Суббота, 24 октября 2020

День: 28.08.2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Лясніцтва, перабудаванае пад школу

Гісторыя з фатаграфіяй. Лясніцтва, перабудаванае пад школу

Год малой Радзімы, Культура
Гэтае фота знайшлося ў альбоме, дзе настаўнікамі і вучнямі былой Белалясоцкай школы была беражліва сабрана гісторыя гэтай навучальнай установы. Будынак, узведзены «за польскім часам», у 1924 годзе, прызначаўся для лясніцтва. Яно займала частку памяшкання, а ў другой палове жыў ляснічы са сваёй сям‘ёй. На здымку і адлюстраваны гэты перыяд. Калі ў ліпені 1944-га года Белы Лясок быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, паўстала пытанне навучання дзяцей, якіх на той час у вёсцы было шмат. Будынак лясніцтва перадалі Шарашоўскаму райаддзелу народнай адукацыі. Загадам №1 па Шарашоўскаму РайАНА ад 15 жніўня 1944 года было засведчана: «Адкрыць у Белым Ляску Шарашоўскага раёна пачатковую школу». З успамінаў В.І.Рыгіна: «20 жніўня 1944 года загадчык Шарашоўскага РайАНА Васіль Васі
Жыхары Чапялёў пабудавалі пляцоўку для адпачынку

Жыхары Чапялёў пабудавалі пляцоўку для адпачынку

Культура, Фотофакт
Газета напісала пра арэлі, што паставілі для дзяцей каля касцёла ў райцэнтры. Але падобнае здарылася сёлета і ў нашай вёсцы Чапялі. У парку, закладзеным напрыканцы 1960-х гадоў жыхаром вёскі Мікалаем Мікалаевічам Хворакам, таксама з’явілася цудоўная пляцоўка для адпачынку. Сярод ліпаў, акацый, клёнаў і хвой з’явіліся арэлі, пясочніца ў выглядзе лодачкі, спартыўны шчыт з кальцом, «гоначная машынка» і паласа перашкод з аўтамабільных шын. Таксама паўсталі столік з лаўкамі і кветнікі розных формаў. Гэтую прыгожую і ўтульную пляцоўку з душой і любоўю стварылі ўласнымі сіламі самі жыхары вёскі. Вялікі ўнёсак у агульную справу зрабілі Іосіф Віктаравіч Шумскі з жонкай Наталляй Васільеўнай, Васілій Васільевіч Казмірчук, сем’і Пілюцікаў, Люкевічаў, Хаметаў, Лазоўскіх. Засл
У Пружанах прайшоў адкрыты турнір Street Workout

У Пружанах прайшоў адкрыты турнір Street Workout

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Які хлопец не марыць аб ідэальнай фігуры, атлетычным целе і, само сабой, кубіках прэсу? Вось толькі для таго, каб узяцца за сябе, у многіх не хапае часу, а часта і жадання. Але 14 удзельнікаў адкрытага турніру Street Workout, што прайшоў у Пружанах у мінулую суботу, не проста мараць, а смела крочаць да мэты. Нягледзячы на тое, што турнір праходзіў упершыню, паглядзець на спартсменаў сабралася даволі многа людзей. Яно і не дзіўна: пазайздросціць спрыту і фізічнай падрыхтоўцы хлопцаў у чорных майках з лагатыпам спартыўнага клуба “Мухавец” можа кожны. Спаборніцтвы складаліся з двух дысцыплін – трохбор’я і фрыстайла. Удзельнікамі першай сталі 13 хлопцаў, якім неабходна было падцягнуцца на перакладзіне, адціснуцца ад зямлі і на брусах. Пераможца вызначаўся па максімальнай колька
Віктар Дараневіч:   «Імунітэт да COVID-19 — гэта міф»

Віктар Дараневіч: «Імунітэт да COVID-19 — гэта міф»

Здоровье, Новости
У штатным рэжымеЦі вярнулася медустанова да ранейшага распарадку працы, як часта на прыёмы прыходзяць пацыенты з падазрэннем на каранавірус, ці можна ўжо расслабіцца і забыць пра пандэмію? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, якія тычацца эпідэміялагічнай сітуацыі, мы папрасілі пракаментаваць галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ Віктара Дараневіча. — Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца на сённяшні дзень: у першую чаргу, у сувязі са значным памяншэннем колькасці інфіцыраваных — COVID-19 ужо нельга называць пандэміяй, — падкрэслівае Віктар Міхайлавіч. — Але ёсць пэўныя нарматыўныя дакументы, якія вызначаюць работу медустановы ў цэлым. З мэтай своечасовага прыняцця мер пры пагрозе распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі мы прытрымліваемся супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Таму рэжым пакуль застаўся
ДЭУ-25 вядзе рамонт дарожнага кальца. Будзьце ўважлівымі: шмат змяненняў

ДЭУ-25 вядзе рамонт дарожнага кальца. Будзьце ўважлівымі: шмат змяненняў

Актуально
З пачатку ліпеня ДЭУ-25 займаецца рамонтам дарожнага кальца ў райцэнтры. Патрэба ў гэтым даўно наспела: пакрыццё праезнай часткі гэтага ўчастка не адзін год патрабавала аднаўлення. Але побач з тым, як адзначае галоўны інжынер прадпрыемства І.В.Якімчык, неабходна было прывесці рух транспарту па кальцы ў адпаведнасць з дзеючымі нормамі, бо яно ўжо не спраўлялася з прапусканнем вялікай колькасці аўтамабіляў, асабліва ў «пікавыя гадзіны». — Асноўная праблема заключаецца ў тым, што геаграфічна на Пружанскае гарадское кальцо сыходзяцца шэсць дарог, чатыры з якіх маюць рэспубліканскі статус, а значыць, карыстаюцца попытам і сярод «транзітнікаў»,— паведамляе Ігар Васільевіч.— І паток велікагрузных машын расце з году ў год. Таму было вырашана не проста абнавіць дарожнае пакрыццё
Министерство обороны Беларуси объявило третий этап проверки боевой готовности

Министерство обороны Беларуси объявило третий этап проверки боевой готовности

Новости
С 24 августа 2020 года по распоряжению Министра обороны Республики Беларусь Виктора Хренина проводится третий этап комплексной проверки боевой готовности Вооруженных Сил. Цель проверки – оценка способности и готовности воинских частей выполнить задачи по предназначению в динамично меняющейся обстановке, днем и ночью, а также совершенствование боевой выучки войск. В рамках третьего этапа комплексной проверки в соответствии с полученным распоряжением Министра обороны Республики Беларусь военные комиссариаты Брестской области приступили к оповещению, сбору призыву и поставке военнообязанных в комплектуемые части. Проверка завершится проведением тактического учения. Ведущий специалист по социальной защите и пенсионному обеспечению Жамойда Е.Н.