Пятница, 4 декабря 2020

Месяц: Октябрь 2020

Каманда «Бліцкрыг» з СШ №5 перамагла на раённым этапе турніра па  «Што? Дзе? Калі?»

Каманда «Бліцкрыг» з СШ №5 перамагла на раённым этапе турніра па «Што? Дзе? Калі?»

Молодёжный клуб
Ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці прайшоў традыцыйны абласны сінхронны турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?». У Пружанах памерацца сваімі ведамі і эрудыцыяй, уменнем працаваць у камандзе сабралася 11 каманд з 9 устаноў адукацыі (усіх гарадскіх, а таксама Параслянскай, Слабадской, Хараўской школ і Навасёлкаўскага ВПК). Гульня праходзіла на базе сярэдняй школы №4, а яе арганізатарам таў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны. У ролі вядучага турніру ўжо не першы раз выступіў капітан каманды «Лянота цюленя» (чэмпіён чатырох сезонаў інтэлектуальных гульняў «Гульні розуму») Андрэй Смоляр. Барацьба сярод інтэлектуалаў, як заўсёды, была напружанай. Яна паказала і шырыню далягляду, і ўважлівасць, і здольнасць удзельнікаў хутка і лагічна думаць. У кожным з трох тураў было па 12 пытання
Пра каго клапоціцца Чырвоны Крыж?

Пра каго клапоціцца Чырвоны Крыж?

Профессия
З-за распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі пакутуюць усе: дзяржава, бізнес, грамадства. А яшчэ — тыя, каму і ў звычайны час патрэбна старонняя дапамога: пажылыя людзі, людзі з інваліднасцю, людзі з хранічнымі захворваннямі. Не застацца сам-насам з бытавымі клопатамі і дрэннымі думкамі ім не даюць валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Чым ва ўмовах пандэміі дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа, расказвае старшыня раённай арганізацыі Людміла Лелікоўская. Формы работы памяняліся — Члены ініцыятыўнай групы «Ветэраны», якая дзейнічае пры нашым таварыстве, займаюцца валанцёрскай дзейнасцю не першы год, — падкрэслівае Людміла Аляксандраўна. — Вельмі дарэчы аказаўся вопыт, які яны ўжо набылі ў праекце «Кансалідацыя вопыту і развіццё праграмы Чырвонага Крыжа па здаровым і актыўным ст
Рэцэпты на Біс: хатні квас

Рэцэпты на Біс: хатні квас

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца магазіна ФПР «Прадтавары» №8 Святланы Валошынай. ІНГРЭДЫЕНТЫ: цукар — 1 кг, кававы напой «Вітамір» — 1/2 пачка, дрожджы — 20 г, лімонная кіслата — 15 г, вада — 10 л. ПРЫГАТАВАННЕ Усе інгрэдыенты добра змяшаць і пакінуць напой настойвацца на суткі. Калі жадаеце зрабіць менш, проста гатуйце ў адпаведных прапорцыях. Напой не толькі смачны, але і карысны. Прыемнага піцця!
Былая настаўніца Вера Амяльянец: «Усё пачалося са старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў 1917 годзе»

Былая настаўніца Вера Амяльянец: «Усё пачалося са старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў 1917 годзе»

Культура
Гісторыі, падобныя на гэтую, што распавяла мне жыхарка Шарашэва Вера Іванаўна Амяльянец, даюць вельмі важны ўрок. І заключаецца ён у тым, што вельмі часта ахвяры аказваюцца маральна мацней і вышэй за сваіх катаў. Іх можна пазбавіць усяго, і нават жыцця, але нельга пазбавіць гонару, веры і сапраўднай свабоды выбару… — Усё пачалося з яе, старой сямейнай Бібліі, выдадзенай у Петраградзе ў неспакойным 1917 годзе… Стагадовы пераплёт ужо рассыпаецца, а гравюры вядомага французскага мастака Дарэ, як бачыце, толькі злёгку пацямнелі ад часу: “Стварэнне свету”, “Выгнанне з раю”, а вось Маісей з дзесяццю запаведзямі: не ствары сабе куміра, не забівай, не распуснічай… Шануй бацькоў — і даўгавечны будзеш на зямлі. А бацькі мяне вучылі: маліся і паважай галоўнага Айца, Бога, і Ён нават у бядзе
У Пружанах пасля капітальнага рамонту адкрылася стаматалагічная паліклініка

У Пружанах пасля капітальнага рамонту адкрылася стаматалагічная паліклініка

Актуально, Здоровье
У чацвер урачыста адкрылася стаматалагічная паліклініка. На капітальны рамонт было выдаткавана звыш 1 мільёна рублёў. Больш падрабязна пра паліклініку і новае абсталяванне чытайце ў бліжэйшым нумары "Раённых будняў". Фота Сяргея Талашкевіча.
Што будзе ў пабудаванай «гасцініцы»?

