Понедельник, 26 октября 2020

День: 21.08.2020

За незаконное участие — законное наказание

За незаконное участие — законное наказание

Происшествия
В настоящее время продолжаются призывы к участию в несанкционированных массовых мероприятиях.  В социальных сетях и иных средствах массовой информации акцентируется внимание о праве граждан на свободное выражение мнения. Хотелось бы разъяснить, что порядок организации и проведения массовых мероприятий регламентируется Законом Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь». Положения указанного Закона направлены на создание условий для реализации конституционных прав и свобод граждан, а также обеспечение общественной безопасности и порядка при проведении этих мероприятий на улицах, площадях и в иных общественных местах, о чем забывают или сознательно умалчивают организаторы таких мероприятий.  В соответствии с нормами названного Закона проведе
Гісторыя з фатаграфіяй. Гімназіст на вуліцы Пацэвіча

Гісторыя з фатаграфіяй. Гімназіст на вуліцы Пацэвіча

Год малой Радзімы, Культура
Год таму, у жніўні 2019-га, мы пачалі публікаваць у суботніх нумарах «раёнкі» гістарычныя фотаздымкі, падмацаваныя кароценькімі аповедамі. Аказалася, што новая рубрыка зацікавіла не толькі старажылаў, але і людзей сярэдніх гадоў, пэўную частку моладзі. Дзякуй усім, хто дасылае нам свае «гісторыі з фатаграфіямі», удзельнічае ў абмеркаванні. Зразумела, вельмі прыемна і нечакана было пачуць, што на фота не толькі другой паловы мінулага стагоддзя, але нават на перадваенных людзі ўбачылі сваіх знаёмых і блізкіх. Напрыклад, на здымку 1935 года, дзе адлюстравана сімвалічная перадача зямлі для кургана Пілсудскага, Ангеліна Іванаўна Самусь разгледзела свайго бацьку Івана Старынскага, які працаваў бухгалтарам у Пружанскім старостве. Не ўсе здымкі атрымалі станоўчыя водгукі. Былі абурэн
Ліноўская бібліятэка сёлета трапіла на раённую Дошку гонару. Наш матэрыял пра яе маленькі калектыў

Ліноўская бібліятэка сёлета трапіла на раённую Дошку гонару. Наш матэрыял пра яе маленькі калектыў

Культура, Профессия
Сярод устаноў, якія сёлета трапілі на раённую Дошку гонару, ёсць і сапраўдныя рэкардсмены. У прыватнасці, Ліноўская сельская бібліятэка, дзе працуе толькі дзве жанчыны – Алена Мікалаеўна Антончык і Наталля Сяргееўна Паўлюковіч, другі раз за апошнія тры гады прызнана лепшай бібліятэкай раёна. Калі скласці “культурны” стаж бібліятэкараў, то атрымаецца на дваіх больш за паўстагоддзя. Жанчыны любяць сваю працу і маюць поўнае права ганарыцца статусам служыцеляў чытальнай “меккі” Лінова і навакольных вёсак. Загадчыца ўстановы Алена Мікалаеўна мясцовая, нарадзілася ў в. Загор’е ў сям’і работнікаў культуры. Аднак воляй лёсу Алена не пайшла адразу па слядах маці-бібліятэкара. Пасля заканчэння школы вучылася ў сельскагаспадарчай акадэміі г.Горкі і некаторы час працавала ў адной з гас
Былы старшыня Шчарчоўскага сельсавета Аляксандр Дзешка: «Пружанцы — малайцы, ідуць наперадзе ўсіх!»

Былы старшыня Шчарчоўскага сельсавета Аляксандр Дзешка: «Пружанцы — малайцы, ідуць наперадзе ўсіх!»

Год малой Радзімы, Профессия
Кіраўнікі бываюць розныя. Адны ўспрымаюць высокую пасаду як сваю заслугу. Іншыя — як аванс, і сваёй сумленнай працай і бацькоўскім клопатам аб падначаленых цалкам апраўдваюць давер людзей. Такім прыстойным кіраўніком быў і Аляксандр Міхайлавіч Дзешка. Чаму быў? Проста вось ужо дзесяць гадоў гэты чалавек знаходзіцца на заслужаным адпачынку, а пра яго працу памятаюць калегі, знаёмыя і дзякуюць за ўсё. У доказ таму — шматлікія тэлефанаванні ў нашу рэдакцыю ад жыхароў Шчарчоўскага сельсавета з просьбай напісаць пра былога старшыню сельвыканкама, якому 25 ліпеня споўнілася 70 гадоў. Дазволю сабе прывесці асноўныя факты з біяграфіі гэтага добрага чалавека. Нарадзіўся Аляксандр Міхайлавіч у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці ў сям’і рабочага пякарні і простай калгасніцы. Такім чына
Маленькі сантэхнік з вялікай літары. Мікалаю Рыгоравічу Панкратаву — 85!

Маленькі сантэхнік з вялікай літары. Мікалаю Рыгоравічу Панкратаву — 85!

