Суббота, 24 октября 2020

День: 09.10.2020

Отдел идеологии Пружанского райисполкома  и  газета «Раённыя будні» начинают прием предложений по ключевым вопросам развития страны.

Отдел идеологии Пружанского райисполкома и газета «Раённыя будні» начинают прием предложений по ключевым вопросам развития страны.

Новости
У цяперашні час у нашай краіне вядзецца працэс абмеркавання актуальных пытанняў па далейшым развіцці Рэспублікі Беларусь, якія закранаюць палітычную, сацыяльную і эканамічную сферы. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама і газета «Раённыя будні» пачынаюць прыём прапаноў па ключавых пытаннях развіцця краіны: — канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва; — павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання; — дзяржаўная маладзёжная палітыка; — сацыяльная сфера (адукацыя, спорт, культура, турызм); —эканоміка і інш. Свае прапановы ў пісьмовай форме можна накіроўваць на адрас: 225133, Брэсцкая вобласць, г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78, рэдакцыя газеты «Раённыя будні». Таксама прапановы прымаюцца па тэлефонах 2-18-78,
Начальнік аддзела перавозак філіяла «Аўтапарк №11 г.Пружаны» Максім Чарняк пра сваю прафесію: «Тэхніка аднолькавая, а людзі —розныя»

Начальнік аддзела перавозак філіяла «Аўтапарк №11 г.Пружаны» Максім Чарняк пра сваю прафесію: «Тэхніка аднолькавая, а людзі —розныя»

Молодёжный клуб, Профессия
Калі ёсць захапленне, а перад вачыма прыклад родных, то вызначыцца з будучай прафесіяй зусім няцяжка – лічыць начальнік аддзела перавозак філіяла «Аўтапарк №11 г.Пружаны» Максім Чарняк. — Як ты прыйшоў да выбару прафесіі? — Мой дзядуля працаваў у свой час у аўтапарку, бацька працуе і зараз, а я, атрымліваецца, пайшоў па іх слядах. З самага дзяцінства мяне цікавіла ўсё, што звязана з аўтамабілямі, таму ў старэйшых класах мэтанакіравана шукаў спецыяльнасць, каб у будучым працаваць з імі. Так даведаўся пра факультэт тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, які потым паспяхова скончыў. Па спецыяльнасці я — інжынер-механік. —Як праходзіла падрыхтоўка да паступлення? — У 11-м класе давялося займацца з рэпетытарам па беларускай мове. А вось
Старшая медыцынская сястра Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра

Старшая медыцынская сястра Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра

Здоровье, Новости, Профессия
Гэты год прынёс нямала выпрабаванняў на трываласць работнікам Шарашоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Але перад новай каранавіруснай інфекцыяй яны не спасавалі: выступілі шырокім фронтам — і перамаглі. Немалая заслуга ў гэтым старшай медыцынскай сястры Таццяны Аляксандраўны Фасевіч. 1 кастрычніка жанчына ў ліку іншых была запрошана ў Мінск на ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны да Дня пажылых людзей, дзе атрымала Падзяку ад Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у работу па сацыяльнай абароне грамадзян ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. — Таццяна Аляксандраўна, як ніхто іншы з нас, вартая гэтай узнагароды! У цяжкую хвіліну яна літаральна прыняла на сябе ўдар і ў кароткі
Да Дня работнікаў культуры. Знаёмцеся:  аркестр Ліноўскай ДШМ

Да Дня работнікаў культуры. Знаёмцеся: аркестр Ліноўскай ДШМ

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
На старонках “раёнкі” часта гучыць назва Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцы якой з зайздроснай перыядычнасцю становяцца прызёрамі і пераможцамі прэстыжных музычных конкурсаў і фестываляў. Танцоры, скрыпачы, дамрысты… І, канешне, трубачы. Славутыя трубачы духавога аркестра, якім шмат гадоў кіруе выдатны патомны музыкант Аляксандр Якаўлевіч Малайчук. Нядаўна мы пабывалі на рэпетыцыі калектыву, выступленні якога заўсёды адрозніваюцца яркай вобразнасцю і дакладным тэхнічным выкананнем. Пагутарылі з артыстамі і, шчыра кажучы, уразіліся працоўнай абстаноўкай. Дысцыплінаваныя, паслухмяныя, старанныя – дзеці працуюць зладжана і выразна. — Працуюць на вынік! – з непрыхаванай задаволенасцю канстатуе кіраўнік. А вынікі, сапраўды, не прымушаюць сябе чакаць. У прыватнасці
Рэцэпты на Біс: пірог яблычны  (пясочны)

Рэцэпты на Біс: пірог яблычны (пясочны)

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад галоўнага бухгалтара ПМК-21 Ірыны Літвіновіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: маргарын — 1 пачак, цукар — 1 шклянка, яйка — 1 штука, мука — 3 шклянкі, яблыкі — 5 штук, смятана — 3 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕЗамясіць цеста з маргарыну, паловы шклянкі цукру, яйка і мукі. 1/3 цеста пакласці ў халадзільнік, астатняе выкласці ў форму і сфарміраваць «борцікі». Яблыкі нацерці на буйной тарцы, выкласці на цеста і заліць смятанай, змяшанай з паловай шклянкі цукру. Наверх нацерці на тарцы цеста з халадзіль-ніка. Паставіць пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку, выпякаць 30-40 мінут. Смачна есці!