Понедельник, 13 июля 2020

Месяц: Июнь 2020

Рэцэпты на Біс: бісквітны пірог з яблыкамі

Рэцэпты на Біс: бісквітны пірог з яблыкамі

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па рознічным гандлі магазіна «Верас» ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Вольгі Матус. ІНГРЭДЫЕНТЫ: мука вышэйшага гатунку — 100г, яйка — 5 шт., цукар — 150 г, яблыкі — 3-4 шт, карыца. ПРЫГАТАВАННЕ Яблыкі ачысціць, парэзаць на невялікія кавалкі і змяшаць з карыцай. Яечныя бялкі асобна ўзбіць у моцную пену і 1/3 змяшаць з узбітымі з цукрам жаўткамі. Дадаць муку і яблыкі. Астатнюю частку яечных бялкоў дадаць у канцы, крышачку памешваючы. Цеста змясціць у разагрэтую форму для выпечкі. Выпякаць у духоўцы пры сярэдняй тэмпературы 25-30 мінут. Калі пірог астыне, можна пакрыць яго вяршкамі або падаць вяршкі асобна. Смачна есці!
Гісторыя з фатаграфіяй. З асабістай пячаткай фотамайстра…

Гісторыя з фатаграфіяй. З асабістай пячаткай фотамайстра…

Год малой Радзімы, Культура
Пружаны. Чэрвень, 1931 год. Нягледзячы на тое, што горад тады быў параўнальна невялікі (каля 7600 чалавек), у ім было некалькі фотамайстэрняў. Найбольшай папулярнасцю ў спажыўцоў карысталася майстэрня нейкага М. Леві. Усе яго фотаздымкі, як і гэты, што перад вамі, былі пазначаны  на адвароце асабістай пячаткай майстра — “FOTOGRAF M. Lew Pruzana”. На гэтым, на першы погляд, нічым не прыкметным здымку вы бачыце настаўнікаў-інструктараў Пружанскай яўрэйскай пачатковай школы, якая насіла імя прызнанага класіка яўрэйскай літаратуры Іцхака-Лейбуша Перэца.   А элегантны мужчына ў капелюшы — ніхто іншы, як вядомы амерыканскі пісьменнік яўрэйскага паходжання Іосіф-Маер Апатоўскі (Апатошу), які сябраваў з Перэцам і пад яго чулым кіраўніцтвам рабіў свае  першыя
28 июня — День молодежи. Корреспонденты узнали, как идут дела в студотрядах

28 июня — День молодежи. Корреспонденты узнали, как идут дела в студотрядах

Актуально, Молодёжный клуб
Лета для маладых людзей — не толькі пара канікулаў і адпачынку: для кагосьці гэта яшчэ і магчымасць набрацца працоўнага вопыту і зарабіць грошай. Трэці працоўны семестр ідзе поўным ходам. Праўда, як зазначыў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Бабігорац, на Пружаншчыне трэцяму працоўнаму семестру сёлета далі старт яшчэ ў сакавіку: студатрад з навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа паралельна з вучобай працаваў на пасадцы лесу ў ДЛГУ «Пружанскі лясгас». — На сённяшні дзень ужо каля сотні маладых людзей далучылася да студатрадаўскага руху. Гэта пераважна навучэнцы каледжа. Сфарміравана сем атрадаў, большасць з якіх шчыруе ў сельгаспрадпрыемствах раёна: ААТ «Жураўлінае», ААТ «Пружанскі льнозавод», на абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі НАН Беларусі, — кажа Аляксандр.
Гісторыя аднаго экспаната: друкарская машынка для сляпых

Гісторыя аднаго экспаната: друкарская машынка для сляпых

Культура, Палацык
Для сляпых і людзей, якія слаба бачаць, уменне чытаць і пісаць з’яўляецца сімвалам паспяховасці і незалежнасці. Кім быў той чалавек, які дапамог тысячам сляпых развівацца? Хто прыдумаў для іх знакаміты шрыфт? Паспрабуем разабрацца ў гэтым з дапамогай цікавага прадмета, які ў 2011 г. папоўніў фонды Пружанскага палацыка. Трэба прызнаць, друкарская машынка для сляпых “BLISTA” (сяр. XX ст.), прывезеная ахвяравальнікам з самой Германіі, — сапраўдны цуд тэхнікі. Паглядзіце на яе: машынка ўяўляе сабою складаную прыладу з нержавеючай сталі. Шэсць асноўных клавіш, “прабел”, ручка для перамяшчэння радка. Для друкавання тэкстаў “для сляпых” на паперу шляхам удару наносяцца спецыяльныя знакі ў выглядзе рэльефных кропак. Гэта і ёсць той знакаміты шрыфт, названы ў гонар свайго вынаходніка.
Замуровали, демоны! Или «капризы» одного пружанского лифта

