Четверг, 9 апреля 2020

День: 15.01.2020

Не желаете завести грызуна? Рассказываем, кому какой подойдет

Не желаете завести грызуна? Рассказываем, кому какой подойдет

Профессия
2020 год па кітайскім календары лічыцца годам Металічнага Пацука. Вось мы і вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай жывёлай, а дапамагчы ў гэтым папрасілі гаспадара заамагазіна “Катапёс” Аляксандра Лазурэнку. — Аляксандр, у Вас вялікі вопыт работы з рознымі жывёламі і іх гаспадарамі. На Ваш погляд, якім людзям у якасці хатняга гадаванца падыдуць грызуны? — Любую жывёлу можна трымаць толькі адказным людзям. Сапраўды, гаспадар пацука можа дазволіць сабе быць крышачку больш лянівым, чым гаспадар сабакі. Але гэта не значыць, што догляд грызуна можна звесці да кармлення і ўборкі клеткі. Калі з пацукамі ці мышкамі не гутарыць, не кантактаваць, яны вельмі хутка здзічэюць і не будуць адрознівацца ад тых, што жывуць у хляве (часта пакупнікі кажуць: маўляў, навошта купляць, калі можна злавіць).