Суббота, 24 октября 2020

День: 06.10.2020

Лепшыя з лепшых. Пружанскія настаўнікі атрымалі ўзнагароды

Лепшыя з лепшых. Пружанскія настаўнікі атрымалі ўзнагароды

Актуально, Профессия
У мінулую пятніцу ў Палацы культуры адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. З прафесійным святам праваднікоў да ведаў павіншавалі навучэнцы школ, артысты Пружаншчыны і адміністрацыя раёна, а лепшыя з лепшых атрымалі не толькі віншаванні, але і ўзнагароды за сваю плённую і адказную працу. Намеснік старшыні райвыканкама Р.В. Супрыновіч яшчэ раз нагадаў пра значнасць высакароднай прафесіі настаўнікаў. Руслан Васільевіч адзначыў, што менавіта педагогі маюць дачыненне да ўсіх дасягненняў краіны — ад аграпрамысловага комплексу да сферы ІТ: паўсюль працуюць іх вучні. Перад тым, як перайсці да ўручэння Грамат і Ганаровых лістоў ад раённага выканаўчага камітэта, ён выказаў упэўненасць, што высокіх узнагарод вартыя ўсе прысутныя, але некаторыя адзначыліся летась крышачку боль
Каля вёскі Ліберполь была ўстаноўлена шыльда ў памяць экіпажа самалёта, які загінуў тут у першыя дні вайны

Каля вёскі Ліберполь была ўстаноўлена шыльда ў памяць экіпажа самалёта, які загінуў тут у першыя дні вайны

Великая Победа, Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Вось ужо 75 гадоў мінула з таго часу, як адгрымелі бітвы Вялікай Айчыннай вайны, але яшчэ не ўсе імёны і подзвігі герояў знайшлі сваё годнае месца ў ваенным летапісе нашай Радзімы. Трагічным момантам для войскаў Заходняга фронту стаў першы дзень вайны. У той нялёгкі перыяд рашучы характар насілі ў тым ліку і дзеянні савецкай авіяцыі: лётчыкі праяўлялі, без перабольшання, непадробны гераізм і самаадданасць. Не ўсе з іх паспелі ўзняцца ў паветра, але ўжо тады авіятары выканалі каля 1900 баявых палётаў, знішчылі больш за 100 варожых самалётаў. Ды вядома пра подзвігі нямногіх. На Пружаншчыне ёсць нямала месцаў, якія тояць у сабе гераічныя гісторыі савецкіх авіятараў. Але адшукаць гэтыя месцы з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Яно і зразумела: старажылаў, якія маглі б падзяліцца
Сям’я з Лыскава перарабіла будынак старога бальнічнага інтэрната. Цяпер гэта адзін з самых прыгожых двароў аграгарадка

Сям’я з Лыскава перарабіла будынак старога бальнічнага інтэрната. Цяпер гэта адзін з самых прыгожых двароў аграгарадка

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Калі верыць прымаўцы, што па адзенні сустракаюць, значыць, першае ўражанне пра тое, якія гаспадары жывуць у хаце, павінна складацца па двары. І, напэўна, яно так і ёсць. Ад непажаданых позіркаў падворак Шастаковых абараняе высокі плот. Але ўсе, хто бываў у іх у гасцях, як адзін гавораць: Іна і Сяргей — руплівыя гаспадары, якія не стамляюцца ствараць вакол сябе рукатворную прыгажосць. Самі гаспадары толькі сціпла зазначаюць, што інакш і не ўяўляюць: для іх важна не зрабіць уражанне на кагосьці, а стварыць утульнасць і камфорт для сябе. Сядзібу Шастаковых у Лыскаве называюць адной з самых добраўпарадкаваных і прыгожых. Але такой, як сёння, вядома, яна стала не за адзін дзень і нават не за адзін год. — Пачнём з таго, што гэты дом некалі з’яўляўся бальнічным інтэрнатам, — расказ
Актыўныя і спартыўныя. У Пружанах прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей

Актыўныя і спартыўныя. У Пружанах прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей

Актуально, Здоровье
У Пружанах на мінулым тыдні людзі «залатога ўзросту» былі галоўнымі гасцямі і ўдзельнікамі адразу некалькіх сустрэч і акцый. Такая канцэнтрацыя мерапрыемстваў была невыпадковай: першага кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень пажылых людзей. Тыя пенсіянеры, што не прывыклі сядзець склаўшы рукі і аддаюць перавагу актыўнаму правядзенню вольнага часу, змаглі стаць чаканымі гасцямі на «Свяце здароўя». Пачалося мерапрыемства са «Здаровай зарадкі» пад кіраўніцтвам Алены Астапчык, кіраўніка гурткоў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Варта адзначыць, што папярэднічала ёй нямала прыемных слоў, якія адрасавалі віноўнікам свята яго арганізатары. Граматамі Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі адзначаны самыя ак
Начальнік выпрабавальнай будаўнічай лабараторыі Дзмітрый Міхееў пра выбар прафесіі

Начальнік выпрабавальнай будаўнічай лабараторыі Дзмітрый Міхееў пра выбар прафесіі

Профессия
Як шырокі кругагляд можа дапамагчы пры выбары будучай спецыяльнасці? На што звяртаць увагу пры падрыхтоўцы да паступлення? Чым займаюцца інжынеры-будаўнікі? Дзеліцца сваім вопытам і дае парады начальнік выпрабавальнай будаўнічай лабараторыі ДЭУ-25 Дзмітрый Міхееў. —Як ты прыйшоў да выбару прафесіі? — Як і многія сучасныя юнакі і дзяўчаты, зыходзячы з уласных здольнасцей. Дакладныя навукі даваліся мне куды лягчэй, чым гуманітарныя. Прафесійных дынастый у нашай сям’і няма, ніхто мяне да «сямейнай справы» не падштурхоўваў, таму быў поў-насцю вольны ў выбары. Наколькі памятаю, самастойна гартаў даведнікі абітурыента і параўноўваў прахадныя балы папярэдняга года са сваімі, атрыманымі на тэсціраванні. Спецыяльнасць інжынера-будаўніка здалася перспектыўнай, карыснай і цікавай. —Як п