
По состоянию на утро 31 марта в Пружанском районе нет официально подтвержденных случаев заражения COVID-19
Загадчыца Пружанскай паліклінікі Вольга Паўлаўна Барысюк расказвае, якія меры засцярогі павінны прымацца наведвальнікамі медустаноў.
Па-першае, яшчэ раз хачу звярнуць увагу на неабходнасць выканання рэспіраторнага рэжыму: пры наведванні паліклінікі пажадана ўсім надзяваць медыцынскія маскі! Асабліва гэта тычыцца пацыентаў, якія знаходзяцца на бальнічным і вымушаны прыходзіць на паўторны агляд, а таксама тых, хто прыйшоў да ўрача з першаснымі прыкметамі прастудных захворванняў (тэмпературай, кашлем, насмаркам і г.д.). Вы такім чынам абараняеце і сябе, і нас, медыцынскіх работнікаў, якім неабходна быць на “перадавой” поўнымі сіл.
Па-другое, паўсюль (не толькі ў паліклініцы) выконваць дыстанцыйны рэжым, асабліва каля рэгістратуры, не ствараць кучнасці. Звяртайце ўвагу на пад