Суббота, 24 октября 2020

День: 21.09.2020

Пра выбар прафесіі расказвае сурдапедагог

Пра выбар прафесіі расказвае сурдапедагог

Профессия
Нехта выбірае будучую прафесію выпадкова, нехта доўгі час не можа вызначыцца, але ёсць і такія, хто амаль з дзяцінства ведае, чым будзе займацца ў будучым. Сёння пра сваю прафесію расказвае сурдапедагог Ірына Карваш. —Як Вы прыйшлі да выбару прафесіі? — Вызначыцца з выбарам прафесіі яшчэ ў дзяцінстве мне дапамагла мая сяброўка Юлія, у якой праблемы са слыхам. Дзякуючы ёй, я пачала вывучаць дактыльную азбуку (гэта спосаб камунікацыі, калі кожная літара абазначаецца пэўным жэстам рукі). З аднаго боку, мне гэта было патрэбна, каб размаўляць з Юляй, а з іншага – аказалася такой цікавай справай! Свет людзей, якія не чуюць, проста заваражыў мяне! Сяброўка вучылася ў спецыялізаванай школе, і яе мама раз-пораз заўважала, што ёсць праблема з наяўнасцю спецыялістаў. Дарэчы, скажу, што і с
Рэцэпты на Біс: грыбы ў смятанным соусе

Рэцэпты на Біс: грыбы ў смятанным соусе

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад педагога-псіхолага Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Алены Саўко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: грыбы — 500 г, мука — 2 ст.л., масла сметанковае — 50 г, цыбуля — 1-2 шт., смятана — 200 г, алей — 2-3 ст.л., соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ На патэльню наліць частку алею і выкласці парэзаныя грыбы. Злёгку абсмажыць. На іншай патэльні да залацістага колеру абсмажыць нарэзаную цыбулю і дадаць да грыбоў. Для соусу трэба растапіць сметанковае масла і змяшаць яго з абсмажанай мукой, дадаць крыху вады ці булёну і давесці да аднароднай кансістэнцыі. Выліць соус у грыбы, дадаць смятану, соль і перац, добра перамяшаць і тушыць 10 мінут. Гатовую страву можна ўпрыгожыць зелянінай. Смачна есці!