Замуровали, демоны! Или «капризы» одного пружанского лифта

Происшествия
Апошнія некалькі гадоў у Пружанах была праведзена маштабная замена ліфтавага абсталявання ў шматпавярхоўках. Адным з першых абнаўленне закранула дзевяціпавярховы дом па вул.Юбілейнай, і, трэба сказаць, жыхары спачатку не маглі нарадавацца гэтаму ліфту. Вось толькі пачуццё радасці было нядоўгім. Як расказвае М.М.Казлоўскі, які жыве ў гэтым доме ў другім пад’ездзе, абсталяванне стала адключацца ўсё часцей… — Асабіста я толькі з пачатку бягучага года двойчы быў заблакаваны зламаным ліфтам,— скардзіцца Мікалай Міхайлавіч. Дзеля справядлівасці варта зазначыць, што старое абсталяванне па прычыне зношанасці таксама часта выходзіла са строю. Вось толькі падобныя няспраўнасці праходзілі неяк незаўважна. Цяпер жа наспела праблема іншага характару. — Калі «завіс» у першы раз, то адразу звярну
Огонь + Невнимательность = Смерть

Огонь + Невнимательность = Смерть

Происшествия
З пачатку бягучага года ў раёне зарэгістравана тры выпадкі атрымання апёкаў, у выніку чаго пацярпелыя звярталіся па медыцынскую дапамогу, двое памерлі ад траўм. Ва ўсіх гэтых трагедыях вінаваты абыякавасць і звычайная неасцярожнасць людзей. У сакавіку жыхар аг.Роўбіцк вырашыў запаліць печку і для гэтага выкарыстаў бензін. У выніку мужчына атрымаў апёкі рук ІІІ ступені і твару І-ІІ ступені. Пацярпеламу была аказана медыцынская дапамога. На пачатку красавіка трагедыя здарылася і ў аг.Лінова: мясцовы жыхар на прысядзібным участку праводзіў работы з выкарыстаннем шліфавальнай машынкі, іскры ад якой і запалілі на ім адзенне. Мужчына атрымаў моцныя апёкі ніжняй часткі тулава, ад якіх праз некалькі тыдняў памёр у бальніцы. Напрыканцы мая ў раённую бальніцу трапіў яшчэ адзін пацярпелы.
Житель д.Бакуны Михаил Симонович: «Кролики — это не только ценный мех, но и… спокойный темперамент»

Житель д.Бакуны Михаил Симонович: «Кролики — это не только ценный мех, но и… спокойный темперамент»

Профессия
Апошнім часам жыхары Велікасельскага сельсавета ўсё часцей сталі трымаць у сваіх асабістых падсобных гаспадарках трусоў. Найбольш развіта трусагадоўля ў Бакунах, Вялікім Сяле і Стараволі... Жыхар вёскі Бакуны Міхаіл Рыгоравіч Сімановіч гэтай справай займаецца з дзіцячых гадоў. — Развядзеннем трусоў займаюся са школы, калі яшчэ жыў на сваёй малой радзіме ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна, — гаворыць гаспадар. Цяпер на падворку Міхаіла Рыгоравіча і Ірыны Уладзіміраўны Сімановічаў налічваецца больш за паўсотні пушыстых звяркоў. — Разводзім пароды трусоў белы велікан і белы панон, — кажуць муж і жонка. — Трусы вельмі хутка размнажаюцца, да таго ж альбіносы дастаткова эканомныя ва ўтрыманні. Ім уласцівы больш спакойны тэмперамент у параўнанні з іншымі пародамі, і яны не трацяць свае
Василий и Мария Щурко: «Дом помогла построить… клюква»

Василий и Мария Щурко: «Дом помогла построить… клюква»

