Суббота, 24 октября 2020

День: 02.10.2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Электрастанцыя ў Пружанах

Гісторыя з фатаграфіяй. Электрастанцыя ў Пружанах

Год малой Радзімы, Культура
На гэтым здымку можна пабачыць, як выглядала «знутры» электрастанцыя ў Пружанах у 1933 годзе. Не ўражвае, праўда, асабліва ў параўнанні з сённяшнімі? Але для правінцыяльнага горада, напэўна, і гэта было дзівам. На фотаздымках 1916-1918 гадоў бачна, што ўздоўж цэнтральных вуліц стаяць слупы электраперадачы. Можна меркаваць, што менавіта падчас Першай сусветнай вайны гэтую невялікую малой магутнасці электрастанцыю ў нашым горадзе ўстанавілі немцы. Магчыма, пэўны перыяд падчас расійска-польскай вайны яна не працавала: у дакументах ёсць упамінанне, што электрастанцыя ўзнавіла сваю работу ў верасні 1920 года, падчас кароткага перыяду заняцця Пружан бальшавікамі. Знаходзілася электрастанцыя на вуліцы Будке-віча (такую назву насіла «за польскім часам» цяперашняя Камсамольская).
Рэцэпты на Біс: яечня з хлебам

Рэцэпты на Біс: яечня з хлебам

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад культарганiзатара дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi г.Пружаны» Алены Зубко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйка — 2 шт., белы хлеб — 2 кавалкі, цыбуля — 1/4 шт., перац балгарскі — 1/2 шт., памідор — 1 шт., алей — 3-4 ст.л., соль, перац, зеляніна. ПРЫГАТАВАННЕГэты рэцэпт прынесла са школьных заняткаў па працоўным навучанні дачка Аліна. Цыбулю нарэзаць тонкімі невялікімі кавалачкамі, перац і памідор — саломкай, хлеб — невялікімі кубікамі.Кубікі хлеба змясціць у патэльню, уліць 1-2 чайныя лыжкі алею і абсмажыць, памешваючы, на невялікім агні да румянага колеру. Сухарыкі перакласці з патэльні на талерку. У патэльню ўліць алей, дадаць цыбулю, памідор і салодкі перац і абсмажыць да мяккасці. У міску ўбіць яйкі, дадаць соль і перац і ўзбіць відэльца
«Наш дэвіз: не спыняцца». Настаўніца геаграфіі і біялогіі Хараўской школы пра работу і вучняў

«Наш дэвіз: не спыняцца». Настаўніца геаграфіі і біялогіі Хараўской школы пра работу і вучняў

Актуально, Профессия
Настаўніца геаграфіі і біялогіі Хараўской сярэдняй школы Святлана Сцяпанаўна Чабацько — выдатны прыклад адданага служэння любімай справе. Яна любіць свой прадмет, верыць у прэстыж сваёй прафесіі, а галоўнае — шчыра радуецца поспехам сваіх вучняў. Вучні, гледзячы на дабрату і руплівасць Святланы Сцяпанаўны Чабацько, імкнуцца апраўдаць яе давер. У прыватнасці, апошнія два гады на раённых навуковых канферэнцыях па геаграфіі лідзіруючыя пазіцыі займаў яе выхаванец Міхаіл Усік, які сёлета пакінуў сцены школы. — Я ганаруся Мішам, які сваёй навукова-даследчай работай на тэму мясцовай тапанімікі ўнёс, лічу, значны ўклад у агульную краязнаўчую справу раёна, — кажа настаўніца, якая без малога трыццаць гадоў працуе ў Хараўской адукацыйнай установе. Дарэчы, і сама з‘яўляецца выпускніц
VIII свята-конкурс харэаграфічнага майстэрства «Магія танца» сабрала ў Пружанах сотні танцораў

VIII свята-конкурс харэаграфічнага майстэрства «Магія танца» сабрала ў Пружанах сотні танцораў

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
У мінулую нядзелю наш горад зноў захліснула “магічная” танцавальная хваля. У восьмы раз рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца” сабрала шматлікіх аматараў сучаснага танцавальнага руху ў гарадскім Палацы культуры. Дваццаць пяць калектываў, сотні таленавітых хлопцаў і дзяўчат з Пружанскага, Ваўкавыскага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Баранавіцкага раёнаў на працягу амаль трох гадзін дэманстравалі дасведчанай пружанскай публіцы неверагодную разнастайную палітру нумароў. А запрашалі юных артыстаў на вялікую сцэну цудоўныя вядучыя – Марына Кадука і Сяргей Зубко, якія трымалі пазітыўны настрой публікі на высокім узроўні. Спачатку яны пералічылі галоўных арганізатараў фестывалю, а гэта — раённая цэнтралізаваная клубная сістэма, раённая арганізацыя
Натяжные потолки в Пружанах. Скидки пенсионерам и новоселам!

Натяжные потолки в Пружанах. Скидки пенсионерам и новоселам!

Профессия, Реклама
*Качественный монтаж *Акция на все белые полотна *Скидки пенсионерам и новоселам *Гарантийное сопровождение т.: +375-33-642-00-62 (МТС); +375-29-371-02-18 (А1) УНП 291207933