Суббота, 24 октября 2020

Месяц: Сентябрь 2020

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

Актуально
З Ганнай Якаўлеўнай Зарэмба з вёскі Галасяціна мы пазнаёміліся на сустрэчы-прэзентацыі праекта “Вёска, што не павінна знікнуць”, якую наладжвалі летам на аграсядзібе “Стулы”. І не прамінулі, каб не заехаць да яе на падворак, клапатліва і з густам засаджаны кветкамі. «Пабачце, якая прыгажосць, — кажа бабуля. – Яшчэ б больш кветак насадзіла, ды ў калодзежы вады мала». Нагадаем: праект, які рэалізуецца грамадскім аб‘яднаннем «ТУР» на тэрыторыі Шчарчоўскага сельсавета, мае на ўвазе работу з старымі жыхарамі ў двух дзясятках тутэйшых вёсак. Я сказала “старымі”? А вы бачылі гарэзны бляск у вачах Ганны Якаўлеўны? Чулі яе жарты-прыгаворкі? Тры месяцы таму жанчына адзначыла 90-годдзе, але яе пачуццю гумару, аптымізму, сіле духу, радасці ад кожнага дня, кожнай мінуты жыцця, ду
Сегодня ночью в Кулянах на пожаре погибло два человека

Сегодня ночью в Кулянах на пожаре погибло два человека

Происшествия
Сегодня ночью в центр оперативного управления Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям поступил тревожный звонок. Мужчина сообщил, что в деревне Куляны горит дом. По прибытии к месту вызова первого отделения было установлено, что дом полностью охвачен пламенем, место нахождения хозяев неизвестно. Со слов командира отделения, исполняющего обязанности начальника дежурной смены, стало понятно – даже если внутри и были люди, шансы найти их живыми были минимальны. «По приезду, мы развернули рукавную линию, включились в аппараты, приступили к тушению. Пройдя внутрь дома, на полу обнаружили тела хозяйки и ее сына. Вынесли их на улицу. Продолжив тушение, внимательно осматривали каждое помещение дома. К счастью, там больше никого не было». Погибшие – пенсионерка 1931 год
Вучні Хараўской СШ прынялі ўдзел у абласным зборы “Лідар-патрыёт”

Вучні Хараўской СШ прынялі ўдзел у абласным зборы “Лідар-патрыёт”

Молодёжный клуб
Пажыць у палявых умовах, паўдзельнічаць у шматлікіх цікавых конкурсах, знайсці новых сяброў і проста добра правесці час. Такая магчымасць выпала вучням Хараўской СШ, якія сталі ўдзельнікамі традыцыйнага абласнога збору “Лідар-патрыёт”. Сёлета ён быў прысвечаны 30-гадоваму юбілею Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і сабраў самых актыўных яе членаў, а таксама лідараў рэспубліканскага саюза моладзі з розных рэгіёнаў вобласці. Хараўскія дзевяцікласнікі Ангеліна Жур, Злата Варабей, Павел Губарык і Арцём Зыбін атрымалі магчымасць прадставіць Пружаншчыну невыпадкова: па выніках мінулага навучальнага года піянерская дружына менавіта Хараўской СШ стала лепшай у раёне. Кампанію нашым піянерам склалі школьнікі з Баранавіцкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Жабінкаўскага ра
Рэцэпты на Біс: махшы    па-егіпецку ў Беларусі

Рэцэпты на Біс: махшы па-егіпецку ў Беларусі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыцы Старавольскага СДК Наталлі Дарошчанка. ІГРЭДЫЕНТЫ: кабачкі невялікага памеру, памідоры, баклажаны, мясны фарш, адвараны рыс, зеляніна, соль, перац, кары. ПРЫГАТАВАННЕЗ кабачкоў і часткі памідораў акуратна выдаліць сярэдзіну. Астатнюю агародніну нарэзаць і абсмажыць, дадаць прыправы, рыс і фарш, добра перамяшаць. Атрыманай масай начыніць кабачкі і памідоры, выкласці іх у каструлю, уліць вады і тушыць да гатоўнасці. Смачна есці!
Пра выбар прафесіі расказвае ветэрынарны ўрач Марыя Мароз

