Четверг, 26 ноября 2020

День: 08.05.2020

В Пружанском районе два нарушителя режима самоизоляции получили штрафы

В Пружанском районе два нарушителя режима самоизоляции получили штрафы

Происшествия
В Пружанском районе оштрафованы два нарушителя режима самоизоляции. Они привлечены к административной ответственности по статье 23.4 КоАП РБ. Один из них оштрафован на 2 базовых величины, второй -- на 6. По данной статье предусмотрен штраф до 50 базовых величин. Фото из открытых интернет-источников.
В Заречье продолжаются работы по созданию мемориального сквера

В Заречье продолжаются работы по созданию мемориального сквера

Великая Победа, Год малой Радзімы, Культура
Старажытная прымаўка сцвярджае: “Колькі ні паўтарай слова “халва”, у роце салодка не стане”. Колькі ні разважай прыгожа аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці, самі па сабе не знойдуцца архіўныя матэрыялы, не ўзнікнуць музейныя экспазіцыі, не пабудуюцца мемарыяльныя комплексы. Ураджэнцы вёскі Зарэчча Георгій Швед, Аляксандр Субота і Міхаіл Куц таксама лічаць, што каштоўныя не словы, а справы. У гонар сваіх аднавяскоўцаў яны вырашылі зрабіць у “неперспектыўнай” вёсачцы мемарыяльны сквер. Дарэчы, ідэя належала Георгію Яраслававічу, які ў свой час захаваў фотаархіў партрэтаў мясцовых ветэранаў, займаўся рэстаўрацыяй старых здымкаў. Спачатку нават меркаваў размясціць фота ў каплічцы на зарэчанскіх могілках. Але настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шарашэве айцец Мікалай з
Медик из Забайкалья много лет назад встретила белорусскую любовь, а теперь лечит жителей Ровбицка

Медик из Забайкалья много лет назад встретила белорусскую любовь, а теперь лечит жителей Ровбицка

Здоровье, Профессия
— Я заўсёды імкнуся ставіцца да сваіх пацыентаў з вялікім цяплом, як да родных, паколькі спадзяюся, што там, за дзесяць тысяч кіламетраў ад мяне, хто-небудзь у гэтую ж самую гадзіну гэтак жа клапоціцца пра маю старэнькую маму. Загадчыца Роўбіцкага ФАПа Ала Анатольеўна Жукоўская, вядома, некалькі ўтрыруе сітуацыю: там, у Забайкаллі, дзе яна нарадзілася, засталася вялікая дынастыя ўрачоў: цёткі, дзядзька, стрыечныя сёстры і браты, ды і сама маці мела прамое дачыненне да медыцыны. Таму нядзіўна, што і Ала Анатольеўна вырашыла сваё жыццё звязаць з медыцынскай сферай. Атрымала спецыяльнасць фельчара-акушэра, пэўны час працавала на розных ФАПах у Забайкальскім краі, потым была запрошана на працу ў радзільны дом Камсамольска-на-Амуры, дзе загадчыцай аднаго з аддзяленняў была родная цётк
Кто добавил столетие каплице в Ровбицке?

Кто добавил столетие каплице в Ровбицке?

Год малой Радзімы, Культура
“Шмат гадоў таму, а дакладней, 1 мая 1993 года, я прыехала ў Роўбіцк да сваякоў, каб стаць сведкай асвячэння новай царквы-капліцы на могілках, узведзенай на сродкі мясцовага калгаса і жыхароў вёскі. Не скажу, што маленькая цэркаўка, пабудаваная са звычайнай белай цэглы па відавочна “аматарскім” праекце, вылучаецца нейкай асаблівай архітэктурай. Памятаю, тады я яшчэ звярнула ўвагу на розную вышыню вежаў абапал алтарнай часткі: занадта ўжо ў вочы кідалася. Але гэтыя будаўнічыя “хібы” не здолелі сапсаваць мой настрой ад агульнай урачыстасці імпрэзы: на набажэнстве, акрамя тагачаснага сухопальскага святара Іўліяна прысутнічалі епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін і іншыя святары. Людзі радаваліся, што ў вёсцы з’явілася месца, дзе можна будзе памінаць асаблівым чынам сваіх родных… Нядаўна,
Почта, по которой можно сверять часы. Журналисты посетили Ровбицкое отделение почтовой связи