Што будзе ў пабудаванай «гасцініцы»?

Актуально
На вуліцы Заводскай ізноў кіпіць будоўля. Але гавораць, што гэты аб’ект ужо не будзе гасцініцай. Цікава, пад што збіраецца прыстасаваць будынак новы ўласнік?Са званка ў рэдакцыю. Як паведамілі ў райвыканкаме, сёння доўгабудоўля па адрасе: вул.Заводская, 15А знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Таму, як плануе выкарыстоўваць яго ўласнік — ПУП «Шэрман Тры», дакладна не вядома.Дырэктар ПУП «ШэрманТры» Аляксандр Радэня ўдакладніў, што аб’ект набываўся без умоў і прадпрыемства яго перапрафіліявала. — Пакуль магу сказаць толькі, што гэта будзе шматкватэрны дом. Памяшканні на ніжніх паверхах плануецца выкарыстоўваць пад аб’екты адміністрацыйнага прызначэння, гандлю, аказання паслуг. Астатнія паверхі — пад кватэры, — паведаміў Аляксандр Міхайлавіч.
Не ўсе аўтаматары любяць асфальтаваныя дарогі. Пагутарылі з удзельнікам трофі-рэйдаў Аляксандрам Кузьміным

Не ўсе аўтаматары любяць асфальтаваныя дарогі. Пагутарылі з удзельнікам трофі-рэйдаў Аляксандрам Кузьміным

Спорт
Між іншым, як высветлілася, — не ўсе аўтааматары, прыхільнікі асфальтаваных трас. Ёсць нямала і тых, каму больш падабаецца бездарожжа. Пры гэтым лепш за ўсё, калі яго вельмі складана пераадольваць.Гэта ўсё пра аматараў экстрэмальных гонак, трофі-рэйдаў, якія даволі папулярныя ў нашай краіне. Адным з заўзятых удзельнікаў, які на працягу апошніх пяці гадоў не прапусціў ніводнага падобнага спаборніцтва, з’яўляецца жыхар нашага горада Аляксандр Кузьмін. «Захварэў» ён на такія гонкі яшчэ ў дзяцінстве. — Мой тата працаваў у лясной гаспадарцы, і яму быў выдадзены службовы аўтамабіль — першы савецкі пазадарожнік «Ніва», на якім я асвойваў навуку ваджэння,— успамінае мой субяседнік.— Зразумела, што дзесяцігадоваму хлопцу сядаць за руль аўто нельга, то я вучыўся кіраваць машынай там, дзе не
Выхавацельніца Наталля Плеска: «Мая першая група запрасіла мяне на выпускны»

Выхавацельніца Наталля Плеска: «Мая першая група запрасіла мяне на выпускны»

Профессия
Любы педагог скажа, што адукацыя складаецца з двух кампанентаў — навучання і выхавання. І калі рэалізацыю першага мы традыцыйна звязваем са школай, то выхаванне – з дзіцячым садком. Сёння мы вырашылі расказаць пра тых, хто разам з бацькамі дапамагае дзеткам спасцігаць гэты чароўны свет. Кажуць, што чалавек павінен апынуцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час. Выхавацельніца дзіцячага садка №9 г.Пружаны Н.М.Плеска — таму пацвярджэнне. Спачатку яна ніяк не магла вызначыцца з будучай прафесіяй, пакуль траюрадная сястра не пайшла працаваць у садок. Вядома ж, бывала там і Наталля Мікалаеўна. Зносіны з дзеткамі вельмі захапілі тады яшчэ васьмікласніцу, а калі адзін з малых назваў яе мамай, Наталля Мікалаеўна канчаткова вырашыла прысвяціць жыццё дашкольнаму выхаванню. Але бацькі пагадзіл
Як трапіць на мамаграфію і каму не варта адкладаць візіт да доктара? Адказвае анколаг Наталля Мальцэвіч

Як трапіць на мамаграфію і каму не варта адкладаць візіт да доктара? Адказвае анколаг Наталля Мальцэвіч

