Понедельник, 13 июля 2020

День: 29.05.2020

Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

Пружанские медики снова благодарят всех, кто оказывает им помощь

Актуально, Здоровье, Профессия
У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі беларусы даказваюць, што салідарнасць і ўзаемадапамога ім не чужыя. У поўнай меры сёння гэта адчуваюць медыкі: усведамляючы, што ва ўсім свеце на «перадавой» барацьбы з каранавірусам апынуліся людзі ў белых халатах, кожны, як можа, стараецца дапамагчы ўрачам і медсёстрам. З пачатку барацьбы з пандэміяй шэраг арганізацый Пружаншчыны аказаў спонсарскую дапамогу Пружанскай бальніцы, памер якой склаў больш за 200 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі былі выдаткаваны на набыццё неабходных для барацьбы з хваробай абсталявання, дэзынфектараў, аднаразовых дыхальных фільтраў, рэцыркулятараў паветра, фібрабранхаскопа, медыцынскіх касцюмаў, масак, пальчатак і іншага. Бязвыплатную дапамогу — закупілі абсталяванне і сродкі індывідуальнай абароны — аказалі ТАА «Еўр
Начался ремонт дороги между Муравой и Чепелями

Начался ремонт дороги между Муравой и Чепелями

Год малой Радзімы, Новости
«Даўнавата мы не атрымлівалі такога падарунка!»— менавіта так адрэагавалі жыхары аграгарадка Мурава на з’яўленне паблізу дарожнай тэхнікі. Гэта работнікі ДРБУ-140 прыступілі да бягучага рамонту дарогі на ўчастку паміж Муравай і Чапялямі. Як расказаў начальнік дарожнай арганізацыі А.В. Субота, работы пачаліся ў першай палове мая і, згодна з планамі, поўнасцю закончацца напрыканцы лета. Нягледзячы на параўнальна невялікую працягласць дарогі — крыху больш за два кіламетры — выканаць патрэбна даволі сур’ёзны аб’ём. — Неабходна зрабіць так, каб гэты ўчастак з цвёрдым пакрыццём без рамонту праслужыў вызначаны тэрмін,— зазначае Аляксандр Васільевіч. — А значыць, трэба зрабіць трывалую аснову са шчэбнева-пясчанай-жвіровай сумесі, старанна ўмацаваць яе, і толькі потым прыступім да
Не просто красивый двор, а агроусадьба. Продолжаем изучать уютные уголки

Не просто красивый двор, а агроусадьба. Продолжаем изучать уютные уголки

Год малой Радзімы, Профессия
На адной з ціхіх вулачак на ўскрайку аграгарадка Белавусаўшчына жывуць Святлана Аляксееўна і Юрый Пятровіч Пракоп’евы. На Пружаншчыну яны прыехалі больш за 20 гадоў таму. — Я і муж, а таксама наш сын нарадзіліся ў Казахстане і жылі ў горадзе Петрапаўлаўску, — гаворыць Святлана Аляксееўна. — Калі распаўся Савецкі Саюз і сталі ўзнікаць праблемы з працаўладкаваннем і дабрабытам сям’і, вырашылі змяніць месца жыхарства. Пракоп’евы Пружаншчыну выбралі невыпадкова: паклікалі карані. Напачатку 50-х гадоў XX стагоддзя бацька Святланы Аляксееўны, ураджэнец вёскі Жабін, паехаў у Казахстан на асваенне цалінных зямель. Там стварыў сям’ю і застаўся на пастаяннае жыхарства. Святлана і Юрый Пракоп’евы купілі ў Белавусаўшчыне дом. Але яго стан не зусім задавальняў сям’ю. Пачалася маштабная рэка
В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

В Пружанском районе работает всего одна патронажная сестра. Знакомьтесь: Зинаида Ивановна

Актуально, Здоровье, Профессия
Слова «патранаж» з лацінскай мовы даслоўна перакладаецца як «апякунства». Гэта ў поўнай меры адлюстроўвае сутнасць работы патранажнай сястры, якая аказвае ўсебаковую дапамогу хворым і нямоглым. На Пружаншчыне патранажная сястра — спецыяліст, можна сказаць, штучны: у нашым раёне ўсяго адна — Зінаіда Іванаўна Вашкевіч. Тое, чым яна займаецца, — справа ўнікальная: ад яе патрабуецца спалучаць медыцынскія навыкі і паслугі сацыяльнай службы. У абавязкі ўваходзіць не толькі выкананне назначаных медпрацэдур, але і догляд падапечнага, гаспадарча-бытавыя клопаты і сацыяльнае абслугоўванне. Адным словам, стварэнне для нямоглага чалавека камфорту ў паўсядзённым жыцці. Прычым абсалютна для яго бясплатна. Зінаіду Вашкевіч у Шарашэве называюць «Дзінай». Сваё жыццё жанчына, як і яе мама, аддала ад
Нарисуй ветеринара и получи игрушку для своего питомца!

Нарисуй ветеринара и получи игрушку для своего питомца!