Профессия
Усе, хто калі-небудзь звяртаўся да Мікалая Рыгоравіча Панкратава, з упэўненасцю скажуць: зроблена сумленна. Толькі так, а не іначай падыходзіць да работы гэты чалавек. Нягледзячы на паважаны ўзрост (а Мікалаю Рыгоравічу на мінулым тыдні споўнілася 85), ён працягвае шчыраваць ва ўласнай майстэрні. Вялікая частка жыцця Мікалая Рыгоравіча звязана з Пружанскім ільнозаводам. Тут слесар-рамонтнік Панкратаў адпрацаваў 26 гадоў і да выканання сваіх абавязкаў заўсёды ставіўся вельмі адказна. — Пацвярджэнне таму – адна з аўтаматычных сістэм уключэння і выключэння каналізацыйна-помпавай станцыі, наладжаная Мікалаем Рыгоравічам 50 гадоў таму, працуе і зараз, – кажа дырэктар прадпрыемства М.С.Жогал. Уласна, на льнозаводзе і было вырашана ўшанаваць паважанага работніка, а заадно і паказаць
Каля касцёла за сродкі прыхода ўсталявана дзіцячая пляцоўка

Каля касцёла за сродкі прыхода ўсталявана дзіцячая пляцоўка

Год малой Радзімы, Новости
Гульнёвая пляцоўка для дзяцей з’явілася ля касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах. Неабходнасць яе ўсталявання патлумачыў настаяцель парафіі ксёндз Павел Ярашэвіч. —Падчас святой Імшы дзеткі даволі часта бегаюць па храме, што перашкаджае вернікам сканцэнтравацца на малітве. Парафіяльны камітэт вырашыў, што з гэтым трэба нешта рабіць. І ўсе разам мы сышліся ў меркаванні, што выйсцем з праблемы стане стварэнне дзіцячай пляцоўкі, – сказаў святар. Ад моманту ўзнікнення ідэі да яе рэалізацыі прайшоў усяго месяц. Увасобіць планы ў жыццё дапамаглі маладыя парафіяне: хлопцы і дзяўчаты пафарбавалі і ўсталявалі трое арэляў (адны – для зусім маленькіх парафіян) і горку, што былі закуплены на сродкі прыхода.Іх размясцілі злева ад храма. Сюды ж падвялі гук з касцёла,
Канюк: удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконны

Канюк: удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконны

Новости
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконны, заявіў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Паважаныя суграмадзяне, прадаўжаюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Вам шмат гавораць аб правах чалавека, у тым ліку аб праве на свабоднае выказванне меркавання. Пры гэтым мы назіраем адкрытыя маніпуляцыі. Парадак правядзення масавых мерапрыемстваў устаноўлены міжнародным і нацыянальным заканадаўствам. Аб чым забываюць або свядома замоўчваюць іх арганізатары", - сказаў Аляксандр Канюк. Генпракурор падкрэсліў, што згодна з пактам ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, рэалізацыя права на мірныя сходы накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. "Гэта можа быць спалу
Начальнік аддзела статыстыкі Леанід Лапыка адзначаны Падзякай Прэзідэнта

Начальнік аддзела статыстыкі Леанід Лапыка адзначаны Падзякай Прэзідэнта

Профессия
За стагадовы перыяд дзяржаўныя органы статыстыкі не раз рэфармаваліся, мянялася іх назва, але галоўныя задачы і функцыі і сёння застаюцца нязменнымі: збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі, якая ахоплівае ўсе галіны нашага жыцця — эканамічную, сацыяльную, дэмаграфічную, гандлёвую… — Своечасовае развіццё інфармацыйных тэхналогій, магчымасць доступу да інтэрнэту змянілі патрабаванні да інфармацыйнага ўзаемадзеяння суб’ектаў гаспадарання, якія робяць справаздачу, з органамі дзяржаўнай статыстыкі, — гаворыць Леанід Лапыка, які вось ужо шмат гадоў узначальвае аддзел статыстыкі Пружанскага раёна. — Пераход на электронную сістэму збору статыстычнай справа-здачнасці цалкам замяняе прад’яўленне справаздачы на паперы, дазваляе аўтаматычна карэктаваць няправільна аформленыя рэквізіты,
Калі пачысцяць гарадское возера?

Калі пачысцяць гарадское возера?

Новости, Экология
Сёлета лета выдалася надзвычай цёплае. Многія гараджане ратуюцца ад спякоты на гарадскім возеры. Я — не выключэнне. У Пружаны, на сваю малую радзіму, прыязджаю раз на год. На жаль, павінен зазначыць, што з кожным годам гарадское возера зарастае ўсё больш і набывае непрывабны выгляд: чарот ужо з двух бакоў расце, да буйкоў нават не даплыць. Як так?! Возера — гэта такі ж твар горада, як, напрыклад, дарогі (тым больш, што знаходзіцца побач з трасай рэспубліканскага значэння). Расчыстка яго —таксама патрэбная справа, на якую трэба планаваць грошы ў бюджэце.Юрый Аляксеевіч Пятроў. Адказаць чытачу мы папрасілі начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама А.В.Бушука. — Пружанскае возера сапраўды даўно не чысцілася, — згадзіўся Аляксандр Вячаслававіч, — бо трэба разумець