Вторник, 18 февраля 2020

День: 12.02.2020

В поликлиниках республики начали вести прием врачи общей практики. Готовы ли к этому в Пружанах?

В поликлиниках республики начали вести прием врачи общей практики. Готовы ли к этому в Пружанах?

Актуально, Здоровье, Профессия
На бэйджыку, прымацаваным да халата маладога спецыяліста, што вядзе прыём у Пружанскай паліклініцы, пазначана: «Ліцкевіч Вікторыя Аляксандраўна, урач агульнай практыкі». Нехта з пацыентаў пацісне плячыма: маўляў, меркаваў трапіць да тэрапеўта. Іншы спытае: а што змянілася, акрамя назвы? Але ж на самай справе змянілася многае… З 2020 года замест участковых тэрапеўтаў прыём у паліклініках Беларусі пачалі весці ўрачы агульнай практыкі. Навошта спатрэбілася падобная «змена шыльды», якім чынам гэта паўплывае на абслугоўванне пацыентаў? Менавіта гэтыя пытанні мы задалі загадчыцы аддзялення агульнаўрачэбнай практыкі Пружанскай ЦРБ Ж.Ж.Ісакавай. Фармат — не новы — Адразу адзначу, што такі фармат медыцынскага абслугоўвання для многіх жыхароў нашага раёна не з’яўляецца навінка
Победитель нашего розыгрыша Михаил Жмайлик: «Районка» расскажет про то, о чем не покажут в столичных новостях»

Победитель нашего розыгрыша Михаил Жмайлик: «Районка» расскажет про то, о чем не покажут в столичных новостях»

Подписка, Ружанские мотивы
Міхаіл Антонавіч Жмайлік з в.Кузявічы выйграў кухонныя вагі. — Хаця «раёнку» выпісваю даўным-даўно, а рэдакцыя рэгулярна ладзіць розыгрышы для падпісчыкаў, праверыць сваю ўдачу вырашыў упершыню: можна сказаць, што ўнукі «падбілі». І, прызнацца шчыра, не адразу паверыў, што мне пашанцавала — выйграў карысны ў гаспадарцы прыз. Мне 84-ы год. І хочацца зазначыць, што «Раённыя будні» пачаў чытаць яшчэ тады, калі яны насілі назву «Чырвоны сцяг», пазней — «Зара камунізму»… Без ліслівасці скажу, што заўсёды з інтарэсам чытаю гэтае выданне: у ім пераважна мясцовыя навіны — пра іх жа ў «Панараме» не раскажуць (хіба што за выключэннем нейкіх маштабных падзей, якія могуць выклікаць цікаўнасць у сталічных журналістаў, але яны ў нас здараюцца не так часта). Шмат гадоў аддаў сельскай гаспадарцы
Девятиклассник из Шерешево получил диплом ІІІ степени на областной предметной олимпиаде

Девятиклассник из Шерешево получил диплом ІІІ степени на областной предметной олимпиаде

Молодёжный клуб
Ведаеце, што вылучае гэтага сціплага хлопца з ліку іншых школьнікаў раёна? Асаблівыя адносіны да глобуса. Для вучня 9-га класса Шарашоўскай сярэдняй школы Марціна Федаровіча гэты блакітна-зялёна-жоўты шар – не проста школьная прылада.— Гэта паменшаная копія Зямлі! І ўсё, што на ёй адбывалася, больш-менш “зашыфравана” менавіта тут! Зірніце: паўсюль падказкі. Напрыклад, я гляджу на Ціхі акіян — і адразу ўзгадваюцца ўсе падрабязнасці першага кругасветнага падарожжа пад кіраўніцтвам Фернана Магелана. Сібірскія прасторы адносяць маю свядомасць да часоў Ермака. Вялікая белая пляма апошняга геаграфічнага “трафея” — Паўднёвага полюса — раскрывае таямніцы сутычкі паміж брытанскай экспедыцыяй капітана Роберта Скота і нарвежцамі на чале з Руальдам Амундсанам, – кажа пераможца раённага і “брон
Уходил, но вернулся. Главный ветврач ОАО «Мурава» о профессии и жизни на Пружанщине

Уходил, но вернулся. Главный ветврач ОАО «Мурава» о профессии и жизни на Пружанщине

Профессия, Сельское хозяйство
Ёсць на суседняй Кобрыншчыне вёска з цудоўнай назвай Грушава. Менавіта тут у 1983 годзе нарадзіўся Вадзім Вайтовіч. — Бацька працаваў на мясцовым рамонтна-механічным заводзе, а маці — поварам у дзіцячым садку, — успамінае Вадзім Іванавіч. Як і ўсе вясковыя сем’і, Вайтовічы трымалі на падворку карову і свіней. Вадзім і яго малодшы брат Міхаіл часта бавілі вольны час у бабулі, якая разводзіла коз. Вадзіма з маленства прыцягвала да сябе навакольная прырода. Хлопчык мог гадзінамі займацца з хатнімі жывёламі, назіраць за жывымі істотамі і раслінамі ў лесе, на палетках і лузе. Адпаведна ў школьныя гады з’явілася цікавасць да навук прыродазнаўчага цыкла. — Падчас вучобы ў школе ўдзельнічаў у раённай і абласной алімпіядах па біялогіі, — кажа Вадзім Іванавіч. Любоў да біялогіі прывяла в