
Ученики гимназии и СШ №1 приняли участие в конкурсе рисунков на тему электробезопасности
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі раённая энергагазінспекцыя правяла маштабную прафілактычную работу. Спецыялісты ўстановы арганізавалі выступленні ў працоўных калектывах, распаўсюджвалі памяткі і праводзілі абследаванні жылых дамоў. Быў падрыхтаваны відэасюжэт, які дэманстраваўся па мясцовым тэлебачанні, а таксама на YouTube.
Асаблівая ўвага ў запланаванай праграме мерапрыемстваў надавалася прафілактыцы дзіцячага электратраўматызму. Дзеля гэтага на інфармацыйных парталах устаноў адукацыі раёна размяшчаліся лекцыі і іншыя тлумачальныя матэрыялы, а сярод вучняў пачатковых класаў гімназіі і СШ №1 быў праведзены конкурс малюнкаў на тэму электрабяспекі. У кожнай установе сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў было выбрана па пяць лепшых работ, якія максімальна поўна перадалі адпа