Суббота, 24 октября 2020

День: 24.09.2020

Піянерская дружына імя Веры Харужай  СШ №3 прыняла ў свае шэрагі 39 навічкоў

Піянерская дружына імя Веры Харужай СШ №3 прыняла ў свае шэрагі 39 навічкоў

Молодёжный клуб
Трыццаць год таму 13 верасня была створана Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. І хаця яна лічыць сябе пераемніцай савецкай піянерыі, на самай справе, узяла ад папярэдніка толькі карысныя традыцыі. І штогод піянеры Беларусі гэта пацвярджаюць. Арганізацыя праводзіць нямала дабрачынных мерапрыемстваў, плануюцца карысныя для грамадства справы, якія ў той жа час аб‘ядноўваюць моладзь. А канкрэтна — дапамога старэйшаму пакаленню і ветэранам, навядзенне парадку каля памятных мясцін і ўвогуле вакол нашых дамоў, школ, дзіцячых садкоў і гэтак далей. Пры гэтым добрыя справы ладзяцца не толькі ў рэальным асяроддзі, але і ў віртуальнай прасторы. Такім жа багажом могуць пахваліцца і піянеры Пружаншчыны, у прыватнасці, члены піянерскай дружыны імя Веры Харужай СШ №3. Раза
Пасля працяглага перапынку на базе Воднага палаца прайшлі абласныя спаборніцтвы «Старты надзей»

Пасля працяглага перапынку на базе Воднага палаца прайшлі абласныя спаборніцтвы «Старты надзей»

Новости, Спорт
Ці гатовы кожны з нас працяглы час крочыць да сваёй мэты і пераадольваць цяжкасці на сваім шляху? Як, напрыклад, гэтыя хлопцы і дзяўчаты. Больш за сотню юных спартсменаў сабраў у мінулы чацвер трэці этап абласнога турніру па плаванні “Старты надзей” на прызы Беларускай федэрацыі плавання, што прайшоў у басейне Воднага палаца. Удзельнікі спаборніцтваў – юныя спартсмены з Брэста, Баранавіч, Пінска, Лунінца, Століна, Івацэвіч, Кобрына і, вядома ж, выхаванцы ДЮСШ №2 г.Пружаны — пакуль што не прафесійныя плыўцы. Але ўжо зараз яны – тыя, на каго ўскладваюць надзеі трэнеры, бацькі і блізкія. Магчыма, хтосьці з іх у будучым стане алімпійскім чэмпіёнам і праславіць нашу краіну. Пакуль жа крок за крокам праз штодзённыя трэніроўкі яны ідуць, а дакладней, плывуць да спартыўных дасягненняў.У