральна плакала ад шчасця, гавораць бацькі. Сёння яна з задавальненнем дапамагае спраўляцца з гарэзамі-двайняткамі Дзімкам і Дашкай. Павелічэнне сям’і адразу на два чалавекі стала для Францэвічаў нагодай для пашырэння жыл-плошчы. Пакуль галава сям’і Аляксандр Аляксандравіч будуе новыя квадратныя метры, яго палавінка займаецца выхаваннем дзяцей. — Сёння я жыву толькі дзецьмі. І павінна прызнацца, што ўсю асалоду мацярынства адчула толькі пасля нараджэння двайнятак. Нават калі прапанавалі скарыстацца паслугамі бясплатнай нянькі — адмовілася:
Пружанский РОЧС информирует о проведении подбора кандидатов на службу в должности водителей категории «С» и пожарных

Пружанский РОЧС информирует о проведении подбора кандидатов на службу в должности водителей категории «С» и пожарных

Профессия
Основные требования: возраст от 18 до 28 лет (возможно старше при наличии стажа работы и службы в армии), хорошее состояние здоровья, отсутствие судимостей. Наличие службы в армии НЕОБЯЗАТЕЛЬНО, но является преимуществом. Информация кандидату: - заработная плата от 700 рублей; - воинское звание сохраняется (при воинском звании «ефрейтор» присваивается «младший сержант внутренней службы», при наличии высшего образования – «прапорщик внутренней службы») - трехсменный график работы (сутки с 08:00 до 08:00 – дежурство, двое суток отдых); - разрешена работа по совместительству (в дни отдыха). Работа в хозяйствах (комбайнер, водитель и т.д.) во время уборочной компании еще и поощряется; - отпуск не менее 30 суток (при стаже более 10 лет – 35 суток, 15 лет – 40 суток, 20 ле