Пра выбар прафесіі расказвае ветэрынарны ўрач Марыя Мароз

Профессия
Сёння мы пазнаёмім вас з прадстаўніцай яшчэ адной цікавай прафесіі – ветэрынарным урачом-тэрапеўтам Марыяй Мароз. Што дапамагло зрабіць выбар? Якім быў шлях у прафесію? Што неабходна мець на ўвазе таму, хто марыць працаваць ветэрынарным урачом? І многае іншае — у інтэрв’ю са спецыялістам. —Як Вы прыйшлі да выбару прафесіі? — З выбарам прафесіі ў мяне цяжкасцей не ўзнікала. Я з дзяцінства ведала, што буду ветэрынарам, як і мой дзядуля. У бабулі з дзядулем на падворку заўсёды было шмат жывёл, а на канікулах дзядуля нават дазваляў мне дапамагаць яму па рабоце. У адрозненне ад некаторых маіх аднагрупнікаў я выдатна ўяўляла, што ветэрынарыя – гэта не толькі дапамога коцікам і сабачкам, але і работа з “сур’ёзнымі” сельскагаспадарчымі жывёламі. —Як праходзіла падрыхтоўка да паступл
Дэпутат Аляксандр Ляўчук падрыхтаваў справадачу аб сваёй дзейнасці і расказаў, калі сустрэнецца з выбаршчыкамі

Дэпутат Аляксандр Ляўчук падрыхтаваў справадачу аб сваёй дзейнасці і расказаў, калі сустрэнецца з выбаршчыкамі

Новости
Група выбаршчыкаў накіравала дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Пружанскай выбарчай акрузе №9 А.Г.Леўчуку пісьмо, пад якім было сабрана больш за 340 подпісаў, з запытам аб правядзенні дэпутатам справаздачы, а таксама просьбай правесці сход з выбаршчыкамі акругі. —Я ведаю аб гэтым запыце, — адказаў Аляксандр Георгіевіч рэдакцыі «Раённых будняў». — Але зараз знаходжуся на навучальнай сесіі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Што тычыцца сустрэч з выбаршчыкамі, то яны запланаваны ў тэрміны, адведзеныя для работы ў акрузе (гэта будзе пасля заканчэння работы чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў). А.Г.Ляўчук, які працуе ў парламенце менш за год, падрыхтаваў для друку інфармацыю аб сваёй дэпутацкай рабоце ў перы
Да Дня машынабудаўніка: фотарэпартаж з Пружанскага завода радыёдэталей

Да Дня машынабудаўніка: фотарэпартаж з Пружанскага завода радыёдэталей

Актуально, Профессия
Штогод у апошнюю нядзелю верасня ў нашай краіне па традыцыі адзначаецца Дзень машынабудаўніка. Гэтае свята з’яўляецца прафесійным для калектыву Пружанскага завода радыёдэталей, які выпускае масавую прадукцыю для аснашчэння аўтамабіляў, аўтобусаў, трактароў і іншай тэхнікі, што вырабляецца беларускімі вытворцамі. Машынабудаўнічая сфера айчыннай эканомікі выпускае значную частку нацыянальнага валавога прадукту. І пэўная доля ў ёй належыць пружанцам. Зразумела, што як у маштабе краіны, так і для нашага рэгіёна падобная вытворчасць — адзін з лакаматываў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму лагічна, што сітуацыя ў машынабудаўнічай сферы рэспублікі, а для нас — на заводзе радыёдэталей, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі грамадства. Чым жыве ААТ «ПЗР», якія будуе планы на будучыню? На ўчастку гальва
Пленэр-online “Пружанская восень”

Пленэр-online “Пружанская восень”

