Четверг, 2 июля 2020

День: 09.06.2020

Тэрэса Панамар: «Гісторыя любіць факты і… шчодрасць»

Тэрэса Панамар: «Гісторыя любіць факты і… шчодрасць»

Год малой Радзімы, Профессия
Кожны раз, калі чую ад скептыкаў, што гісторыя не з’яўляецца навукай, паколькі ў ёй няма строга даказаных фактаў, хочацца адказаць: “Напэўна, дрэнна шукалі!” Таму што сёння — сапраўдная раскоша для даследчыкаў. Сацыяльныя сеткі, форумы, розныя пошукавыя сістэмы і перакладчыкі — усё гэта дазваляе знайсці, прааналізаваць і ўдакладніць інфармацыю літаральна за некалькі “клікаў”. Са мной цалкам згаджаецца настаўніца гісторыі Шарашоўскай сярэдняй школы Тэрэса Віктараўна Панамар. Пачатак гісторыі — Хоць пры жаданні нават у тыя часы, калі інтэрнэту не было, а дакументы ў асноўным захоўваліся толькі ў архівах, студэнты гістарычнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта збіралі інфармацыю, — кажа ўраджэнка Гродзеншчыны, якая вось ужо амаль чвэрць стагоддзя займаецца мясцовым краязнаўствам,
«Купальные» новости лета: стало больше зон отдыха!

«Купальные» новости лета: стало больше зон отдыха!

Актуально, Новости
Сёлетні купальны сезон мае шэраг сваіх асаблівасцей, самая адметная з якіх — павелічэнне колькасці зон для адпачынку ля вадаёмаў. Да ўжо вядомых, на якіх было дазволена купацца ў апошнія гады, а гэта гарадское возера, вадаёмы ў аграгарадку Лінова, каля в.Носкі і два месцы на возеры Паперня, у бягучым годзе дабавіліся сажалкі ў г.п.Шарашэва, аграгарадках Клепачы, Кабылаўка, Магілёўцы і так званы басейн у г.Пружаны. Чаго не заўважаць адпачываючыя? Адразу варта падкрэсліць істотную розніцу паміж дазволенымі і недазволенымі для купання зонамі адпачынку. Першыя папярэдне прайшлі маштабную падрыхтоўку, пры гэтым некаторыя мерапрыемствы наўрад ці заўважаць адпачываючыя. Напрыклад, за месяц да афіцыйнага адкрыцця купальнага сезона ў абавязковым парадку дазволеныя для купання вадаёмы пра
В д.Харьки была открыта памятная доска

В д.Харьки была открыта памятная доска

Год малой Радзімы, Культура
Адметная падзея адбылася ў мінулую суботу ў вёсцы Харкі: там была адкрыта памятная дошка ля сквера, які два гады таму быў закладзены да Года малой радзімы. Добрую задумку — пакінуць памяць для нашчадкаў — увасобіў у жыццё ўраджэнец гэтых мясцін брэсцкі гісторык і краязнаўца Леанід Міхайлавіч Несцярчук. Спачатку на ўездзе ў вёску сіламі вяскоўцаў, валанцёраў і работнікаў лясніцтва быў закладзены сквер, які яшчэ называюць паркам. Пасля ля яго быў усталяваны валун, на якім некалькі дзён таму і з’явілася памятная дошка, на якой засведчана агульная справа людзей. Пра гэта, адкрываючы ўрачыстасць і пераразаючы сімвалічную чырвоную стужку, нагадалі ініцыятар Л.М.Несцярчук і старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.І.Лапука. Леанід Міхайлавіч успомніў і іншыя вялікія справы
Стартовала благотворительная акция ЗАГСа. Присоединяйтесь! Вместе поддержим воспитанников социально-педагогического центра!

Стартовала благотворительная акция ЗАГСа. Присоединяйтесь! Вместе поддержим воспитанников социально-педагогического центра!

Актуально, Молодёжный клуб
«Лепшы спосаб выхаваць дзіця добрым — гэта зрабіць яго шчаслівым», — лічыў англійскі пісьменнік Оскар Уайльд. Але дарослыя не заўсёды пра гэта памятаюць. Якраз Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца ў першы дзень лета, — гэта ў тым ліку і напамін дарослым пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў пастаянным клопаце, абароне, што мы, дарослыя, нясём за іх адказнасць, што павага і захаванне правоў дзіцяці — заклад фарміравання добрага, гуманнага і справядлівага грамадства. Сваю ўвагу работнікі ЗАГСа вырашылі накіраваць на выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Сонечным: яшчэ ў пачатку года аддзел аб’явіў аб правядзенні дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня абароны дзяцей і Дня ведаў. Да ўдзелу запрашалі пары, якія прыходзілі з заявамі аб рэгістрацыі шлюбу. «Маладыя людзі,