Новости
На ўскрайку вёскі Ліхасельцы ў звычайным сялянскім доме жыве сямейная пара: Васіль Рыгоравіч і Марыя Антонаўна Шчурко (на здымку). У верасні бягучага года яны адзначаць брыльянтавае вяселле — 60 гадоў сумеснага жыцця. — Вянчаліся 21 верасня 1960 года ў Мураўскай царкве ў дзень Нараджэння Прасвятой Багародзіцы — гаворыць Марыя Антонаўна. — Мне было дзевятнаццаць, а мужу дваццаць гадоў. Лёс не песціў гэтую сямейную пару. У сям’і Васіля Рыгоравіча, якая жыла ў вёсцы Радзецк, было дзесяць дзяцей. У 1941 годзе былі вывезены ў Беласток. — Калі прыйшло вызваленне, бацька пехатой дабраўся з Беластока дахаты, узяў каня і перавёз сям’ю на радзіму, — успамінае Васіль Рыгоравіч. Марыя і Васіль ведалі адзін аднаго з дзяцінства. Разам вучыліся ў Бакунскай школе. А потым неяк непрыкметна прыйшло
Про тяжелые версты войны вспоминает ветеран Сергей Васильевич Давидюк

Про тяжелые версты войны вспоминает ветеран Сергей Васильевич Давидюк

Великая Победа, Новости
У вёсцы Юхнавічы жыве Сяргей Васільевіч Давідзюк, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, якому ў студзені бягучага года споўнілася 96 гадоў. Нарадзіўся ён у 1924 годзе ў вёсцы Грынявічы і цяпер з’яўляецца старэйшым жыхаром сельсавета. У шматдзетнай сям’і было чатыры сыны і чатыры дочкі. Пры Польшчы было няпроста: з ранняга дзяцінства давялося працаваць на ўласнай гаспадарцы, каб мець хлеб на стале. Спачатку Сяргей навучаўся ў школе, дзе выкладанне вялося на польскай мове, а пасля 1939 года вывучаў рускую мову. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям’і Давідзюкоў стала яшчэ цяжэй. Сяргей з бацькам былі адзінымі мужчынамі, якія адказвалі за яе дабрабыт. А калі ўжо набліжалася вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Сяргей быў вывезены ў Германію на прымусовыя работы. — Давялося
Воркаутер Андрей Кирикович: «Возраст и вес не имеют значения»

Воркаутер Андрей Кирикович: «Возраст и вес не имеют значения»

Актуально, Спорт
Ёсць ціхія аматары здаровага ладу жыцця, ёсць актыўныя яго папулярызатары, а ёсць тыя, хто проста любіць глядзець, як фантастычныя спартыўныя кульбіты віртуозна выконваюць сапраўдныя майстры. Паколькі адношуся да такіх гледачоў сама, спачатку нават даводзілася перажываць, як на варкаўтнай пляцоўцы неяк хаатычна і без імпэту займаліся маладыя людзі. На шчасце, апошнім часам тут пачаўся арганізаваны рух варкаутараў. І «завёў» яго сваім чыстым энтузіязмам адзін з выкладчыкаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Андрэй Уладзіміравіч Кірыковіч. Адразу адкрыю сакрэт: педагог дадатковай адукацыі, які віртуозна выконвае на турніках розныя «стульчыкі», «гадзіннічкі», «свечкі» і іншыя гімнастычныя элементы, выкладае дзецям у ЦТДМ зусім не фізкультуру, а… маляванне. Выпускнік СШ № 1 тры гады там
Кручу, кручу, кручу педали кручу… Подведены итоги конкурса «Мой двухколесный друг»

Кручу, кручу, кручу педали кручу… Подведены итоги конкурса «Мой двухколесный друг»

Молодёжный клуб, Новости
Высокую прыцягальнасць займеў фотаконкурс «Мой двухколавы сябар», які праводзіўся ў рамках Дзён энергіі. Фотаздымкі з дызайнам веласіпеда ўдзельнікі дасылалі ў групу «Раённых будняў» у сацыяльных сетках. Трэба сказаць, што найбольшую актыўнасць праявілі Кляпацкая сярэдняя школа і мясцовы дзіцячы садок, адкуль нам даслалі як адзіночныя, так і калектыўныя фотаздымкі дзяцей з упрыгожанымі веласіпедамі і самакатамі. Увогуле менавіта жыхары гэтага аграгарадка здзівілі нас сваёй фантазіяй, у прыватнасці, Маша Базыльян, Света Барычэўская і Паліна Місюля. Малайцы, дзяўчынкі, што ў такім юным узросце не толькі любіце катацца на веласіпедзе, але яшчэ і так пяшчотна адносіцеся да гэтага экалагічна бяспечнага транспарту. Безумоўна, хацелася б адзначыць сувенірамі ўсіх удзельнікаў, але ўмовы конку
Присоединяйтесь к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси»!

