Четверг, 9 апреля 2020

День: 24.01.2020

«Серебряная» дистанция семьи Бугвин

«Серебряная» дистанция семьи Бугвин

Профессия
Па рабоце даводзіцца часта сустракацца з сямейнымі “доўгажыхарамі”. Наслухаешся розных гісторый і пачынаеш (магчыма, некарэктна) параўноўваць сямейнае жыццё з бегам на доўгія дыстанцыі. Лёгка бегчы ў самым пачатку – па зразумелых усім узнёслых прычынах, якія не маюць патрэбы ў пералічэнні. Параўнальна лёгка і на “фінішнай прамой”, калі гадоў так праз пяцьдзясят ведаеш, што ўсе галоўныя перашкоды засталіся ззаду і прайсці заключны адрэзак часу разам — ужо справа гонару. Найцяжэй пасярэдзіне: трэба змагацца, каб адкрылася “другое дыханне”… Таму самую вялікую павагу ў мяне выклікаюць менавіта “сярэбраныя” юбіляры. Вось і чарговыя нашы героі – жыхары аг. Сухопаль Міхаіл і Таццяна Бугвіны, з якімі я пазнаёмілася на іх працоўных месцах, уразілі сваёй жыццесцвярджальнай сілай і настрое
Гісторыя з фатаграфіяй. «Лінейка» ў дзіцячым доме

Гісторыя з фатаграфіяй. «Лінейка» ў дзіцячым доме

Год малой Радзімы, Культура
Адразу пасля вайны, у 1945 годзе, у былой сядзібе Аўгустына Пацэвіча (у канцы вуліцы Савецкай, якая да вайны насіла імя знакамітага пружанскага ўрача) адкрыўся дзіцячы дом. «Пуцёўку ў жыццё» тут атрымлівалі дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, сіроты ваеннага часу. У хатнім архіве жыхаркі Пружан Валянціны Арсеньеўны Дробат захавалася шмат фотаздымкаў з жыцця дзетдомаўцаў. На гэтым — агульная лінейка каля будынка. Дзяўчынка-піянерка аддае рапарт (са спіны цяжка зразумець, але верагодна, што гэта дырэктар установы Клаўдзія Шатон). Фота можна датаваць сярэдзінай 1950-х гадоў. Будынак быў разабраны ў 1991 годзе. Цяпер на гэтым месцы — помнік «Спаленым вёскам». Вядучая рубрыкі Ірына СЯДОВА. Больш здымкащ тут: https://ok.ru/group/43871022022852/album/52380533915844
Рэцэпты на Біс: ягадны пірог

Рэцэпты на Біс: ягадны пірог

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад дырэктара ДУА «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» Вольгі Краўчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: для цеста: маргарын — 200 г, яйкі — 2 шт., сода — 1 ч.л., смятана — 1 шклянка, мука — 2 ст.; начынка: любыя ягады ці фрукты (ад замарожаных да варэння); заліўка: цукар — 1 шклянка, смятана — 1 шклянка, яйка — 1 шт., мука — 3 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Маргарын растапіць, соду пагасіць воцатам і перамяшаць усе інгрэдыенты для цеста. Выліць цеста на змазаную алеем бляху. Зверху выкласці ягады ці фрукты і заліць перамяшанай з цукрам, яйкам і мукой смятанай. Выпякаць пры сярэдняй тэмпературы да гатоўнасці. Смачна есці!
Анонс свежего номера «Рб»

Анонс свежего номера «Рб»

Подписка
В свежем номере "Рб": Изменения в Жилищном кодексеДень белорусской наукиОтветы дежурного корреспондентаСпецполоса "Пушчанскі куфэрак"Большое интервью с иеросхимонахом РафаиломПоэтическая страницаСоветы о том, как не стать жертвой интернет-мошенниковПоздравления, частные объявления и многое другое ТОЛЬКО в печатной версии газеты.
У пружанцев теперь еще больше возможностей быть красивыми и здоровыми!

У пружанцев теперь еще больше возможностей быть красивыми и здоровыми!

Здоровье, Профессия, Реклама
Масажны і манікюрны кабінеты сям’і Пучынскіх даўно карыстаюцца папулярнасцю ў пружанцаў. А літаральна на днях Анатоль і Святлана тут жа, у будынку гарадской лазні, адкрылі кабінет прыгажосці і здароўя. Цяпер, як сцвярджаюць яны, пружанскім прыгажуням даступны ўсе сучасныя працэдуры па доглядзе твару і цела. — А вось гэтай тэхнікай мы ганарымся асабліва, — паказвае Анатоль на невялікі апарат. – «Lasertech» дазваляе пазбавіцца ад надакучыўшых татуіровак, перманентнага макіяжу, валасоў, рубцоў, куперозу, акнэ. З яго дапамогай можна рабіць разнастайныя пілінгі, працэдуры па амаладжэнні скуры. І ўсё гэта, што немалаважна, пад наглядам спецыяліста з медыцынскай адукацыяй. Працуем мы з высакаякаснай прафесійнай карэйскай касметыкай. Побач знаходзіцца яшчэ адна навінка – апарат для RF-ліф