Почта, по которой можно сверять часы. Журналисты посетили Ровбицкое отделение почтовой связи

Профессия
— Можаце не сумнявацца! Пошту адкрыюць своечасова, па ёй можна нават гадзіннік звяраць, — супакойвалі журналіста першыя наведвальнікі Роўбіцкага аддзялення паштовай сувязі. Сапраўды, роўна ў вызначаны час нас ветліва запрасілі ўнутр. Начальнік аддзялення Святлана Канстанцінаўна Бульчук сустракае сваіх кліентаў пры поўным парадзе: беласнежнасць кашулі падкрэслена гальштукам валошкавага колеру з лагатыпам і надпісам “Белпошта”. У паштовай службе жанчына з 1990 года. Да гэтага ўраджэнка в. Хвалава, выпускніца Маларыцкага кааператыўнага тэхнічнага вучылішча, шчыравала ў гандлёвай сферы. — Не скажу, што паштовая галіна была нечым невядомым. Мая свякроў і муж пэўны час працавалі паштальёнамі, дачка скончыла акадэмію сувязі, — кажа Святлана Канстанцінаўна. — Сёння ў нас з маі
Спасибо за Победу, Николай Степанович!

Спасибо за Победу, Николай Степанович!

Великая Победа, Год малой Радзімы, Профессия
Мікалаю Сцяпанавічу Калагрыеву 93 гады, апошнія з іх ён жыве на роднай Пружаншчыне. У паважаным узросце, калі стала складана спраўляцца з хатнімі справамі, ветэран пераехаў да пляменніцы. Школьнікі, навучэнцы каледжа, прадстаўнікі іншых устаноў раёна – частыя госці Мікалая Сцяпанавіча. Заходзяць, каб павіншаваць са святамі, ды і ў іншыя дні прапаноўваюць дапамогу. Напярэдадні 9 Мая ветэрана наведаў ваенны камісар Пружанскага раённага ваеннага камісарыята І. М. Рапейка, каб уручыць юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі і перадаць падарункі. Яшчэ ў 1943 годзе ўся сям’я Калагрыевых (а гэта бацькі і пяцёра дзяцей) была вымушана пайсці ў партызаны. Больш за год ваявалі ў складзе атрада імя Дзімітрава брыгады імя Панамарэнкі. Мікалай Сцяпанавіч быў у ліку тых, хто падрываў чыгунку. Пас
Гісторыя з фатаграфіяй. Самалёт ля гарадскога возера

Гісторыя з фатаграфіяй. Самалёт ля гарадскога возера

Великая Победа, Год малой Радзімы, Культура
9 мая 1971 года. Ля гарадскога возера ўрачыста адкрываюць новы помнік: самалёт, усталяваны ў гонар лётчыкаў 33-га знішчальнага авіяпалка, якія 22 чэрвеня 1941 года прынялі на сябе першы ўдар гітлераўцаў. Дарэчы, возера таксама было яшчэ «новым», нядаўна выкапаным меліяратарамі. Дакладна кажучы, гэты самалёт з‘явіўся тут годам раней, але стаяў проста на знарок насыпаным пагорку. Мясцовыя хлапчукі маглі не толькі крануць крылы ваеннай машыны, але і заллезці ўнутр яе. І вось сіламі работнікаў Пружанскага завода радыёдэталяў зрабілі высокі пастамент. Вялікай калонай, са сцягамі і духавым аркестрам прыйшлі сюды пружанцы пасля мітынгу на гарадской плошчы. Ганаровае права адкрыць помнік атрымалі тагачасныя старшыня савета старэйшых камуністаў С.П.Пацяруха і старшыня савета ветэрана