Пятница, 3 июля 2020

День: 25.03.2020

«Царь» леса или поля? Зубры стали настоящей проблемой для хозяйств района

«Царь» леса или поля? Зубры стали настоящей проблемой для хозяйств района

Актуально, Сельское хозяйство
Апошнія гады “цары пушчы” – зубры – цэлымі статкамі панадзіліся выходзіць з лесу на палеткі мясцовых сельгаставарыстваў і ласавацца збожжавымі і рапсам. Прычым робяць гэта з такім імпэтам, што людзі, якім шчасціць зуброў убачыць, нават не задаюцца пытаннем: а за чый кошт “банкет”? Нявольныя сведкі шкодніцтва спяшаюцца сфатаграфаваць магутных жывёлін, якія аб’ядаюць азімыя пасевы і дратуюць зямлю вялікімі капытамі. Якасней карміць — А вось нам не да любавання, — кажа начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Анатольеўна Вараб’ёва. — Штогод у асенне-зімовы перыяд статкі зуброў каля 100-120 галоў выходзяць на ўгоддзі нашых гаспадарак, у прыватнасці, ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», «Мурава», «Роўбіцкае» і «Жураўлінае», дзе пасеяны азімыя кармавыя