Афиша, Культура, Палацык
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” ладзіць чарговы штогадовы мастацкі пленэр “Пружанская восень”. Ён будзе праходзіць з 26 па 30 верасня дыстанцыйна – анлайн. Мастакі будуць паказываць свае штодзенныя работы ў групе “Пленэры ў Пружанах” у Фэйсбуку https://www.facebook.com/groups/325456168763896 Восень -- цудоўны маляўнічы час, які пачынаецца з першых вераснёўскіх дзён. Натхнёныя жывымі фарбамі прыроды, у якіх ужо праяўляюцца залатыя і чырвоныя адценні, мастакі-жывапісцы з розных куткоў Беларусі і замежжа спяшаюцца ў Пружаны. Пружаншчына -- родны край мастакоў, паэтаў, навукоўцаў, таленавітых і працавітых людзей -- штогод становіцца значным асяродкам сучаснай мастацкай культуры. Тут ёсць што маляваць і быць адкрыўцам новых матываў і сюжэтаў. Сёлета пленэр адбудзецца ў спе
Піянерская дружына імя Веры Харужай  СШ №3 прыняла ў свае шэрагі 39 навічкоў

Піянерская дружына імя Веры Харужай СШ №3 прыняла ў свае шэрагі 39 навічкоў

Молодёжный клуб
Трыццаць год таму 13 верасня была створана Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. І хаця яна лічыць сябе пераемніцай савецкай піянерыі, на самай справе, узяла ад папярэдніка толькі карысныя традыцыі. І штогод піянеры Беларусі гэта пацвярджаюць. Арганізацыя праводзіць нямала дабрачынных мерапрыемстваў, плануюцца карысныя для грамадства справы, якія ў той жа час аб‘ядноўваюць моладзь. А канкрэтна — дапамога старэйшаму пакаленню і ветэранам, навядзенне парадку каля памятных мясцін і ўвогуле вакол нашых дамоў, школ, дзіцячых садкоў і гэтак далей. Пры гэтым добрыя справы ладзяцца не толькі ў рэальным асяроддзі, але і ў віртуальнай прасторы. Такім жа багажом могуць пахваліцца і піянеры Пружаншчыны, у прыватнасці, члены піянерскай дружыны імя Веры Харужай СШ №3. Раза
Пасля працяглага перапынку на базе Воднага палаца прайшлі абласныя спаборніцтвы «Старты надзей»

Пасля працяглага перапынку на базе Воднага палаца прайшлі абласныя спаборніцтвы «Старты надзей»

Новости, Спорт
Ці гатовы кожны з нас працяглы час крочыць да сваёй мэты і пераадольваць цяжкасці на сваім шляху? Як, напрыклад, гэтыя хлопцы і дзяўчаты. Больш за сотню юных спартсменаў сабраў у мінулы чацвер трэці этап абласнога турніру па плаванні “Старты надзей” на прызы Беларускай федэрацыі плавання, што прайшоў у басейне Воднага палаца. Удзельнікі спаборніцтваў – юныя спартсмены з Брэста, Баранавіч, Пінска, Лунінца, Століна, Івацэвіч, Кобрына і, вядома ж, выхаванцы ДЮСШ №2 г.Пружаны — пакуль што не прафесійныя плыўцы. Але ўжо зараз яны – тыя, на каго ўскладваюць надзеі трэнеры, бацькі і блізкія. Магчыма, хтосьці з іх у будучым стане алімпійскім чэмпіёнам і праславіць нашу краіну. Пакуль жа крок за крокам праз штодзённыя трэніроўкі яны ідуць, а дакладней, плывуць да спартыўных дасягненняў.У
Пра выбар прафесіі расказвае сурдапедагог

