Пятница, 3 июля 2020

День: 09.03.2020

В Пружанах во второй раз выбрали Королеву

В Пружанах во второй раз выбрали Королеву

Актуально, Профессия
Кожная жанчына дастойна звання каралевы. Гэтую думку ўзялі за аснову арганізатары конкурсу прыгажосці, грацыі і таленту “Queens-шоу”. У мінулую суботу сцэна Палаца культуры ззяла нібыта карона каралевы, а сапраўдным яе ўпрыгожаннем сталі 8 удзельніц. Сёлета конкурс праводзіўся ўжо ў другі раз, нягледзячы на гэта некаторыя жыхары горада блытаюць яго з “Міс Пружаны”. Аднак у “Queens-шоу” зусім іншы фармат: усе яго ўдзельніцы – жанчыны ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, шчаслівыя мамы і жонкі. Выхад на сцэну для некаторых з іх стаў іспытам сябе. Але хваляванне – далёка не адзінае, праз што прыйшлося прайсці прыгажуням. На шляху да перамогі кожную з іх чакалі чатыры творчыя выпрабаванні. Падчас першага конкурсу ўдзельніцам трэба было крэатыўна прадставіць сябе гледачам і, канеч