Суббота, 22 февраля 2020

День: 23.01.2020

Победитель нашего розыгрыша Галина Кобринец: «Начала знакомство с газетой со страницы объявлений»

Победитель нашего розыгрыша Галина Кобринец: «Начала знакомство с газетой со страницы объявлений»

Подписка
Галіна Пятроўна Кабрынец з Новых Засімавіч выйграла камплект пасцельнай бялізны. — Маё знаёмства з «раёнкай» пачалося… са старонкі аб’яў: менавіта ў раённай газеце найбольшая колькасць актуальных прапаноў «Прадам» ці «Куплю». Таксама карыснай лічу вашу бонусную праграму з купонамі са скідкамі. А потым паступова стала чытаць розныя артыкулы і… уцягнулася непрыкметна. Вельмі падабаюцца розныя жыццёвыя апавяданні, нядаўна з задавальненнем прачытала пра сваю родную вёску Засімавічы і храм у ёй. Вельмі люблю чытаць і павучальныя парады. Дагэтуль у конкурсах «Раённых будняў» не ўдзельнічала, але ў снежні мінулага года ўсё ж вырашыла паспрабаваць. І чамусьці была ўпэўнена, што нешта выйграю. Так і атрымалася. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.