Пра выбар прафесіі расказвае сурдапедагог

Профессия
Нехта выбірае будучую прафесію выпадкова, нехта доўгі час не можа вызначыцца, але ёсць і такія, хто амаль з дзяцінства ведае, чым будзе займацца ў будучым. Сёння пра сваю прафесію расказвае сурдапедагог Ірына Карваш. —Як Вы прыйшлі да выбару прафесіі? — Вызначыцца з выбарам прафесіі яшчэ ў дзяцінстве мне дапамагла мая сяброўка Юлія, у якой праблемы са слыхам. Дзякуючы ёй, я пачала вывучаць дактыльную азбуку (гэта спосаб камунікацыі, калі кожная літара абазначаецца пэўным жэстам рукі). З аднаго боку, мне гэта было патрэбна, каб размаўляць з Юляй, а з іншага – аказалася такой цікавай справай! Свет людзей, якія не чуюць, проста заваражыў мяне! Сяброўка вучылася ў спецыялізаванай школе, і яе мама раз-пораз заўважала, што ёсць праблема з наяўнасцю спецыялістаў. Дарэчы, скажу, што і с
Рэцэпты на Біс: грыбы ў смятанным соусе

Рэцэпты на Біс: грыбы ў смятанным соусе

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад педагога-псіхолага Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Алены Саўко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: грыбы — 500 г, мука — 2 ст.л., масла сметанковае — 50 г, цыбуля — 1-2 шт., смятана — 200 г, алей — 2-3 ст.л., соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ На патэльню наліць частку алею і выкласці парэзаныя грыбы. Злёгку абсмажыць. На іншай патэльні да залацістага колеру абсмажыць нарэзаную цыбулю і дадаць да грыбоў. Для соусу трэба растапіць сметанковае масла і змяшаць яго з абсмажанай мукой, дадаць крыху вады ці булёну і давесці да аднароднай кансістэнцыі. Выліць соус у грыбы, дадаць смятану, соль і перац, добра перамяшаць і тушыць 10 мінут. Гатовую страву можна ўпрыгожыць зелянінай. Смачна есці!
Гісторыя з фатаграфіяй. Чайная на Чырвонаармейскай

Гісторыя з фатаграфіяй. Чайная на Чырвонаармейскай

Год малой Радзімы, Культура
Неаднойчы разглядала гэты здымак: здавалася, што ўсе падобныя будынкі і аб‘екты грамадскага харчавання ў старых Пружанах знаходзіліся паблізу Белых лавак. Але аказалася, што ў пасляваенныя гады «Чайная» была і на вуліцы Чырвонаармейскай, насупраць сквера. Тут маглі падсілкавацца работнікі суседніх пошты і тэлеграфа, якія на той час працавалі пазменна круглыя суткі. У 1960-я замест гэтага і некалькіх суседніх будынкаў пабудавалі двухпавярховыя цагляныя дамы. Вядучая рубрыкі Ірына Сядова.
20 верасня прафесінае свята адзначаць работнікі лясной гаспадаркі

20 верасня прафесінае свята адзначаць работнікі лясной гаспадаркі

Актуально, Профессия
У Пружанскім лясгасе давяраюць маладым. Як і ў многіх іншых галінах, сёння арганізацыя лесагаспадарчай дзейнасці патрабуе наяўнасці кваліфікаваных кадраў: лясгасу патрэбны добрыя спецыялісты, якія маюць багаж ведаў. Такім аказаўся і Сяргей Ляўчук. Тэарэтычную частку свайго багажу ён назапасіў падчас вучобы ў Полацкім лясным каледжы, а ў 2010 годзе пачаў набываць прафесійны вопыт. Паралельна з работай майстрам лесу малады чалавек спалучаў завочнае навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, пасля заканчэння якога атрымаў спецыяльнасць інжынера лясной гаспадаркі. Сяргею Мікалаевічу — спецыялісту з усяго пяцігадовым вопытам — не пабаяліся даверыць адказную пасаду. Ён і ўзначаліў калектыў Міхалінскага лясніцтва. Нягледзячы на тое, што Сяргей Ляўчук — адзін з самых мала