Молодёжный клуб
Напярэдадні Дня абароны дзяцей “Раённыя будні” і ТАА “Ветдапамога Пружаны” прапаноўвае юным чытачам газеты (ва ўзросце да 16 гадоў уключна) паўдзельнічаць у конкурсе. Усё, што ад вас патрабуецца, гэта намаляваць ветэрынара за работай, быць падпісчыкам газеты і даслаць ваш малюнак на адрас рэдакцыі да 15 чэрвеня (вул. Чырвонаармейская, 78 або wee_dew@mail.ru). Тры пераможцы атрымаюць цацкі для сваіх хатніх гадаванцаў, а лепшыя работы будуць надрукаваны ў газеце і размешчаны на сайце budni.by, а таксама ў сацыяльных сетках. Нагадаем, што калі ў вас ёсць хатні гадаванец, то вы абавязкова павінны “пазнаёміць” яго з ветэрынарам. Нават абсалютна здароваму кату ці сабаку НЕАБХОДНЫ прышчэпкі, якія ў выніку абароняць не толькі яго, але і вас.
Рэцэпты на Біс: гарачыя бутэрброды

Рэцэпты на Біс: гарачыя бутэрброды

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад прадаўца Наталлі МІГІЦ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 2-3 шт., яйка — 1 шт., курынае філе — 1 шт., сыр (па жаданні) — 100 г, хлеб ці батон, вашы любімыя спецыі, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Колькасць інгрэдыентаў даволі ўмоўная, яна залежыць і ад колькасці порцый, і ад вашых смакавых пераваг. Сырую бульбу і любы цвёрды сыр (я гатую нават і без сыру) нацерці на буйной тарцы, дадаць сырое яйка, дробна парэзанае курынае філе і спецыі, перамяшаць. Атрыманую сумесь нанесці на хлеб і акуратна пакласці на добра разагрэтую патэльню сумессю ўніз. Смажыць 3-4 мінуты. Калі вы любіце скарыначку, то можна абсмажыць і другі бок. Смачна есці!
Пружанцы задали множество вопросов помощнику Президента Анатолию Маркевичу. Многие уже решаются

Пружанцы задали множество вопросов помощнику Президента Анатолию Маркевичу. Многие уже решаются

Новости
У аўторак на гэтым тыдні “прамую тэлефонную лінію” для жыхароў нашага раёна правёў у Пружанскім райвыканкаме памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці А.М.Маркевіч. Варта адзначыць, што яна стала сапраўды “гарачай”: тэлефон не змаўкаў ні на мінуту і на яго змаглі дазва-ніцца нават жыхары Баранавіч і Брэста. Аднак пераважная большасць людзей, якія са сваімі пытаннямі звярнуліся да памочніка Прэзідэнта, былі пружанцы. Першым, каму ўдалося гэта зрабіць, быў пенсіянер з Хараўскога сельсавета. Ён прасіў садзейнічання Анатоля Мечыслававіча Маркевіча ў вырашэнні пытання з будаўніцтвам веладарожкі ад Харавы да Кабылаўкі ўздоўж аўтадарогі Слонім-Высокае. Яснасць у гэтае пытанне адразу ўнёс старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун, які патлумачыў, што ад Харавы да
В Пружанах будут дооборудованы площадки для выгула собак, а также усилится контроль за регистрацией животных

В Пружанах будут дооборудованы площадки для выгула собак, а также усилится контроль за регистрацией животных

Новости
З’явіліся добрыя навіны для ўладальнікаў сабак у Пружанскім раёне. КУВП “Камунальнік” плануе да 15 ліпеня даабсталяваць пляцоўкі для выгулу сабак (нагадаем, што на дадзены момант вызначана тры тэрыторыі: па вул. Ракасоўскага (за дамамі новай забудовы), вул. 8 Сакавіка (на пустцы), вул. Юбілейнай (на пустцы за гаражамі). Таксама будуць абсталяваны вальеры для часовага ўтрымання безнаглядных жывёл, якія будуць змяшчацца туды пасля адлову. У той жа час будуць праведзены мерапрыемствы па выяўленні незарэгістраваных сабак і кошак. Каго трэба рэгістраваць? Як паведаміў спецыяліст па рабоце з насельніцтвам КУВП «Камунальнік» В.Г.Халецкі, наша заканадаўства прадугледжвае абавязковую рэгістрацыю для сабак і катоў. Зрабіць гэта можна ў жыллёва-камунальнай службе па месцы жыхарств
С 1 июня начнется реконструкция радиотелевизионной передающей станции «Ракитница». Возможно ухудшение сигнала

С 1 июня начнется реконструкция радиотелевизионной передающей станции «Ракитница». Возможно ухудшение сигнала

Новости
З 1 чэрвеня пачнецца рэканструкцыя радыётэлевізійнай перадаючай станцыі «Ракітніца». У сувязі з гэтым магчыма пагаршэнне сігнала эфірнай трансляцыі тэлепраграм агульнадаступнага пакета — БТ-Брэст, АНТ, СТБ, МИР, РТР-Беларусь, НТБ-Беларусь, Беларусь-3, Беларусь-5. Часовыя нязручнасці тычацца некалькіх раёнаў, у тым ліку і Пружанскага. Рамонтныя работы працягнуцца да 6 кастрычніка. А ў перыяды з 1 чэрвеня па 14 ліпеня і з 30 жніўня па 6 кастрычніка будзе штодзённа праводзіцца поўнае спыненне вяшчання ўсіх тэле-і радыёпраграм у рабочыя дні да 1 гадзіны раніцай і вечарам.