Четверг, 25 апреля 2024

День: 20.08.2020

Рэцэпты на Біс: бульбяная запяканка з мясам

Рэцэпты на Біс: бульбяная запяканка з мясам

Рэцэпт ад мамы ў дэкрэце Вольгі ПРЭДКА. ІНГРЭДЫЕНТЫ: фарш — 300 г, бульба сярэдняга памеру — 3 шт., памідор — 1 шт., цыбуля — 1 шт., сыр — 150 г, яйка — 1 шт., маянэз або смятана — 100 г, соль, спецыі, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Фарш заправіць сырым яйкам, пасаліць, дадаць спецыі. Сырую бульбу ачысціць, памыць, нарэзаць тонкімі кружочкамі, выкласці на дно змазанай алеем формы. Каб бульба хутчэй згатавалася, а запяканка была сакавітай, паліваем зверху падліўкай (для гэтага трэба змяшаць смятану ці маянез з трыма сталовымі лыжкамі кіпячонай вады, дадаць спецыі, соль, можна і гарчыцу). Цыбулю нарэзаць паўкольцамі і выкласці паверх бульбы. Наступны пласт — сыры фарш. На яго выкласці нарэзаны кружочкамі памідор, нанесці маянэзную сетку, высыпаць нацерты сыр. Запяканку паставіць у разагрэту
Ахаціна гіганцкая, або Касметалагічныя паслугі ад слімакоў

Ахаціна гіганцкая, або Касметалагічныя паслугі ад слімакоў

У спісе самых папулярных хатніх гадаванцаў слімак пад назвай «ахаціна гіганцкая» наогул не значыцца. А вось сярод самых рэдкіх ахаціна ёсць, хоць і замыкае яго. Дар’я Велікаселец стала гаспадыняй дзвюх ахацін адносна нядаўна, але, нягледзячы на юны ўзрост, з веданнем справы расказвае пра іх: — Ахаціны родам з Афрыкі. У нашым клімаце жывуць толькі ў хатніх умовах. У выпадку, калі тэрарыум не будзе належным чынам закрыты, вы рызыкуеце страціць слімака, бо ён можа… збегчы. Але ўсё роўна абавязкова павінна быць вечка з адтулінамі для вентыляцыі. З уладкаваннем тэрарыума асаблівых цяжкасцей няма, толькі неабходна сачыць за яго чысцінёй. Мае слімачкі любяць агародніну і свежае лісце. Трэба памятаць, што ім неабходны кальцый, таму штодня я пасыпаю іх здробненай яечнай шкарлупінай.
В Каштановке снова горели дрова

В Каштановке снова горели дрова

Буквально две недели назад в центр оперативного управления Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям поступило сообщение о горении дров за приусадебным участком в деревне Каштановка Пружанского сельисполкома. Тогда огнём было повреждено 3 м³ дров. А вчера спасателям поступило аналогичное сообщение: Каштановка, дрова, есть угроза распространения огня на хозяйственную постройку. Тревожный звонок поступил от жительницы деревни. Как и в предыдущий раз горение было ликвидировано в считанные минуты. Да и дров уничтожено меньше – 1,5 м³. Хозяйка домовладения, пенсионерка 1936 года рождения, комментирует ситуацию так: «Даже не представляю от чего могли произойти эти два возгорания. Последний раз к дровам подходила в минувшую среду. Там тлело что-то, так я залила водой и песком
Валанцёр Чырвонага Крыжа: «Чалавек, як аловак – правільна заточвай»

Валанцёр Чырвонага Крыжа: «Чалавек, як аловак – правільна заточвай»

Вінаград, яблыкі, грушы, слівы… У кожнага з нас свае плады Праабражэння: хтосьці ў свой святочны кошычак пакладзе яшчэ цярпенне і пакору, іншы дадасць прыстойнасці і лагоднасці. А вось валанцёр раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Вера Сяргееўна Дарашэнка, напісаць пра якую нас папрасілі ўдзячныя чытачы, прынясе ўласную скарбонку добрых спраў і набожнасці. — Нічым асаблівым маё жыццё не вылучаецца. Я, шчыра кажучы, вельмі здзіўлена такой увазе да маёй асобы. У храм з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі пэўны час не хадзіла, вядома, сумавала без набажэнстваў. А вось на свята Праабражэння абавязкова пайду, — запэўнівае жанчына. Па прызнанні Веры Сяргееўны, яе ўласны шлях да Бога не такі ўжо роўны і гладкі, як здаецца на першы погляд: больш падобны на пра
У Пружанах з’явіліся тры пляцоўкі для выгулу сабак

У Пружанах з’явіліся тры пляцоўкі для выгулу сабак

Часам праглядаеш навіны і дзіву даешся: адчыніла дзверы кафэ для сабак, пачаў працаваць рэстаран «Dog-friendly» (гэта калі гаспадар можа зайсці ва ўстанову разам са сваім гадаванцам), адкрыўся гатэль для чатырохлапых сяброў. Думаю, большая частка чытачоў палічыць гэта дзівацтвам і, пэўна, будзе мець рацыю. А вось адмаўляць у неабходнасці наяўнасці пляцовак для выгулу сабак нельга. Як і было абяцана, у ліпені ў Пружанах з’явіліся тры такія месцы. Дазвольце пакінуць гэтую навіну без каментарыяў, а проста праілюстраваць. На верхніх здымках пляцоўка ў Пружанах, якая больш нагадвае загон, невялікага памеру без аніякага абсталявання (астатнія не будзем дубляваць, яны адрозніваюцца толькі тым, што ля адной стаіць лавачка, у другой маецца лесвічка, устаноўленая раней, як нам расказалі
Да 1 верасня гатовы! Фотарэпартаж з Шаняўской СШ імя Міколы Засіма

Да 1 верасня гатовы! Фотарэпартаж з Шаняўской СШ імя Міколы Засіма

Тэатр пачынаецца з вешалкі, а школа з… кветніка. Добраўпарадкаваны, дагледжаны ўчастак Шаняўской СШ імя Міколы Засіма, чыстыя дарожкі, надзвычайная разнастайнасць кветак падказваюць журналістам, што гэта ўстанова невыпадкова сёлета была занесена на раённую Дошку гонару як лепшая сярод адукацыйных устаноў. Зразумела, такі вынік – сведчанне плённай работы ўсяго калектыву, якім кіруе сапраўдная знаўца сваёй справы і граматны кіраўнік А.М.Ярмашэвіч. Яна і расказала журналістам “раёнкі” пра насычанае і шматграннае жыццё школы-пераможцы. — Алена Мікалаеўна, давайце пачнём з прыгажосці. У вас вельмі ўтульная школа: светлыя калідоры, насычаныя стэндамі з цікавай інфармацыяй, камфортныя кабінеты, кожны з якіх мае свой твар, сваю адметнасць, разнастайныя тэматычныя экспазіцыі. Паўсюль