Четверг, 2 июля 2020

День: 26.06.2020

Гісторыя з фатаграфіяй. З асабістай пячаткай фотамайстра…

Гісторыя з фатаграфіяй. З асабістай пячаткай фотамайстра…

Год малой Радзімы, Культура
Пружаны. Чэрвень, 1931 год. Нягледзячы на тое, што горад тады быў параўнальна невялікі (каля 7600 чалавек), у ім было некалькі фотамайстэрняў. Найбольшай папулярнасцю ў спажыўцоў карысталася майстэрня нейкага М. Леві. Усе яго фотаздымкі, як і гэты, што перад вамі, былі пазначаны  на адвароце асабістай пячаткай майстра — “FOTOGRAF M. Lew Pruzana”. На гэтым, на першы погляд, нічым не прыкметным здымку вы бачыце настаўнікаў-інструктараў Пружанскай яўрэйскай пачатковай школы, якая насіла імя прызнанага класіка яўрэйскай літаратуры Іцхака-Лейбуша Перэца.   А элегантны мужчына ў капелюшы — ніхто іншы, як вядомы амерыканскі пісьменнік яўрэйскага паходжання Іосіф-Маер Апатоўскі (Апатошу), які сябраваў з Перэцам і пад яго чулым кіраўніцтвам рабіў свае  першыя
28 июня — День молодежи. Корреспонденты узнали, как идут дела в студотрядах

28 июня — День молодежи. Корреспонденты узнали, как идут дела в студотрядах

Актуально, Молодёжный клуб
Лета для маладых людзей — не толькі пара канікулаў і адпачынку: для кагосьці гэта яшчэ і магчымасць набрацца працоўнага вопыту і зарабіць грошай. Трэці працоўны семестр ідзе поўным ходам. Праўда, як зазначыў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Бабігорац, на Пружаншчыне трэцяму працоўнаму семестру сёлета далі старт яшчэ ў сакавіку: студатрад з навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа паралельна з вучобай працаваў на пасадцы лесу ў ДЛГУ «Пружанскі лясгас». — На сённяшні дзень ужо каля сотні маладых людзей далучылася да студатрадаўскага руху. Гэта пераважна навучэнцы каледжа. Сфарміравана сем атрадаў, большасць з якіх шчыруе ў сельгаспрадпрыемствах раёна: ААТ «Жураўлінае», ААТ «Пружанскі льнозавод», на абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі НАН Беларусі, — кажа Аляксандр.
Гісторыя аднаго экспаната: друкарская машынка для сляпых

Гісторыя аднаго экспаната: друкарская машынка для сляпых

Культура, Палацык
Для сляпых і людзей, якія слаба бачаць, уменне чытаць і пісаць з’яўляецца сімвалам паспяховасці і незалежнасці. Кім быў той чалавек, які дапамог тысячам сляпых развівацца? Хто прыдумаў для іх знакаміты шрыфт? Паспрабуем разабрацца ў гэтым з дапамогай цікавага прадмета, які ў 2011 г. папоўніў фонды Пружанскага палацыка. Трэба прызнаць, друкарская машынка для сляпых “BLISTA” (сяр. XX ст.), прывезеная ахвяравальнікам з самой Германіі, — сапраўдны цуд тэхнікі. Паглядзіце на яе: машынка ўяўляе сабою складаную прыладу з нержавеючай сталі. Шэсць асноўных клавіш, “прабел”, ручка для перамяшчэння радка. Для друкавання тэкстаў “для сляпых” на паперу шляхам удару наносяцца спецыяльныя знакі ў выглядзе рэльефных кропак. Гэта і ёсць той знакаміты шрыфт, названы ў гонар свайго вынаходніка.