Суббота, 11 июля 2020

День: 21.01.2020

Фотофакт: ушастые совы облюбовали ель возле спортзала колледжа

Фотофакт: ушастые совы облюбовали ель возле спортзала колледжа

Новости, Фотофакт, Экология
Ажно 8 вушастых соў сядзелі на елцы каля спартыўнай залы аграрна-тэхнічнага каледжа. Журналісты палічылі, што гэта — сенсацыя, але супрацоўнікі каледжа і навакольных магазінаў з нас толькі пасмяяліся, маўляў, совы тут жывуць ужо шмат гадоў і лічацца "сваімі". Вялікую елку спачатку аблюбавала адна пара, а з кожным годам "жыхароў" на ёй становіцца ўсё больш. Адметна, што вушастыя совы адносяцца да пералётных птушак, але адпраўляюцца ў далёкія палёты не заўсёды. Магчыма, "вушасцікі" хутчэй за людзей зразумелі характар апошніх зім і не сталі марнаваць сілы. Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Победитель нашего розыгрыша Елена Вайлупова: «Интересуют статьи про религию и историю»

Победитель нашего розыгрыша Елена Вайлупова: «Интересуют статьи про религию и историю»

Подписка
Яшчэ адна наша пераможца – пастаянная чытачка Алена Канстанцінаўна Вайлупава з Пружан, якая выйграла плед. — Газету чытаю, колькі памятаю сябе. Гэта пайшло яшчэ з бацькоўскай хаты. Дарэчы, мама з татам і сёння, як і многа гадоў таму, выпісваюць “Раённыя будні”. Часам не паспяваю прачытаць газету цалкам, тым не менш, уважліва праглядаю кожную старонку. Вельмі люблю чытаць артыкулы пра рэлігію, асабліва цікавяць адказы на розныя пытанні, якія тлумачаць святары. Не абмінаю і гістарычныя артыкулы, уважліва чытаю віншаванні, звяртаю ўвагу на надвор’е. У вашым розыгрышы ўдзельнічала не першы раз, але раней не шчасціла. Тым не менш, добра ведаю, што такое ўдача: шмат гадоў назад падчас бяспройгрышнай латарэі ў Пружанах на Дні ўраджаю я выйграла двух парасят! Абавязкова буду выпісвац
Анонс свежего номера «Рб»

Анонс свежего номера «Рб»

Новости, Подписка
Завтра выйдет очередной номер "Раённых будняў". В нем вас ждут следующие материалы: Репортаж с празднования 80-летия районаОбследование условий охраны труда в хозяйствах и на предприятияхПродолжение воспоминаний Анатолия Семенюка о Пружанщине 50-70-ых "Конь незацугляны". К сожалению, автор после продолжительной болезни ушел из жизни 18 января этого года.Новые успехи юных пружанцевПоздравления, частные объявления и многое другое ТОЛЬКО в печатной версии газеты.
13 семей уже получили ключи от квартир в новом доме на улице Рокоссовского

13 семей уже получили ключи от квартир в новом доме на улице Рокоссовского

Новости
Напярэдадні навагодніх святаў гарадскі жылы фонд папоўніўся новым аб’ектам: быў здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом па вул.Ракасоўскага. Як расказвае галоўны інжынер ПМК-22 А.Р.Дронжак, 13 сем’яў ужо атрымалі ключы, а пасля выканання фінансавых абавязкаў іх атрымаюць і ўсе іншыя забудоўшчыкі. Адным са шчаслівых атрымальнікаў ключоў ад новага жылля стала сям’я Карнадуд. Як расказвае Аляксандр, дагэтуль яны з жонкай і трыма сынамі Максімам, Кірылам і Косцікам жылі разам з бацькамі. Але хутка ўсё зменіцца. Пасля Калядаў сям’я атрымала доўгачаканыя ключы ад уласных квадратных метраў. Цяпер яны — шчаслівыя ўладальнікі двухпакаёвай кватэры, і ажыццяўленне іх мары стала магчымым, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы шматдзетных сем’яў. — Усе пакоі маюць касметычную аддзелку, і нам зас
Дочь пожарного родила пожарному дочь. Интересная история Натальи и Евгения Ануфриенко

Дочь пожарного родила пожарному дочь. Интересная история Натальи и Евгения Ануфриенко

Молодёжный клуб, Профессия
У маладой сям’і Ануфрыенкаў многае звязана з пажарнай службай. Хаця, як прызнаюцца Наталля і Яўген, ніхто з іх не планаваў закладваць менавіта такія сямейныя традыцыі. Але ж сумеснае жыццё гэтай пары склалася, як кажуць, «як наканаваў лёс». Яўген і Наталля ўсё сваё жыццё хадзілі рознымі сцежкамі. Ён вырас у Шанях, а яна — у Пружанах. Ён вырашыў служыць у падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, а яна — стаць настаўніцай. І толькі пасля знаёмства яны адзначылі, што жыццё паступова падводзіла іх адзін да аднаго. — Я заўсёды з павагай ставілася да выратавальнікаў, бо мой тата, Васіль Васільевіч Жабрун, усё жыццё адслужыў пажарным,— расказвае Наталля.— Я ганарылася ім, але і не думала калі-небудзь закахацца ў прадстаўніка гэтай ганаровай прафесіі. Толькі лёс распарадзіўся па-свойму
Рэцэпты на Біс: мясная салата

Рэцэпты на Біс: мясная салата

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад шматдзетнай маці Ларысы Алікевіч. ІНГРЭДЫЕНТЫ: ялавічына адварная — 500 г, перац балгарскі — 2 шт., цыбуля — 1 шт. (вялікая), пятрушка; для запраўкі: вада — 50 г, цукар — 3 ст.л., соль — 1,5 ч.л., воцат — 9 ст.л., перац молаты — 0,5 ч.л., алей — 5 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Адварную ялавічыну нарэзаць саломкай. Такім жа чынам нарэзаць перцы і цыбулю. Дадаць зеляніну пятрушкі. Інгрэдыенты для запраўкі добра перамяшаць і паліць мяса з перцам. Даць страве настаяцца. Смачна есці!
Большая семья Василия и Елены Облаушко: деревня любит только трудолюбивых

Большая семья Василия и Елены Облаушко: деревня любит только трудолюбивых

Актуально, Год малой Радзімы, Профессия
Пружанская зямля багатая на добрых, працавітых, таленавітых людзей. Яны шчыруюць у розных галінах, але аднолькава старанна займаюцца тым, да чаго ляжыць душа. Напрыклад, Алене і Васілю Аблавушкам заўсёды бліжэй была сялянская праца — аснова чалавечага жыцця. Гаворачы пра сваё дзяцінства, абодва згадваюць нялёгкія сялянскія будні, да якіх іх прывучалі з малых гадоў. — Я ў Мокрым, лічы, мясцовая: нарадзілася і вырасла ў суседніх Казлах. Таты не стала вельмі рана, таму мама мелася падымаць трох дзяцей адна, — расказвае Алена Міхайлаўна. — Якая нялёгкая праца ў даяркі, я ведала яшчэ падлеткам: рэгулярна бегала дапамагаць маме на ферме… А вось Васіля Аляксеевіча лёс закінуў на Пружаншчыну пасля атрымання ветэрынарнай адукацыі. — На Століншчыне, дзе прайшлі мае дзіцячыя гады, і сёння к