Суббота, 11 июля 2020

День: 30.12.2019

Рэцэпты на Біс: рулет «Навагодні»

Рэцэпты на Біс: рулет «Навагодні»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад Любові Хоміч, галоўнага бухгалтара Сухопальскага сельвыканкама. ІНГРЭДЫЕНТЫ для цеста: яйкі — 4 шт., цукар — 1 шклянка, мука — 1 шклянка, кефір — 5 ст.л., сода — 1/2 ч.л., алей для змазвання бляхі; для крэмУ: смятана (тлустасцю 25-30%) — 1 шклянка, кансерваваныя ананасы — 1 слоік, цукровая пудра — 1 ст.л. ПРЫГАТАВАННЕ Яйкі ўзбіць з цукрам. Кефір змяшаць з содай. Змяшаць абедзве сумесі і дадаць муку. Цеста выліць на змазаную алеем бляху. Выпякаць у духоўцы 15 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Смятану ўзбіць з цукровай пудрай і змазаць ёй гарачы корж. Выкласці зверху ананасы, скруціць у рулет і пакінуць у халадзільніку на 1 гадзіну. Смачна есці!