Суббота, 22 февраля 2020

День: 31.12.2019

Почти символ года: сирийский хомячок Жорик

Почти символ года: сирийский хомячок Жорик

Молодёжный клуб
Сірыйскага хамячка мне падарылі на вясновыя святы. Я назвала яго Жорык. На той момант яму было толькі два месяцы. Ён вясёлы і пацешны. Нават не верыцца, што ў хутка год, як жыве з намі. Мы вельмі хутка пасябравалі, літаральна за некалькі дзён. За гэты час Жорык паспеў трапіць у мноства смешных гісторый! Найбольш цікава было назіраць, як ён знаёміцца з нашай кватэрай. Цяпер я выпускаю яго з клеткі кожны дзень. За гэта ён абавязкова цалуе мяне ў шчочку (гэта так міла!) і толькі пасля пачынае сваё падарожжа. Ён вельмі цікавіцца мамінымі кветкамі, яна нават кліча яго “садаводам”. А для мяне ён – белае паўночнае медзведзяня. Аднойчы Жорыкава падарожжа доўжылася адно трое суток. Аказваецца, сірыйскія хамячкі выдатна ўмеюць гуляць у “хованкі”. Толькі ноччу, калі ўжо ўсе спалі, наш хітр
Встречайте победителей конкурса на лучшее новогоднее украшение территории

Встречайте победителей конкурса на лучшее новогоднее украшение территории

Актуально, Профессия
Прырода не спяшаецца радаваць нас прыгожымі зімовымі пейзажамі, але навагодні настрой можна стварыць і ўласнымі рукамі. Што выдатна даказалі ўдзельнікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгожанне прысядзібнай тэрыторыі. У рэйд па падвядзенні вынікаў конкурсу трапілі і журналісты “раёнкі”.Першым населеным пунктам, у які мы завіталі, стаў аграгарадок Мурава. На мой погляд, гэта аказаўся найбольш упрыгожаны куток Пружаншчыны. Жыхары на славу пастараліся, каб упрыгожыць свае сядзібы і радаваць вока сабе і аднавяскоўцам. Але няглядзечы на мноства прыбраных двароў, заяўку на ўдзел падала толькі сям’я Чуевых, якая ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе. І іх сядзіба, і сядзіба суседзяў (і чаму толькі заяўку не падалі?!) уразіла і журы, і карэспандэнтаў. Яшчэ адным пунктам, д
Наш опрос: каким для вас был 2019 год?

Наш опрос: каким для вас был 2019 год?

Новости
Адышоў у нябыт 2019 год. Якім ён быў для нашых пружанцаў? Ці шмат радасці прынёс людзям і ці спраўдзіў іх мары і пажаданні? Пра гэта мы спыталіся ў прахожых на вуліцах горада. Ірына: -- Год Свінні, прызнацца, для мяне быў роўным і гладкім, як такая шкурка на сале: ніякіх, дзякуй Богу, дрэнных вестак і ўзрушэнняў. Вядома, хацелася б, каб новы год прынёс больш стабільнасці ў грамадстве, больш здароўя дзецям і родным. І каб ва ўсім свеце, нарэшце, усталяваўся мір. Каб людзі сустракалі святы ў цяпле і спакоі і не хваляваліся за будучыню. Віктар: -- Прызнацца, 2019 год адмерваў добрага пакрыху. Мяркую, так і павінна быць: колькі ні дай, чалавеку ўсё роўна будзе мала. Дзякуй мінуламу году за тое, што старэйшая дачка паспяхова скончыла ўніверсітэт і сёння ў яе вымалёўва