Понедельник, 13 июля 2020

День: 25.05.2020

В Ворониловичах в выходные утонул житель Бреста

В Ворониловичах в выходные утонул житель Бреста

Происшествия
Цяпла для купання яшчэ няма, а сумная статыстыка бягучага года пачала свой адлік. Трагічны выпадак зарэгістраваны днём 23 мая на пруду каля аг.Варанілавічы. Было ўстаноўлена, што 55-гадовы жыхар г.Брэста адправіўся на бліжэйшы вадаём парыбачыць, але прыхапіў з сабой і спіртное, якое па словах сведкаў, распіваў на беразе сажалкі. На наступны дзень цела тапельца дасталі вадалазы ў 20 метрах ад берага з глыбіні паўтара метра.Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.
Появились подробности смертельной аварии в Колядичах

Появились подробности смертельной аварии в Колядичах

Происшествия
Раніцай 24 мая пад коламі трактара загінуў веласіпедыст. Як папярэдне было ўстаноўлена, 57-гадовы жыхар аг.Калядзічы ехаў на веласіпедзе ў сустрэчным для трактара накірунку. Тэхніка, якой кіраваў жыхар в.Дабучын, паспяхова мінула веласіпедыста, але той па невядомай прычыне ўпаў пад колы прычэпа. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Устаноўлена, што трактарыст на момант ДТЗ быў цвярозы, стан загінулага пакуль устанаўліваюць эксперты.Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.