
Наш опрос: кто самая авторитетная белоруска?
Пяшчотныя, добрыя, працавітыя, усмешлівыя, самыя прыгожыя і любімыя… Усё гэта пра жанчын. Напярэдадні цудоўнага вясновага свята – Дня жанчын — нашы карэспандэнты выйшлі на вуліцы горада і пацікавіліся ў мужчын, якую беларускую жанчыну можна назваць самай вядомай і аўтарытэтнай?
Максім:
—Паколькі я лёгкаатлет, то для мяне адна з самых вядомых і паспяховых беларускіх жанчын – Вольга Мазуронак. Гэта марафонка, неаднаразовая чэмпіёнка прэстыжных спаборніцтваў, чэмпіёнка Еўропы. У некаторым плане гэта мой асабісты арыенцір, таму што ў тым ліку і яе поспехі матывуюць на новыя спартыўныя дасягненні. У прыватнасці, я двойчы займаў 2-е месца на чэмпіянаце рэспублікі па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў. Поспехі такіх спартсменак, як Вольга, па-са