Здоровье, Профессия
Са снежня 2018 года ў Пружанскай паліклініцы праце кабінет мамаграфіі, які дазваляе дыягнаставаць захворванні малочнай залозы на ранняй стадыі. Для сучаснай медыцыны гэта вельмі актуальная праблема, бо рак малочнай залозы займае першае месца як на Брэстчыне ў цэлым, так і на Пружаншчыне ў прыватнасці сярод усіх анкалагічных захворванняў у жанчын. Менавіта ранняя дыягностыка ў пераважнай большасці выпадкаў ратуе здароўе і жыццё пацыентак. На самыя распаўсюджаныя пытанні пра мамаграфію, якія даводзіцца чуць ад пацыентаў, адказвае ўрач-анколаг Пружанскай ЦРБ Наталля Мальцэвіч. Што такое мамаграфія? Гэта від рэнтгеналагічнага даследавання, які ўяўляе сабой рэнтгенаўскі здымак малочных залоз у двух праекцыях на спецыяльным апараце — мамографе. Мамаграфія дазваляе выявіць зусім яшчэ мал
Юныя знаўцы з Хараўской СШ расказалі пра сваю падрыхтоўку да інтэлектуальных турніраў

Юныя знаўцы з Хараўской СШ расказалі пра сваю падрыхтоўку да інтэлектуальных турніраў

Молодёжный клуб
У верасні ў школах распачаўся новы сезон інтэлектуальных гульняў. Уважліва сочыць за падзеямі і актыўна рыхтуецца да чарговых спаборніцтваў і каманда інтэлектуалаў з Хараўской сярэдняй школы. У мінулым годзе юныя знаўцы занялі 1 месца ў раённым этапе абласнога сінхроннага турніру па гульнях “Што? Дзе? Калі” сярод 5-7 класаў, 1 месца ў раённым і 2 месца ў абласным піянерскім квізе. — Дададзім, што яшчэ мы занялі чацвёртае месца ў раённым Калядным турніры, літаральна паўбала нас аддзяляла ад прызавога месца. Сёлета ў нашых планах палепшыць мінулагодні вынік, а калі шчыра, то марым выступіць на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Чым мы горшыя? — дзеляцца планамі выхаванцы А.А. Фядотавай, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, якая і вядзе ў школе інтэлектуальны гурток. У свой ча
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык прыняў удзел у пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык прыняў удзел у пасяджэнні Пружанскага райвыканкама

Новости
Стан падлеткавай злачыннасці, прафілактыка п’янства, наркаманіі і таксікаманіі сярод непаўналетніх — асноўнае пытанне, якое разглядалася на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. 23 кастрычніка яно прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуна. Удзел у пасяджэнні прынялі Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь В.П.Вакульчык, намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Ц.Тачко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Г.Ляўчук. У сваіх выступленнях намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч і намеснік пракурора Пружанскага раёна А.І.Хвалько адзначылі, што за 9 месяцаў 2020 года на тэрыторыі Пружанскага раёна ў асяроддзі непаўналетніх назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў. Калі ў мінулым годзе за гэты перыяд был

Наличие кассового оборудования с таксометром и платежного терминала – как право граждан оплачивать услуги такси наличными денежными средствами и банковской платежной картой

Официально
Оперативными подразделениями налоговых органов Брестской области за 9 месяцев 2020 года при проведении контрольно-аналитических мероприятий по пресечению нарушений в сфере деятельности такси установлено 157 правонарушителей, в том числе 30 – за осуществление незарегистрированной предпринимательской деятельности, а также арестовано 23 автомобиля. В 85 % от составленных административных протоколов по части 1-1 статьи 12.7 КоАП (незарегистрированная предпринимательская деятельность) перевозки пассажиров осуществлялись с использованием сервиса заказа автотранспорта «Максим» (далее – Сервис). Под коммерческим названием Сервиса действует юридическое лицо, которое не является таксомоторной организацией, самостоятельно не оказывает услуг по перевозке пассажиров, а предоставляет доступ к ба

Вступил в силу Марракешский договор

Официально
22 октября 2020 г. для Республики Беларусь вступает в силу Марракешский договор об облегчении доступа слепых и лиц с нарушениями зрения или иными ограниченными способностями воспринимать печатную информацию к опубликованным произведениям. Основной целью Марракешского договора является облегчение доступа к опубликованным произведениям слепых, слабовидящих и иных лиц с ограниченными способностями воспринимать печатную информацию. Наряду с известным шрифтом Брайля без разрешения правообладателя возможно будет преобразовать произведения для незрячих в доступные для их восприятия форматы, в том числе в специальные аудиоформаты, тактильные форматы и иные форматы, а также обмениваться такими произведениями в доступных форматах, в том числе через уполномоченные органы (библиотеки, учрежден