Воскресенье, 5 апреля 2020

День: 17.02.2020

Редкие породы: гипоаллергенная ши-тцу Марта

Редкие породы: гипоаллергенная ши-тцу Марта

Молодёжный клуб
Два гады таму на Новы год Дзед Мароз прынёс дзяўчынцы Ганне незвычайны, але вельмі чаканы падарунак – шчаня пароды шы-тцу. Зразумела, выбраць пароду чараўніку дапамагала мама Алёна, бо хто, як не мама, ведае ўсе асаблівасці характару свайго дзіцяці, звычкі і патрэбы. Размовы аб тым, каб завесці сабаку, у сям’і вяліся каля пяці гадоў. Моцнае жаданне займець чатырохногага сябра стрымлівала адна акалічнасць – алергія ў дзяўчынкі. — Дапамог інтэрнэт, — тлумачыць мама. – Мы шукалі самую гіпаалергенную пароду. Так я даведалася пра “кітайцаў” шы-тцу, якія не ліняюць і не выдзяляюць ніякага паху. І чым больш чытала пра іх, тым больш улюблялася: яны любяць дзяцей, не вылучаюць любімчыкаў сярод членаў сям’і, як амаль усе іншыя сабакі, ласкавыя. Таму перад святамі пытанне, каго менавіта пр
На Рождество двое жителей д. Капли приковали должника к печи

На Рождество двое жителей д. Капли приковали должника к печи

Происшествия
У Следчым камітэце -- Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень было ўзбуджана 8 крымінальных спраў. -- Весела адзначылі Каляды двое жыхароў в.Каплі, пра што стала вядома і праваахоўным органам. Яны запрасілі на сумеснае распіццё спіртных напояў знаёмага, нідзе не працуючага жыхара в.Долкі. Пасля выпітага гаспадары ўспомнілі пра доўг госця і патрабавалі вярнуць яго. З-за таго, што ў апошняга не аказалася грошай, яны вырашылі прымусіць яго адпрацаваць. А каб не збег, то прыкавалі ланцугом да печкі. У такім стане пацярпелы правёў ноч, аб чым і паведаміў праваахоўнікам. У дачыненні да двух грамадзян узбуджана крымінальная справа па арт.183 (незаконнае пазбаўленне волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой ім пагражае да пяці гадоў п
55 лет идут вместе по жизни Иван Васильевич и Зинаида Павловна Романчуки

55 лет идут вместе по жизни Иван Васильевич и Зинаида Павловна Романчуки

Ружанские мотивы
Наша сустрэча з сям’ёй Раманчук падчас апошняй паездкі па Ружаншчыне была абсалютна незапланаванай. Зрабіць Івана Васільевіча і Зінаіду Паўлаўну героямі чарговага журналісцкага артыкула параілі іх жа аднавяскоўцы. «Працавітыя, старанныя, паважаныя людзі ў Лыскаве…» — аргументаў, якіх нам прывялі, было дастаткова, каб завітаць у вясковую хату, дзе вось ужо больш за паўстагоддзя жыве гэтая сям’я. Іван Васільевіч вырас у вёсцы Груск, што ў некалькіх кіламетрах ад Лыскава. А вось Зінаіда Паўлаўна тут пражыла ўсё сваё жыццё. Як гэта часта бывае, звяла іх работа. — Калі прыйшоў з арміі, трэба было працаўладкавацца. Пайшоў на мясцовую пякарню, дзе мне прапанавалі месца загадчыка. Да слова, выпечка з Лыскаўскай пякарні ніколі не залежвалася на прылаўках, таму хлеб пяклі ў тры змены, у кож
В прошедшие выходные спасатели пришли на помощь пострадавшему в ДТП и сообщившему о горении сажи

В прошедшие выходные спасатели пришли на помощь пострадавшему в ДТП и сообщившему о горении сажи

Происшествия
За прошедшие выходные спасатели деблокировали водителя из опрокинувшегося автомобиля и выезжали по сообщению о горении сажи в дымоходе. Днём 15 февраля в центр оперативного управления Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям поступило сообщение о дорожно-транспортном происшествии на автодороге возле д. Слобудка. Автомобиль БМВ съехал в кювет и опрокинулся, в автомобиле поврежденными конструкциями был заблокирован водитель. Прибывшие на место спасатели под руководством начальника дежурной смены Евгения Яковчука при помощи гидравлического аварийно-спасательного инструмента извлекли водителя из автомобиля. С травмами различной степени тяжести мужчина был госпитализирован в районную больницу. Ночью 17 февраля от хозяина домовладения в г.Пружаны поступило сообще
Фотограф из Ружан рассказал, почему он работает и бесплатно

Фотограф из Ружан рассказал, почему он работает и бесплатно

Профессия, Ружанские мотивы
Сяргей Анонічаў пачаў займацца фатаграфаваннем шмат гадоў таму, калі гэта было цэлае майстэрства. Для таго, каб зрабіць чорна-белую фотакартку, трэба было запраўляць у апарат плёнку, праяўляць яе і фіксаваць, затым праяўляць фотаздымкі… — Напэўна, многія, у каго захапленне фатаграфіяй прыйшлося на савецкія гады, пачыналі з фотаапарата «Змена-8». І я не быў выключэннем. Пазней падараную татам тэхніку змяніла легендарная «зяркалка» «Зеніт», — расказвае субяседнік пра сваё падлеткавае хобі. Да слова, у той час інтарэс да фатаграфіі школьнікам дапамагалі развіваць, бадай, у кожным Доме піянераў. Варта сказаць, што ў С.Анонічава хобі не адразу перарасло ў прафесійны занятак. Перш чым заняцца студыйнай фотаздымкай, яму давялося пашукаць сябе ў розных галінах. І вось ужо каля трох гад
Школьники из Шерешево помогли кобринскому приюту для животных

Школьники из Шерешево помогли кобринскому приюту для животных

Молодёжный клуб
Дабрачынная акцыя “Добрае сэрца”, якую арганізавалі вучні Шарашоўскай СШ, завяршылася яшчэ ў снежні. Але прыклад юных шарашэўцаў, магчыма, натхніць некага яшчэ. Таму, хоць і са спазненнем, мы вырашылі пра яе расказаць. На працягу двух тыдняў актывісты Анастасія Кацко і Кацярына Драгамір збіралі сухі корм, крупы, мыйныя сродкі і цацкі для хвастатых падапечных кобрынскага прытулку. Каб прыцягнуць больш увагі, Саша Ліневіч і Вера Андрэйчанкава намалявалі плакаты. У выніку агульнымі намаганнямі школьнікі назбіралі і грошай, і некалькі пакетаў корму. У адзін з выхадных дзён Каця і Насця разам за настаўніцай Веранікай Жогал накіраваліся ў Кобрын (на здымку). Зразумела, што падарункам там вельмі ўзрадаваліся. У знак удзячнасці для дзяўчынак правялі экскурсію. У той раз давялося пазнаёмі
Рэцэпты на Біс: шакаладна-бананавы маннік

Рэцэпты на Біс: шакаладна-бананавы маннік

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад кіраўніка аддзялення №83 ААТ «ААБ Беларусбанк» Ілоны БАРЫСАВАЙ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 3 шт., манная крупа — 200 г, смятана — 200 г, цукар — 200 г, сода — 10 г (поўная чайная лыжка), банан — 2 шт., шакаладка — 1 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Бананы і шакаладку нарэзаць на невялікія кавалкі, дадаць астатнія інгрэдыенты (соду гасіць не трэба), перамяшаць. Змясціць у форму і адправіць у духавую шафу, раза-грэтую да 180-200 градусаў. Смачна есці!