Суббота, 22 февраля 2020

День: 22.01.2020

«Районка» приглашает читателей на интеллектуальный турнир

«Районка» приглашает читателей на интеллектуальный турнир

Новости, Подписка
Мы проста ўпэўнены, што нашы падпісчыкі разумныя, актыўныя, азартныя і сучасныя. На хвалі папулярнасці інтэлектуальных турніраў мы вырашылі зрабіць свой уласны. Так, так, менавіта для вас. Першы «Раёнкін брэйн-рынг» адбудзецца 27 сакавіка ў гасціным двары «Праванс». У праграме: «Свая гульня», «Што? Дзе? Калі?», музычны тур, выдатны настрой. Уваходным квітком паслужыць квіток аб падпісцы на «Раённыя будні» на наступны квартал ці месяц (чым больш іх у камандзе, тым вышэй шанец на поспех!). Дарэчы, падпісацца можна будзе і падчас турніру.Збірайце каманды (для камфортнага размяшчэння з 6-8 чалавек) і сачыце за навінамі турніру ў групе https://vk.com/event190863517.
В честь 80-летия района лучшие в своем деле получили награды

В честь 80-летия района лучшие в своем деле получили награды

Актуально, Профессия
У мінулую пятніцу віншаванні прымала Пружаншчына: наш край адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння. Ганаровыя грамадзяне раёна, вядомыя землякі, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці — у вялікай зале гарадскога Палаца культуры было шматлюдна. Каб падкрэсліць значнасць падзеі, у сваёй віншавальнай прамове старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун звярнуўся да гісторыі. Ён згадаў, як ішло станаўленне Пружаншчыны: усталяванне новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, аднаўленне краю пасля ваеннага ліхалецця, сацыяльна-эканамічнае раз-віццё раёна, наладжванне культурнага жыцця… Было згадана нямала людзей, якія ўпісалі свае прозвішчы ў летапіс раёна: і тых, што стаялі ля вытокаў, і тых, што вызначаюць сучасныя арыенціры для развіцця. І на сучасным этапе, як і ў
Лучший в стране дознаватель: «В Пружанском РОЧС служат профессионалы»

Лучший в стране дознаватель: «В Пружанском РОЧС служат профессионалы»

Профессия
Напрыканцы мінулага года ў Мінску прайшоў заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод работнікаў МНС. У ім гонар Брэстчыны абараняў прадстаўнік Пружанскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Аўдзейчык. Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва ў галіне наглядна-прафілактычнай, нарматыўна-тэхнічнай і прававой дзейнасці яму было прысвоена званне лепшага дазнавальніка краіны. Яшчэ падчас вучобы ў Лыскаўскай сярэдняй школе Дзмітрый планаваў звязаць далейшае жыццё з пажарнай службай. Таму адразу паступіў у Гомельскі інжынерны інстытут МНС і пяць год таму па размеркаванні апынуўся ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Пружанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У якасці інспектара Дзмітрый Юр’евіч на практыцы прымяняў свае веды. У кола яго абавязкаў уваходзяць прафіл