Четверг, 2 июля 2020

День: 23.06.2020

Огонь + Невнимательность = Смерть

Огонь + Невнимательность = Смерть

Происшествия
З пачатку бягучага года ў раёне зарэгістравана тры выпадкі атрымання апёкаў, у выніку чаго пацярпелыя звярталіся па медыцынскую дапамогу, двое памерлі ад траўм. Ва ўсіх гэтых трагедыях вінаваты абыякавасць і звычайная неасцярожнасць людзей. У сакавіку жыхар аг.Роўбіцк вырашыў запаліць печку і для гэтага выкарыстаў бензін. У выніку мужчына атрымаў апёкі рук ІІІ ступені і твару І-ІІ ступені. Пацярпеламу была аказана медыцынская дапамога. На пачатку красавіка трагедыя здарылася і ў аг.Лінова: мясцовы жыхар на прысядзібным участку праводзіў работы з выкарыстаннем шліфавальнай машынкі, іскры ад якой і запалілі на ім адзенне. Мужчына атрымаў моцныя апёкі ніжняй часткі тулава, ад якіх праз некалькі тыдняў памёр у бальніцы. Напрыканцы мая ў раённую бальніцу трапіў яшчэ адзін пацярпелы.
Житель д.Бакуны Михаил Симонович: «Кролики — это не только ценный мех, но и… спокойный темперамент»

Житель д.Бакуны Михаил Симонович: «Кролики — это не только ценный мех, но и… спокойный темперамент»

Профессия
Апошнім часам жыхары Велікасельскага сельсавета ўсё часцей сталі трымаць у сваіх асабістых падсобных гаспадарках трусоў. Найбольш развіта трусагадоўля ў Бакунах, Вялікім Сяле і Стараволі... Жыхар вёскі Бакуны Міхаіл Рыгоравіч Сімановіч гэтай справай займаецца з дзіцячых гадоў. — Развядзеннем трусоў займаюся са школы, калі яшчэ жыў на сваёй малой радзіме ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна, — гаворыць гаспадар. Цяпер на падворку Міхаіла Рыгоравіча і Ірыны Уладзіміраўны Сімановічаў налічваецца больш за паўсотні пушыстых звяркоў. — Разводзім пароды трусоў белы велікан і белы панон, — кажуць муж і жонка. — Трусы вельмі хутка размнажаюцца, да таго ж альбіносы дастаткова эканомныя ва ўтрыманні. Ім уласцівы больш спакойны тэмперамент у параўнанні з іншымі пародамі, і яны не трацяць свае
Василий и Мария Щурко: «Дом помогла построить… клюква»

Василий и Мария Щурко: «Дом помогла построить… клюква»

Новости
На ўскрайку вёскі Ліхасельцы ў звычайным сялянскім доме жыве сямейная пара: Васіль Рыгоравіч і Марыя Антонаўна Шчурко (на здымку). У верасні бягучага года яны адзначаць брыльянтавае вяселле — 60 гадоў сумеснага жыцця. — Вянчаліся 21 верасня 1960 года ў Мураўскай царкве ў дзень Нараджэння Прасвятой Багародзіцы — гаворыць Марыя Антонаўна. — Мне было дзевятнаццаць, а мужу дваццаць гадоў. Лёс не песціў гэтую сямейную пару. У сям’і Васіля Рыгоравіча, якая жыла ў вёсцы Радзецк, было дзесяць дзяцей. У 1941 годзе былі вывезены ў Беласток. — Калі прыйшло вызваленне, бацька пехатой дабраўся з Беластока дахаты, узяў каня і перавёз сям’ю на радзіму, — успамінае Васіль Рыгоравіч. Марыя і Васіль ведалі адзін аднаго з дзяцінства. Разам вучыліся ў Бакунскай школе. А потым неяк непрыкметна прыйшло
Про тяжелые версты войны вспоминает ветеран Сергей Васильевич Давидюк

Про тяжелые версты войны вспоминает ветеран Сергей Васильевич Давидюк

Великая Победа, Новости
У вёсцы Юхнавічы жыве Сяргей Васільевіч Давідзюк, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, якому ў студзені бягучага года споўнілася 96 гадоў. Нарадзіўся ён у 1924 годзе ў вёсцы Грынявічы і цяпер з’яўляецца старэйшым жыхаром сельсавета. У шматдзетнай сям’і было чатыры сыны і чатыры дочкі. Пры Польшчы было няпроста: з ранняга дзяцінства давялося працаваць на ўласнай гаспадарцы, каб мець хлеб на стале. Спачатку Сяргей навучаўся ў школе, дзе выкладанне вялося на польскай мове, а пасля 1939 года вывучаў рускую мову. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям’і Давідзюкоў стала яшчэ цяжэй. Сяргей з бацькам былі адзінымі мужчынамі, якія адказвалі за яе дабрабыт. А калі ўжо набліжалася вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Сяргей быў вывезены ў Германію на прымусовыя работы. — Давялося
Воркаутер Андрей Кирикович: «Возраст и вес не имеют значения»

