Вторник, 11 августа 2020

День: 10.07.2020

Рэцэпты на Біс: пірог «Клубнічная асалода»

Рэцэпты на Біс: пірог «Клубнічная асалода»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад маладой мамы Крысціны ЗАГРЭБНЕВАЙ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: для цеста: мука — 350 г, сметанковае масла — 200 г, яйка — 1 шт., разрыхляльнік — 1 ч.л., цукар — 100 г; для начынкі: смятана — 400 г, клубніцы — 500 г, цукар — 100 г, яйка — 3 шт., крухмал — 2 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Размяшаць размякчанае масла з цукрам. Дадаць муку і разрыхляльнік, добра змяшаць. Дадаць узбітае яйка і замясіць тугое, пластычнае цеста. Рассоўную форму заслаць пергаментнай паперай і змазаць алеем. Выкласці  ў форму цеста і зрабіць борцікі. Форму запоўніць клубніцамі (калі ягады буйныя, то разрэзаць іх напалову). Змяшаць смятану з яйкамі, цукрам і крухмалам. Заліць ягады гэтай сумессю. Выпякаць пірог у духоўцы пры 180 градусах 60 мінут. Астудзіц
Налоговой службе Беларуси исполняется 30 лет

Налоговой службе Беларуси исполняется 30 лет

Профессия
12 ліпеня падатковая служба краіны адзначае 30-гадовы юбілей. За гэты час яна трывала замацавала за сабой статус гаранта эканамічнай бяспекі краіны. Аб сённяшніх буднях службы мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне І.А. Басько. — Ірына Аляксандраўна, лічу, што прафесійнае свята – ці не лепшая нагода падвесці некаторыя вынікі працы і паспрабаваць зазірнуць у заўтрашні дзень. — Безумоўна, без лічбаў у сённяшняй размове мы не абы-дземся. Але хацелася б пачаць не з паказчыкаў, а з людзей. У аснове нашай работы ляжыць прафесіяналізм, а не фармальная прыналежнасць да прафесіі. У падатковых органах сёння працуюць выключныя людзі, якія валодаюць багатым наборам ведаў і навыкаў, здольныя выконваць комплекс няпростых зад
С рабочей поездкой район посетил Сергей Рачков

С рабочей поездкой район посетил Сергей Рачков

Новости
Сёння Пружанскі раён, а дакладней Ружаншчыну, наведаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы С.А. Рачкоў. Рабочая паездка пачалася з сустрэчы з мясцовым дэпутацкім корпусам, дзе былі абмеркаваны надзённыя пытанні. Затым Сяргей Анатольевіч прыняў удзел у вырашэнні праблем жыхароў пасёлка, якія прыйшлі да яго на асабісты прыём. У гэты ж час праходзіла і “прамая тэлефонная лінія”. Дарэчы, тэлефанаванні паступалі і ад жыхароў суседніх раёнаў. Пагутарыць асабіста з чыноўнікам атрымалі магчымасць і працаўнікі ААТ “Ружаны-Агра”. На сустрэчы былі абмеркаваны такія пытанні, як эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне, заробная плата ў таварыстве, перспектывы развіцця раёна. Працоўна
В ОАО «Журавлиное» прошли районные «Зажынкі-2020»

В ОАО «Журавлиное» прошли районные «Зажынкі-2020»

Актуально, Год малой Радзімы, Сельское хозяйство
У сераду на Пружаншчыне афіцыйна стартавала жніво. Месцам правядзення традыцыйнага свята «Зажынкі-2020» быў выбраны адзін з палеткаў ААТ «Жураўлінае», паблізу аграгарадка Клепачы. Удзельнікамі свята стала кіраўніцтва раёна, кіраўнікі, галоўныя аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасхарчу. На залацістым палетку ў шарэнгу выстраіліся камбайны. Побач з імі — галоўныя віноўнікі ўрачыстасці, камбайнавыя экіпажы. Удзельніцы фальклорнага гурта «Бабіна лета» сярпамі нажалі сноп збожжа новага ўраджаю і выканалі абрадавую песню. Першы сноп быў уручаны старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуну. Як адзначыў Юрый Юр’евіч, правядзенне свята «Зажынкі» стала добрай традыцыяй у нашым раёне. На палетках раёна сёлета вырашчаны добры ўраджай, і важна ўбраць яго х