Четверг, 28 января 2021

День: 10.09.2020

Шасцікласніца СШ №3 летам зарабіла сабе на смартфон, а ў мінулым годзе — на веласіпед!

Шасцікласніца СШ №3 летам зарабіла сабе на смартфон, а ў мінулым годзе — на веласіпед!

Молодёжный клуб
— Ну, і што з таго, што ў нашай краіне няма мора і гор? Затое ў нас ёсць іншае багацце – бяскрайнія лясы! — з веданнем справы сцвярджае вучаніца 6 “Б” класа СШ № 3 Ганна Кароль. Адкрыем сакрэт: ужо чацвёрты год гэтая дзяўчынка атрымлівае ў дар ад лесу асаблівыя падарункі. Напрыклад, тэлефон і нават веласіпед. І гэта вам не жарт і не казка. — Усё, што патрабуецца з майго боку, — прызнаецца дзяўчынка, — гэта асаблівая любоў да “ціхага палявання”. — Ды рэдкая працавітасць, якой можа пазайздросціць нават дарослы, — дадае яе маці Валянціна Іванаўна. — Кожнае лета Ганначка праводзіць у бабулі з дзядулем у Стараволі. І як толькі ў лесе з’яўляюцца чарніцы, прачынаецца ў пяць гадзін, пакуль камары спяць, і ідзе ў лес у ягады. Збірае іх хутка і шмат, як яе бабуля, — у дзень атрымлівае