Воркаутер Андрей Кирикович: «Возраст и вес не имеют значения»

Актуально, Спорт
Ёсць ціхія аматары здаровага ладу жыцця, ёсць актыўныя яго папулярызатары, а ёсць тыя, хто проста любіць глядзець, як фантастычныя спартыўныя кульбіты віртуозна выконваюць сапраўдныя майстры. Паколькі адношуся да такіх гледачоў сама, спачатку нават даводзілася перажываць, як на варкаўтнай пляцоўцы неяк хаатычна і без імпэту займаліся маладыя людзі. На шчасце, апошнім часам тут пачаўся арганізаваны рух варкаутараў. І «завёў» яго сваім чыстым энтузіязмам адзін з выкладчыкаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Андрэй Уладзіміравіч Кірыковіч. Адразу адкрыю сакрэт: педагог дадатковай адукацыі, які віртуозна выконвае на турніках розныя «стульчыкі», «гадзіннічкі», «свечкі» і іншыя гімнастычныя элементы, выкладае дзецям у ЦТДМ зусім не фізкультуру, а… маляванне. Выпускнік СШ № 1 тры гады там
Кручу, кручу, кручу педали кручу… Подведены итоги конкурса «Мой двухколесный друг»

Кручу, кручу, кручу педали кручу… Подведены итоги конкурса «Мой двухколесный друг»

Молодёжный клуб, Новости
Высокую прыцягальнасць займеў фотаконкурс «Мой двухколавы сябар», які праводзіўся ў рамках Дзён энергіі. Фотаздымкі з дызайнам веласіпеда ўдзельнікі дасылалі ў групу «Раённых будняў» у сацыяльных сетках. Трэба сказаць, што найбольшую актыўнасць праявілі Кляпацкая сярэдняя школа і мясцовы дзіцячы садок, адкуль нам даслалі як адзіночныя, так і калектыўныя фотаздымкі дзяцей з упрыгожанымі веласіпедамі і самакатамі. Увогуле менавіта жыхары гэтага аграгарадка здзівілі нас сваёй фантазіяй, у прыватнасці, Маша Базыльян, Света Барычэўская і Паліна Місюля. Малайцы, дзяўчынкі, што ў такім юным узросце не толькі любіце катацца на веласіпедзе, але яшчэ і так пяшчотна адносіцеся да гэтага экалагічна бяспечнага транспарту. Безумоўна, хацелася б адзначыць сувенірамі ўсіх удзельнікаў, але ўмовы конку
Присоединяйтесь к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси»!

Присоединяйтесь к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси»!

Актуально, Новости
На онлайн-площадке Ay.by продолжается благотворительный аукцион, главными лотами которого стали наручные часы из уникальной лимитированной серии «Работаем дальше!» коллекции «Час дапамагаць» завода «Луч». До 12:00 24 июня любой желающий еще может присоединиться к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси» и отблагодарить всех, кто встал на защиту медиков во время пандемии. В качестве лотов выставлены 19 номерных экземпляров часов с неофициальным слоганом волонтерской кампании #ByCovid19 «Работаем дальше!» – лимитированная серия, которую «Луч» выпустил специально для аукциона. Это дополнение одной из последних коллекций завода «Час дапамагаць». Средства от  ее продажи были перечислены на помощь врачам и медицинским учреждениям. Бенефициарами аукцио
Красивое хобби Вячеслава Виркевича

Красивое хобби Вячеслава Виркевича

Год малой Радзімы, Новости
У Пружанах жыве сямейная пара: Вячаслаў Антонавіч і Зоя Мікалаеўна Віркевічы. Тэрыторыя вакол іх дома мае сваю адметнасць. Тут размешчаны разнастайныя архітэктурныя формы, вырабленыя рукамі гаспадара. — Займаюся гэтай справай ужо дванаццаць гадоў, з таго часу, калі атрымаў групу па інваліднасці, — кажа Вячаслаў Антонавіч. — Пачынаў з вырабу фігурак буслоў. Спачатку майстар робіць з дапамогай зварачнага апарата каркас будучай фігуры. А потым з дапамогай тынкавальна-клеевага раствору ствараецца вобраз. Апошнія штрыхі наносіць Зоя Мікалаеўна, якая фарбуе атрыманыя фігуры. На падворку Віркевічаў размешчаны фігуры аленя, Машы і Мядзведзя, рысі, дзяўчыны з кошыкам. Прадстаўлены тут і птушкі: лебедзі, буслы, галубы. Ёсць тут і вавёркі. А ўваход у дом ахоўвае мартышка ў