Суббота, 24 октября 2020

День: 25.08.2020

Анатоль Васерман: «Арганізатарам пратэстаў у Беларусі, як і Саахаву з «Каўказскай нявольніцы», пара да пракурора»

Выборы-2020
Беларусь з'яўляецца адной з самых эканамічна стабільных краін рэгіёна, і менавіта гэты дабрабыт забяспечвае ўладзе падтрымку з боку народа. Такое меркаванне выказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА вядомы інтэлектуал і публіцыст Анатоль Васерман. "Беларусь - адна з даволі эканамічна стабільных рэспублік былога СССР, - канстатаваў Анатоль Васерман. - Скажам, калі Украіна да "аранжавай рэвалюцыі" мела валавы ўнутраны прадукт у разліку на душу насельніцтва крыху вышэйшы, чым Беларусь, то цяпер гэты паказчык удвая горшы, чым у Беларусі. У прыбалтыйскіх краінах валавы ўнутраны прадукт фармальна вышэйшы, але на самай справе гэта сума складалася спачатку з продажу ўсяго атрыманага ў спадчыну ад савецкіх часоў, а цяпер яны жывуць проста на датацыях з бюджэту Еўрапейскага саюза, якія ім даюцца
Настаўніца Валянціна Яцук: «Кожны заслугоўвае павагі»

Настаўніца Валянціна Яцук: «Кожны заслугоўвае павагі»

Профессия
Да ўсіх настаўнікаў пачатковых класаў я заўсёды ставілася і стаўлюся з асаблівай павагай, паколькі працаваць ім даводзіцца з самай, лічу, складанай катэгорыяй людзей — маленькімі дзецьмі. Кожны добры ці дрэнны ўчынак вучняў, у першую чаргу, вынік работы настаўніка. “Вы павінны навучыць!” — строга навучае кіраўніцтва. “Вы павінны выхаваць!” — нярэдка са свайго боку выстаўляюць прэтэнзіі бацькі. Сёння выстаяць у настаўніцкай прафесіі могуць толькі самыя адданыя сваёй справе рупліўцы. Менавіта да іх можна аднесці і настаўніцу пачатковых класаў Шчарчоўскага ВПК Валянціну Леанідаўну Яцук, якая, да ўсяго, з’яўляецца прадстаўніцай цэлай дынастыі педагогаў. — Таму яшчэ з першай школьнай парты (а размяшчалася яна, дарэчы, у гэтым жа класе, дзе мы з вамі зараз знаходзімся) ведала, кім хачу
У «Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў» пачала працу  выстава «Ружанскія выцінанкі»

У «Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў» пачала працу выстава «Ружанскія выцінанкі»

Афиша, Год малой Радзімы, Культура, Ружанские мотивы
Гэта першая ў гэтым музеі персанальная выстава работ народнага майстра Беларусі і жыхара Ружан Юрыя Малышэўскага.На адкрыцці выставы сабраліся сябры, былыя вучні, калегі мастака, прыхільнікі яго творчасці і проста наведвальнікі музея. Хоць мастак і нарадзіўся ў сібірскім горадзе Ніжняўдзінску, але кожны з ружанцаў лічыць яго сваім земляком: яшчэ ў дзяцінстве Юрый Малышэўскі апынуўся ў Ружанах, дзе жыве і сёння. Менавіта багатае гістарычнае мінулае мястэчка абудзіла ў яго цікавасць да краязнаўства, збору гістарычных звестак і фактаў пра Ружаны. Пасля заканчэння школы і службы ў войску Юрый працягнуў займацца маляваннем, асвойваць і ўдасканальваць тэхнікі жывапісу, скульптуры, разьбы. А неўзабаве захапіўся выцінанкай. Гэта асаблівы від народнай творчасці —папяровыя карункі або аж
Самым трапным  паляўнічым стаў Уладзімір Саскевіч. У камандным заліку перамагла каманда Пружанскага паляўнічага калектыву

Самым трапным паляўнічым стаў Уладзімір Саскевіч. У камандным заліку перамагла каманда Пружанскага паляўнічага калектыву

Новости, Спорт
Нягледзячы на складаную эпідабстаноўку, перыядычнае абвяшчэнне пажаранебяспечнага перыяду, актывам раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» было вырашана не адмяняць традыцыйныя раённыя спаборніцтвы па трапнасці сярод членаў таварыства. І хаця мерапрыемства некалькі разоў з-за вышэйназваных прычын адкладвалася, мясцовы паляўнічы чэмпіянат усё ж прайшоў у мінулую нядзелю. Сабралася пяць каманд удзельнікаў з Мокраўскага, Пружанскага, Зеляневіцкага, Ліноўскага і Ружанскага структурных падраздзяленняў, а таксама 17 жадаючых паспрабаваць сваю ўдачу ў асабістых заліках. Спачатку праграма мерапрыемства мела традыцыйны сцэнарый. Папярэдне галоўны паляўніцтвазнаўца раённай арганізацыі «БТПР» Д.В.Пракопчык правёў інструктаж па правілах бяспекі і ўручыў у
С 25 августа по 5 сентября водители должны ездить с включенным ближним светом фар

С 25 августа по 5 сентября водители должны ездить с включенным ближним светом фар

Автобудни, Новости
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць вадзіцеляў краіны быць больш уважлівымі на дарогах: з 25 жніўня да 5 верасня будзе праходзіць традыцыйная акцыя ДАІ   «Увага — дзеці!». Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Сяргей Мышкевіч нагадвае, што ў гэты перыяд вадзіцелям неабходна выязджаць днём на дарогу з уключаным бліжнім святлом фар. Інспектары таксама правядуць спецыяльныя рэйды, накіраваныя на прафілактыку парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Марына ВАКУЛЬСКАЯ.