
Вяртаемся да надрукаванага: возера надзеі?
Восень пакрысе ўступае ў свае правы, а гэта значыць, што купальны сезон не толькі афіцыйна, але і фактычна можна лічыць закрытым. Тым не менш, увага да гарадскога возера не меншае: грамадскасць настойліва просіць звярнуць увагу на праблему, якая там сёлета ўсплыла разам з «жабурыннем». Бадай, стан гарадскога возера можна ўключыць у «топ-10» вострых пытанняў, якія гэтым летам уздымаліся чытачамі «Раённых будняў».
«Усё меншае пятачок пляжа…»
Самы першы сёлетні зварот на гэтую тэму прыйшоў у рэдакцыю пасля таго, як у газеце пад рубрыкай «Гісторыя з фатаграфіяй» выйшла нататка «Самалёт ля гарадскога возера». Жыхар Пружан Павел даслаў у рэдакцыю ліст, у якім выказаў сваю занепакоенасць станам любімага пружанцамі вадаёма. «У заметцы гаварылася, што 9 мая 1971 года сажалка па