Присоединяйтесь к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси»!

Актуально, Новости
На онлайн-площадке Ay.by продолжается благотворительный аукцион, главными лотами которого стали наручные часы из уникальной лимитированной серии «Работаем дальше!» коллекции «Час дапамагаць» завода «Луч». До 12:00 24 июня любой желающий еще может присоединиться к волонтерской инициативе #ByCovid19 «Помощь врачам Беларуси» и отблагодарить всех, кто встал на защиту медиков во время пандемии. В качестве лотов выставлены 19 номерных экземпляров часов с неофициальным слоганом волонтерской кампании #ByCovid19 «Работаем дальше!» – лимитированная серия, которую «Луч» выпустил специально для аукциона. Это дополнение одной из последних коллекций завода «Час дапамагаць». Средства от  ее продажи были перечислены на помощь врачам и медицинским учреждениям. Бенефициарами аукцио
Красивое хобби Вячеслава Виркевича

Красивое хобби Вячеслава Виркевича

Год малой Радзімы, Новости
У Пружанах жыве сямейная пара: Вячаслаў Антонавіч і Зоя Мікалаеўна Віркевічы. Тэрыторыя вакол іх дома мае сваю адметнасць. Тут размешчаны разнастайныя архітэктурныя формы, вырабленыя рукамі гаспадара. — Займаюся гэтай справай ужо дванаццаць гадоў, з таго часу, калі атрымаў групу па інваліднасці, — кажа Вячаслаў Антонавіч. — Пачынаў з вырабу фігурак буслоў. Спачатку майстар робіць з дапамогай зварачнага апарата каркас будучай фігуры. А потым з дапамогай тынкавальна-клеевага раствору ствараецца вобраз. Апошнія штрыхі наносіць Зоя Мікалаеўна, якая фарбуе атрыманыя фігуры. На падворку Віркевічаў размешчаны фігуры аленя, Машы і Мядзведзя, рысі, дзяўчыны з кошыкам. Прадстаўлены тут і птушкі: лебедзі, буслы, галубы. Ёсць тут і вавёркі. А ўваход у дом ахоўвае мартышка ў
АНОНС свежего номера «РБ» за 24 июня

АНОНС свежего номера «РБ» за 24 июня

Новости, Подписка
Читайте в номере за 24 июня: О профилактике COVID-19. Итоги конкурса "Мой двухколесный друг". Тематические страницы "Мясцовая ўлада" и "Газетка-дзетка". О развитии воркаутного движения в Пружанах. Тренер - Андрей Кирикович. Частные объявления и поздравления. И многое другое... Напоминаем, дать объявление в газету можно и онлайн! Физические лица могут позвонить по номеру 9-20-54 (продиктовать текст и узнать сумму платежа), а юридические лица — связаться с бухгалтером по номеру 9-14-74. Текст объявления также можно отправить по электронной почте: RRBud2@brest.byОплата может быть произведена через систему «Расчет» в любом банке, интернет и мобильный банкинг, информационный киоск, банкомат, почтовые отделения. ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ ПЛАТЕЖА НЕОБХОДИМО: Выб
Татьяна Александровна Бут: «Люди, пожалуйста, живите…»

Татьяна Александровна Бут: «Люди, пожалуйста, живите…»

Актуально, Профессия
Танінай мамы не стала, калі ёй не было і пяці гадоў. Таму, калі дзяўчынка гуляла з сяброўкамі, якія пераўвасабляліся ў прадаўцоў і настаўніц, яна ўяўляла сябе толькі ўрачом. Магчыма, таму, што хацелася дапамагаць людзям справіцца з хваробай, падаўжаць жыцці. Як некалі мама, якая была медсястрой. У выніку, атрымаўшы школьны атэстат, шлях Таццяны Бут ляжаў толькі ў ВНУ аднаго накірунку — медыцынскага. — Падчас вучобы ў Луганскім медыцынскім універсітэце спачатку быў намер стаць ЛОР-урачом. Педыятрыю я ніколі не разглядала: і сёння пераканана, што гэта самы складаны і вельмі адказны медыцынскі накірунак. Трэба разумець маленькіх пацыентаў, некаторыя з якіх не тое што правільна растлумачыць, што ім баліць, — увогуле не могуць сказаць, бо размаўляць не ўмеюць, — расказвае Таццяна Алякса