Воскресенье, 5 апреля 2020

День: 23.02.2020

Знакомьтесь: сын офицера и внук офицера подполковник Кирилл Шевченко

Знакомьтесь: сын офицера и внук офицера подполковник Кирилл Шевченко

Профессия
Я ведала яго яшчэ гарэзлівым, вясёлым хлапчуком, здольным на даволі неардынарныя ўчынкі. У самых складаных сітуацыях ён праяўляў смеласць, непахіснасць пазіцыі і цвёрдасць характару… Сёння, праз чвэрць стагоддзя, перада мной — сапраўдны мужчына, якому, прызнацца, вельмі пасуе афіцэрская форма. Перадсвяточная гутарка з падпалкоўнікам Шаўчэнкам Кірылам Усеваладавічам, які служыць ва Упраўленні тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, атрымалася лёгкай і нязмушанай, якой і павінна быць паміж старымі сябрамі. — Дазвольце звярнуцца! Таварыш падпалкоўнік, ёсць такая прафесія… — Радзіму абараняць… Лічу, што гэта самы высакародны і годны для мужчыны занятак. Не буду арыгінальным, калі скажу, што з ранняга дзяцінства я – сын афіцэра і ўнук афіцэра — мары
Пограничная школа настоящих мужчин

Пограничная школа настоящих мужчин

Актуально, Профессия
Два гады таму пагранічныя войскі Беларусі адзначылі свой 100-гадовы юбілей. Нягледзячы на такі «важкі» ўзрост, гэты род войскаў нашай Айчыны заўсёды лічыцца самым маладым: менавіта тут запатрабаваны энергія і спрыт юнацтва. Бо і ў мірныя часы беларускія пагранічнікі знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці. Намеснік начальніка заставы старшы лейтэнант А.У.Ярмашук Тое ж самае характэрна і для заставы «Перароў» імя Рыгора Кафанава. Як расказвае намеснік начальніка старшы лейтэнант А.У.Ярмашук, кожны дзень вызначаецца сваімі падзеямі, перашкаджаючы службе пераўтварыцца ў руціну. Ахова дзяржаўнай граніцы на ўчастку даўжынёй амаль 15 кіламетраў, а таксама на памежнай тэрыторыі глыбінёй да 30 км не спыняецца ні на мінуту. Вядзецца пастаянны электронны і непасрэдны нагляд за захаванасцю