Пятница, 18 сентября 2020

День: 11.03.2020

Заместитель директора колледжа Маргарита Янушкевич: «Главная задача воспитателя — видеть человека»

Заместитель директора колледжа Маргарита Янушкевич: «Главная задача воспитателя — видеть человека»

Профессия
На апошнім пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама былі агучаны дадзеныя аб росце зарэгістраваных на тэрыторыі раёна правапарушэнняў і злачынстваў. Сярод прычын гэтай сумнай дынамікі названы, у прыватнасці, пралікі ў арганізацыі выхаваўчай работы. Як мэтазгодней — пугай ці пернікам — выхоўваць навучэнцаў каледжа, каб яны як мага радзей траплялі ў лік правапарушальнікаў? Пра гэта мы пагутарылі з намеснікам дырэктара каледжа М.А.Янушкевіч. — Маргарыта Аляксандраўна, усім вядома, што ёсць маладыя людзі, якіх можна стымуляваць з дапамогай заахвочванняў, і ёсць тыя, хто разумее толькі “пугу” — пакаранне. Чаму аддаяце перавагу Вы ў сваёй рабоце з дзецьмі, якія прыйшлі да вас з розных школ раёна, прычым многія са сваёй псіхалагічнай “спадчынай”? — Адразу заўважу: нашы вы
Жители Шерешево Николай и Галина Хведуны отпраздновали бриллиантовую свадьбу!

Жители Шерешево Николай и Галина Хведуны отпраздновали бриллиантовую свадьбу!

Культура
Свята 8 Сакавіка для шарашэўскай сям’і Мікалая і Галіны Хведуноў мае асаблівы сэнс: менавіта ў гэты святочны вясновы дзень 60 гадоў таму яны вырашылі стаць мужам і жонкай – і падалі заяву ў ЗАГС. Праз два дні нарадзілася іх сям’я, якая прайшла ўсе выпрабаванні часам і праз гады “заззяла”, як той брыльянт, агранены дабром, клопатам, узаемаразуменнем і каханнем. На лаканічнае пытанне: як пражыць разам 60 гадоў у згодзе, юбіляры адказваюць з жартам: — Куды дзенешся з падводнай лодкі? А калі сур’ёзна, то побач з родным чалавекам нават не заўважаеш, як час ляціць. Здаецца, толькі нядаўна была тая лёсавызначальная сустрэча. А гэта ж ішоў ажно 1960 год… Галіна, ураджэнка вёскі Абруб, толькі вярнулася з Украіны, куды кожны год выязджала на заробкі, і ўладкавалася на працу паляводам
Пяцікласніца СШ №5 перамагла ў раённым этапе літаратурнага конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Пяцікласніца СШ №5 перамагла ў раённым этапе літаратурнага конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Год малой Радзімы, Молодёжный клуб
Зямля пад белымі крыламі Так называецца рэспубліканскі конкурс літаратурных работ, пераможцай якога на раённым этапе ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” стала вучаніца 5 «Г» класа СШ № 5 Валерыя Хадаровіч. Дзяўчынка напісала цудоўнае сачыненне, прысвечанае яе малой радзіме. Галоўны герой твора – наш горад Пружаны, прыгажосць якога раскрываецца з усёй дзіцячай непасрэднасцю і прастатой. Увогуле дзяўчынка вельмі таленавітая, працавітая. Валерыя любіць чытаць кнігі, асабліва вершы беларускіх літаратараў – Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча. І нават сама імкнецца пісаць рыфмаваныя радкі, ва ўсякім разе, вершаваныя віншаванні атрымоўваюцца вельмі шчырымі і ўзвышанымі. Адметна і тое, што Валерыя прымае ўдзел у самых розных школьных мерапрыемс
Ансамбль танца «Ладачкі» атрымаў дыплом І ступені на конкурсе «Запаліць зорку»

Ансамбль танца «Ладачкі» атрымаў дыплом І ступені на конкурсе «Запаліць зорку»

Культура
I Рэспубліканскі конкурс мастацтваў “Запаліць зорку”, які адбыўся нядаўна ў г.Івацэвічы, сабраў лепшых юных артыстаў з Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Заззялі на конкурсе і нашы, пружанскія, зорачкі. Конкурсныя выступленні ў шасці намінацыях (харавыя і сольныя спевы, харэаграфія, мастацкае чытанне, інструментальная музыка і тэатральнае мастацтва) ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі педагогі адукацыйных музыкальных устаноў, заслужаныя дзеячы культуры, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кіраўнікі славутых творчых калектываў.Галоўная мэта фестывалю — падтрымка і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, выяўленне новых імёнаў і талентаў — была дасягнутая. Дыпломам I ступені быў узнагароджаны ансамбль танца “Ладачкі” (малодшая ўзрос